МЮ́ЛЕР ((Müller) Герман) (18.5.1876, г. Мангейм, Германія — 20.3.1931),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1899 рэдактар с.-д. друкаванага органа «Görlitzer Volkszeitung» («Гёрліцкая народная газета»). З 1906 чл. праўлення, у 1919—27 адзін са старшынь С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1916—18 і 1920—28 дэп. рэйхстага (у 1920—28 адначасова старшыня фракцыі СДПГ у рэйхстагу). У 1919—20 міністр замежных спраў, ад імя Германіі 28.6.1919 падпісаў (разам з міністрам зносін І.Белам) Версальскі мірны дагавор 1919. У сак.—чэрв. 1920 і чэрв. 1928 — сак. 1930 рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі. Выступаў за вырашэнне пытання аб выплаце Германіяй рэпарацый пасля 1-й сусв. вайны (зацвярджэнне закона аб ажыццяўленні Юнга плана). Аўтар працы «Лістападаўская рэвалюцыя» (1928).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛКІ́Х (Сяргей Міхеевіч) (21.5.1877, Масква — 7.7.1952),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940). Д-рмед.н. (1934), праф. (1922). Засл. дз. нав. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1900). З 1922 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та, адначасова ў Наркамаце аховы здароўя Беларусі (1937—41) і дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (у 1940—41 і 1944—52). Навук.працы па злаякасных анеміях і пухлінах, малярыі, лейкозах, прафілактыцы і лячэнні туберкулёзу пнеўматораксам.
Тв.:
Колибациллярный сепсис (колибациллез). Мн., 1938;
Прымяненне люмінесцэнтнага метаду даследавання мачы для дыягностыкі злаякасных пухлін // Весці АНБССР. 1950. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСІ́ШЧАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (11.10.1902, г. Яфрэмаў Тульскай вобл., Расія — 14.10.1978),
расійскі авіяканструктар. Д-ртэхн.н. (1959), праф. (1947). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1972). Ген.-м.-інжынер (1944). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1926). З 1925 у Цэнтр, аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАП). З 1939 узначальваў спец. канструктарскае бюро (КБ); з 1942 гал. канструктар з-да па выпуску пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў Пе-2. Пасля вайны ген. канструктар, кіраўнік КБ; у 1960—67 узначальваў ЦАГІ. Пад яго кіраўніцтвам створаны бамбардзіроўшчыкі з турбарэактыўнымі рухавікамі 201М і 203М, на мадыфікацыях якіх устаноўлена каля 20 сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
Пономарев АН. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
дзеяч рэв. руху ў Польшчы, кіраўнік камуніст. плыні ў польскім руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1916 чл.Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. У 1918 адзін з арганізатараў савета прац. дэпутатаў у г. Цяханаў (Польшча). З 1918 чл.Камуніст. партыі Польшчы (КПП). У сав.-польскую вайну 1920 удзельнічаў у працы Польск. рэв.к-та, узначальваў рэўком у г. Лапы (Беласточчына). У 1935 зняволены польск. ўладамі. У 1939—41 у СССР. У ліп. 1941 узначаліў ініцыятыўную групу па аднаўленні КПП (распушчана ў 1938). Са снеж. 1941 у акупіраванай Польшчы. Адзін з заснавальнікаў (студз. 1942) і сакратар Польскай рабочай партыі. Забіты пры нявысветленых абставінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛО́БАВА (Вера Леанідаўна) (н. 29.8.1943, в. Крыўча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыла БСГА (1965). З 1972 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, з 1991 у Бел.НДІ агародніцтва (заг. лабараторыі). Навук.працы па імунітэце агароднінных культур і селекцыі агурка. Аўтар і сааўтар раянаваных і перспектыўных сартоў агурка: Верасень, Зарніца, Світанак, Беларускі, Карал і гібрыдаў Янус і Зубраня.
