ДЭГЕ́ЙТЭР, Дэжэйтэр (Degeyter) П’ер (8.10.1848, г. Гент, Бельгія — 27.9.1932), французскі кампазітар. Рабочы, удзельнікрэв. руху. Захапляўся музыкай, спяваў у хоры, кіраваў хар. гурткамі. Аўтар музыкі міжнар. пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал» на вершы Э.Пацье (1888; напісаны для пеўчага т-ва «Рабочая ліра» ў г. Ліль), а таксама рэв. песень «Камунар» (словы Пацье), «Наперад, рабочы клас», «Серп і молат» (словы Д.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАГАТА́Й, Чагатай (7—1242),
мангольскі хан. Другі сын Чынгісхана, удзельнік большасці яго заваёўніцкіх паходаў. Пасля падзелу бацькам заваяваных зямель паміж сынамі (1224) Дж. атрымаў сярэднеазіяцкія вобласці ад Алмалыка да Амудар’і і Сырдар’і [гл.Джагатайскі (Чагатайскі) улус]. Стаўка Дж. знаходзілася ў даліне р. Ілі. У манг. дзяржаве Дж. быў лепшы знаўца манг. звычаёвага права, на сваіх землях патрабаваў строгага выканання манг. законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТНІК (Васіль Васілевіч) (10.12.1921, в. Каменск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.8.1994),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Сталінграда, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы. Наводчык гарматы сяржант Гутнік вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы ў раёне г. Сандамір, у 1945 у час ліквідацыі варожай групоўкі і вулічных баёў у г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Васіль Пятровіч) (1922, в. Бярозаўка Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 12.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант Ж. у ліп. 1944 у баі за г. Масты Гродзенскай вобл. агнём са станковага кулямёта адбіў 3 контратакі праціўніка, адрэзаў яго пяхоту ад танкаў, гранатамі падбіў танк, пад другім загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАЛІ́ЕЎ (Сундуткалі) (1924, с. Канстанцінаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 24.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Аўтаматчык стралк. роты радавы І. вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага р-на: у ноч на 24 чэрв. адзін з першых уварваўся ў траншэю праціўніка і ў крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТКО́Ў (Аляксей Іванавіч) (12.8.1904, с. Звягіна Першамайскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 6.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з кастр. 1941, кулямётчык. У кастр. 1943 знішчыў варожы кулямёт з разлікам каля в. Нова-Аляксееўка Віцебскага р-на, адкрыў узводу шлях для атакі. Загінуў у баі, закрыўшы сваім целам камандзіра ўзвода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Андрэй Рыгоравіч) (12.12.1911, в. Дуброва Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Ленінграда: 5.11.1943, калі застаўся адзін з гарматнага разліку, працягваў весці агонь; цяжка паранены, накрыў сабой скрынку з артыл. снарадамі, якая загарэлася, і цаной свайго жыцця прадухіліў выбух. Яго імем названа вуліца ў г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ (Аляксандр Клаўдзіевіч) (26.9 1900, г. Беласток, Польшча — 26.8.1975),
генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1929) і курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваен.-паветр. акадэміі (1931). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнікграмадз. вайны. У Вял.Айч. вайну нам.нач.ВПСВМФ, нач. тылу ВПСВМФ. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГСДОРФ (Рыгор Іванавіч) (Георг Генрых фон) (18.4.1774, г. Вельштайн, Германія — 29.6.1852),
расійскі натураліст, этнограф, дыпламат.Акад. Пецярбургскай АН (1821). Па паходжанні немец. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. Удзельнік кругасветнай экспедыцыі І.Ф.Крузенштэрна (1803—06). У 1812—30 рас.ген. консул у Рыо-дэ-Жанейра (Бразілія). У 1821—28 узначальваў рас. экспедыцыю ва ўнутр. раёны Бразіліі. Навук. працы па флоры, фауне і этнаграфіі Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.