НаПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Расія. Цягнецца на 600 км уздоўж узбярэжжа мораў Лапцевых і Усх.-Сібірскага (ад дэльты р. Яна наЗ да дэльты р. Індыгірка наУ). Складзена з марскіх і алювіяльных адкладаў і выкапнёвага лёду. Шматлікія тэрмакарставыя азёры і балоты. Асобныя астанцавыя сопкі і грады выш. да 300 м. НаПн арктычная мохава-лішайнікавая і хмызняковая тундра, наПд — лістоўнічныя рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭРАПУ́НДЖЫ,
населены пункт наПнУ Індыі, у штаце Мегхалая, на плато Шылонг (навыш. 1300 м). Лічыцца самым дажджлівым месцам на Зямлі; сярэднегадавая колькасць ападкаў каля 12 тыс.мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,
комплекс геал. даследаванняў на пэўнай тэр. з мэтай складання геалагічных картаў і выяўлення перспектыў на карысныя выкапні. У якасці асновы пры геалагічнай здымцы выкарыстоўваюць тапаграфічныя карты. Вылучаюць віды геалагічнай здымкі: на асобных лістах, групавую (на некалькіх лістах адначасова), для давывучэння знятых лістоў, аэрафота- і космааэрафотагеал., глыбінную і інш.
Падзяляецца надробнамаштабную (для стварэння аглядальных геал. картаў), сярэднемаштабную (для прагнозных картаў) і буйнамаштабную (для пошукавых картаў). Уключае падрыхтоўчы, палявы і камеральны этапы. На ўсіх этапах праводзіцца дэшыфраванне аэрафота- і космаматэрыялаў. Завяршаецца геалагічная здымка стварэннем геал. карты, справаздачы або тлумачальнай запіскі.
На ўсёй тэр. Беларусі зроблена сярэднемаштабная геал. здымка (1:200 000), на асобных лістах — буйнамаштабная (1:50 000). Геолагаздымачныя работы вядзе Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ Е́ЛЬНЯ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 16 кмнаПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,46 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 570 км, найб.глыб. 13,2 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 2,22 км². Схілы катлавіны выш. 3—8 м (наПн і Пд да 3 м), наЗ стромкія, парослыя хмызняком, наУ спадзістыя, пад лугам. НаПн і Пд вузкія залівы. Берагі высокія, наЗ зліваюцца са схіламі. Уздоўж берага дно да глыб. 6 м пясчанае, глыбей глеістае. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. 7—50 м. НаПн упадае ручай з воз. Малая Ельня, наУ выцякае ручай у воз. Абаб’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАСМА́НАВА МО́РА (Tasman Sea),
ускраіннае мора Ціхага ак. паміж Аўстраліяй і в-вам Тасманія на 3, а-вамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія наУ. НаПн аддзелена ад Каралавага м. падняццем дна і каралавымі а-вамі і рыфамі. Пралівам Баса наПдЗ злучана з Індыйскім ак.Пл. 3336 тыс.км². Найб.глыб. 6015 м. У сярэдняй ч. перасякаецца падводным хрыбтом. Т-ра паверхневых вод у лют. ад 27 °CнаПн да 15 °CнаПд, у жн. ад 23 °CнаПн да 9—11 °CнаПд. Салёнасць 35—35,5‰. Прылівы паўсутачныя (да 5,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія), Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя). Названа імем А.Я.Тасмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦЬКАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свінка (цячэ праз возера), каля в. Доўгае, за 12 кмнаПдЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,22 км², даўж. 1,13 км, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 28,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПннаПд. Схілы катлавіны выш. 7—10 м (наПн 4—5 м), пераважна разараныя або пад пашай, наПдУ параслі лесам. Берагі наЗ высокія, наУ нізкія, месцамі абразійныя, наПн і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны да 50 м). НаПн і Пд пойма шыр. да 100 м. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯРЫ́ЦА,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка (прыток Улы), за 1,5 кмнаЗ ад в. Антаполле, за 26 кмнаПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,54 км², даўж. 1,52 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 3,58 км. Пл. вадазбору 4,2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУнаПдЗ. Схілы катлавіны выш. 4—7 м, абрываюцца ўступам выш. 1,5—2,5 м, наПд разараныя, наПн пад лесам. Берагі нізкія, сплавінныя, парослыя хмызняком, наПн пад лесам. Пойма затарфаваная і парослая хмызняком, наПн пад лесам. Дно сапрапелістае, наПд вузкая паласа пясчаных адкладаў, выслана падводнай расліннасцю. Выцякае ручай у воз. Чарэйскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБААПРАЦО́ЎЧЫ СТАНО́К,
аўтаматычны ці паўаўтаматычны металарэзны станок для наразання або чыставой апрацоўкі зубчастых колаў. На Беларусі З.с. вырабляюць на Віцебскім станкабуд. з-дзе.
На З.с. апрацоўваюць вырабы метадамі абкаткі (профіль выразанай канаўкі фарміруецца як агінальная імгненных паслядоўных становішчаў рэзальнага канта зубарэзных інструментаў маюць найб. дакладнасць апрацоўкі або капіравання (рэзальныя канты інструментаў выразаюць канаўкі такога ж профілю, які маюць самі). Напр., метадам абкаткі наразаюць зубы цыліндрычных колаў на зубафрэзерных, зубастругальных, зубадаўбёжных і зубатакарных станках, канічных прамазубых колаў — на зубастругальных і зубафрэзерных станках; чыставую апрацоўку рабочай паверхні зубоў — на зубашавінгавальных, зубашліфавальных, зубаханінгавальных, зубаабкатачных і зубапрыцірачных станках. У буйнасерыйнай вытв-сці тыя ж вырабы апрацоўваюць метадам капіравання на зубафрэзерных, зубапрацяжных ці спец. станках са шматразцовымі зубадаўбёжнымі галоўкамі або працяжкамі. Тарцы зубоў апрацоўваюць на зубазакругляльных станках. На З.с. з лічбавым праграмным кіраваннем апрацоўваюць колы з рознымі мадыфікацыямі зубоў, робіцца хуткая пераналадка на апрацоўку дэталей з інш. параметрамі, аўтам. замена інструментаў і загатовак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАВА (па мужу Піліпенка) Антаніна Аляксееўна
(н. 19.2.1958, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1978). Скончыла Бел.ін-т фізічнай культуры (1984). У 1984—85 інструктар-метадыст вучэбна-спарт. аддзела Мінаблсавета добраахвотнага спарт.т-ва (ДСТ) «Спартак». У 1988—89 на Мінскім вытв. аб’яднанні «Камсамолка». У 1989—92 ст. інструктар-метадыст Рэсп. спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву (РСДзЮШАР) па веласпорце Белсавета ДСТ «Працоўныя рэзервы». У 1992—96 ст. інструктар-метадыст, нам. дырэктара рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Рэсп. цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва адукацыі Беларусі. У 1996—98 дырэктар РСДзЮШАР па веласпорце. З 1998 нам. дырэктара комплекснай дзіцяча-юнацкай спарт. школы. Бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м. Сярэбраны прызёр VII Спартакіяды народаў СССР (1979, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1980) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м (з Т.Лапцевай, Беларусь). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССРна байдарцы-адзіночцы (Масква, 1978, 1980), байдарцы-двойцы (Масква, 1978, 1981), байдарцы-чацвёрцы (1981) на дыст. 500 м (з Д.Люлітэ, Літва). Уладальніца Кубка СССР (1981, г. Жытомір, Украіна) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. рэгаты (1980, г. Холстэбра, Данія; 1981, г. Дуйсбург, Германія) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛВІЛ (Melville),
паўвостраў наПн Канады, паміж бас. Фокс наУ і зал. Каміты наЗ. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. НаПд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.