Тв.:
Создание исходного материала огурца с устойчивостью к комплексу болезней // Весці Акад. аграрных навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 3;
Многолетняя динамика болезней огурца в открытом грунте в условиях Беларуси // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн.навук.працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Віль Канстанцінавіч) (н. 30.10. 1938, в. Волма Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў БДУ (1968). З 1973 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па механізмах біял. ўздзеяння азону на біяэнергет. працэсы клетак, выкарыстанні акісляльных уласцівасцей азону для атрымання біялагічна актыўных рэчываў з дражджавых клетак (нізкамалекулярныя біястымулятары, АТФ і інш.).
Тв.:
Озон-индуцированная модификация структурно-физического состояния плазматических мембран дрожжей C. utilis (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 1;
Различия в озон-индуцированном окислении липидов в дрожжевых клетках C. utilis и изолированных мембранных препаратах (у сааўт.) // Биологич. мембраны. 1999. Т. 16, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫА́ЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
працэс забеспячэння патрэб прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў сродкамі і прадметамі працы для выкарыстання ў сферах матэрыяльнай вытворчасці і невытворчай дзейнасці. Уключае вызначэнне патрэб у матэрыяльных рэсурсах, іх размеркаванне (праз дзярж. заказ або праз рынак), арганізацыю паставак у месцы непасрэднага выкарыстання, а таксама фарміраванне гасп. сувязей паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі. Патрэбы ў неабходных рэсурсах вызначаюцца, зыходзячы з аб’ёму выпуску прадукцыі, норм затрат сыравіны і матэрыялаў, запасаў. Гасп. сувязі паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі арганізуюцца з улікам вытворчасці, транспарціроўкі і спажывання прадукцыі. Адрозніваюць прамыя гасп. сувязі, калі ўсе ўмовы паставак вызначаюцца і ўзгадняюцца самімі вытворцамі і спажыўцамі, і апасродкаваныя, калі ўмовы паставак вызначаюцца пры ўдзеле органаў забеспячэння і інш. пасрэдніцкіх арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́, Мацьез (Mathiez) Альбер (10.1.1874, Ла-Бруер, Францыя — 26.2.1932), французскі гісторык. Замежны чл.-кар.АНСССР, д-ргуманіт.н. (1904). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). З 1911 праф. правінцыяльных ун-таў, з 1926 праф. парыжскай Сарбоны. Першапачаткова прыхільнік левых радыкалаў, да 1926 звязаны з камуністамі, у канцы жыцця прымкнуў да правых. Вывучаў пераважна гісторыю Французскай рэвалюцыі 1789—99, асабліва перыяд якабінскай дыктатуры. Выступаў супраць ідэалізацыі Ж.Дантона, але ідэалізаваў М.Рабесп’ера. У 1907 засн. і ўзначальваў Т-ва рабесп’ерысцкіх даследаванняў, засн.час. «Annales révolutionnaires» («Рэвалюцыйныя аналы»). Асн.працы: «Французская рэвалюцыя» (т. 1—3, 1922—27), «Вакол Рабесп’ера», «Вакол Дантона» (абедзве 1926) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Французская революция. Ростов н/Д, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЕР (Мікалай Арцёмавіч) (н. 9.1. 1932, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. хімік-арганік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рхім.н. (1976), праф. (1989). Скончыў Горкаўскі дзярж.ун-т (1954). З 1956 у Ін-це хіміі, з 1959 у Ін-це фіз.арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па сінтэзе і даследаванні пераўтварэнняў металаарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з Р.А.Разуваевым, Ю.А.Альдэкопам). Распрацаваў метады сінтэзу ртутнаарган. злучэнняў і метады электрахім. сінтэзу металацэнавых і металакарбаранавых злучэнняў жалеза, кобальту і нікелю.
Тв.:
Введение в элементоорганическую химию. Мн., 1973 (разам з Ю.А.Альдэкопам);
Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа).