бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыіхім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎДА́НСКІ (Валерый Уладзіміравіч) (н. 17.5.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Сын У.А.Ляўданскага. Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Hau. АН Беларусі. Навук. працы па кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу ў гетэрагенных сістэмах.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАЗНА́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, якая прымае некалькі значэнняў для аднаго і таго ж значэння аргумента з вобласці яе вызначэння. Напр., адваротная трыганаметрычная функцыя Arctg x = arctg x + kπ, дзе k = 0, ±1, ±2, ... з’яўляецца бясконцазначнай. М.ф. ўзнікаюць, напр., пры рашэнні ўраўненняў. М.ф. камплекснай пераменнай вывучаюцца ў тэорыі аналітычных функцый. Асн. элементарнай аналітычнай функцыяй з’яўляецца бясконцазначная функцыя lnz, праз якую выражаюцца ўсе астатнія элементарныя функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНІК (Васіль Іванавіч) (н. 9.1.1947, в. Слабада-Пырашаўская Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Гаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Тв.:
Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.У.Мельнічуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГАРАЎ (Веніямін Рыгоравіч) (24.12.1904, Масква — 15.4.1971),
савецкі акіянолаг і гідрабіёлаг. Чл.-кар.АНСССР (1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1930 у н.-д. ін-тах АНСССР і Маскоўскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні марскога і акіянскага планктону, біял. прадукцыйнасці і геагр. занальнасці акіяна. Адзін са стваральнікаў тэорыі пра біял. структуру акіяна (1959). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДА ЗАКО́Н,
асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на кожнае цела, апушчанае ў вадкасць (газ), дзейнічае выштурхная сіла, накіраваная ўверх, роўная па модулі вазе выціснутай гэтым целам вадкасці (газу) і прыкладзеная да цэнтра цяжару апушчанай у вадкасць (газ) часткі цела. Адкрыты ў 3 ст. да н.э.Архімедам. Архімеда закон — аснова тэорыі і практыкі плавання целаў. З яго ўлікам будуюцца аэрастаты, дырыжаблі, падводныя лодкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛФЁРАЎ (Мікалай Сямёнавіч) (26.9.1917, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.11.1982),
рускі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1978). Чл.-кар.АМСССР (1978). Скончыў Харкаўскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1940). Выкладаў у Свярдлоўскім арх. ін-це, у 1972—82 рэктар. Работы: жылыя дамы з выкарыстаннем элементаў ордэрнай архітэктуры (1955), ансамбль гіст.-рэв. сквера (1974) — усе ў Екацярынбургу. Аўтар прац па гісторыі і тэорыіпрамысл. архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАЧО́Ў (Іван Паўлавіч) (?—1891),
бел. грамадскі дзеяч і вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-р медыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). З 1863 нам. губернскага ўрачэбнага інспектара ў Мінску. Навук. працы па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антрапалогіі, гісторыі і тэорыі медыцыны. Распрацаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) і раскрыў сац. характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлекторны характар неўрозаў (1881). Прэзідэнт навук.т-ва мінскіх урачоў (1871—78).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁДЭЛЬ ((Gödel) Курт) (28.4.1906, г. Брно, Чэхія — 14.1.1978),
аўстрыйскі матэматык і логік. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. У 1933—38 у Венскім ун-це. У 1940 эмігрыраваў у ЗША; з 1953 праф. Ін-та перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Навук. працы па матэм. логіцы і тэорыі мностваў. Аўтар тэарэм Гёдэль пра непаўнату і паўнату.
Літ.:
Нагель Э., Ньюмен Д.Р. Теорема Гёделя: Пер. с англ.М., 1970.