ША́ФАР,

пасада ў ВКЛ, скарбовы ўраднік. Павятовага Ш. выбірала шляхта павета. Адказваў за раскладку і збор дзярж. падаткаў. Забіраў у зборшчыкаў падаткаў (паборцаў) сабраныя грошы і адвозіў іх у дзярж. скарб у Вільню. Пры адсутнасці ў павеце паборцаў выконваў іх функцыі. У прыватных маёнтках Ш. выконвалі функцыі бухгалтараў, аканомаў.

т. 17, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)