вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч, каля аўтадарогі Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на Пн ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 713 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАДО́РА»,
прыватнаўладальніцкі герб, якім у Польшчы, Беларусі, Літве і на Украіне карысталіся больш за 60 родаў, у т. л. Борхі, Даўгялы, Кезгайлы, Лянцкаронскія. У блакітным полі сярэбраная галава льва, з пашчы шугае полымя; клейнод — над прылбіцай з каронай такая ж галава. Вядомы з канца 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі заст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАНАДА́ЎЧАЯ ІНІЦЫЯТЫ́ВА,
права ўнясення законапраектаў у заканадаўчыя органы, якое цягне за сабой абавязак гэтых органаў абмеркаваць законапраект і прыняць па ім рашэнне. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права З.і. належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, ураду, а таксама грамадзянам у колькасці не менш як 50 тыс.чал., якія валодаюць выбарчым правам. Рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ЗЕЛЬ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Драгічын, 118 км ад Брэста. 767 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Каля вёскі — магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТУ́ХА,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Чкалаўскага с/с. За 50 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 98 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Васілевічы, 661 ж., 288 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі Залатухінскае радовішча нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТЫ́ ПУЛ»,
спецыяльная міжнар.арг-цыя, створаная ў 1961 ЗША і 7 заходнееўрап. краінамі для правядзення сумесных аперацый на Лонданскай залатой біржы з мэтай стабілізацыі рыначнай цаны золата на ўзроўні яго афіц. цаны. Выступала за міждзярж. рэгуляванне цаны на золата. З.п. распаўся ў 1968. Са спыненнем абмену долара ЗША на золата ў 1971 афіц. рынак золата практычна перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛІ́Ў СТАРЫ́К,
возера на мяжы Мазырскага і Нараўлянскага р-наў Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 7 км на Пд ад г. Нароўля. Пл. 0,43 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 9,5 км. Старычнае. Берагі высокія, месцамі абразійныя, пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Старык. У веснавое разводдзе злучаецца з Прыпяццю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́СЦЕ,
вёска ў Покрашаўскім с/с Слуцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Слуцка, 90 км ад Мінска, 29 км ад чыг. ст. Слуцк. 769 ж., 278 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Замосценскі касцёл (1649). Каля вёскі — гарадзішча.