МЕ́ЛЬНІКАВА (па мужу Піліпенка) Антаніна Аляксееўна
(н. 19.2.1958, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССРміжнар.кл. (1978). Скончыла Бел.ін-т фізічнай культуры (1984). У 1984—85 інструктар-метадыст вучэбна-спарт. аддзела Мінаблсавета добраахвотнага спарт.т-ва (ДСТ) «Спартак». У 1988—89 на Мінскім вытв. аб’яднанні «Камсамолка». У 1989—92 ст. інструктар-метадыст Рэсп. спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву (РСДзЮШАР) па веласпорце Белсавета ДСТ «Працоўныя рэзервы». У 1992—96 ст. інструктар-метадыст, нам. дырэктара рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Рэсп. цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва адукацыі Беларусі. У 1996—98 дырэктар РСДзЮШАР па веласпорце. З 1998 нам. дырэктара комплекснай дзіцяча-юнацкай спарт. школы. Бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м. Сярэбраны прызёр VII Спартакіяды народаў СССР (1979, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1980) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м (з Т.Лапцевай, Беларусь). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР на байдарцы-адзіночцы (Масква, 1978, 1980), байдарцы-двойцы (Масква, 1978, 1981), байдарцы-чацвёрцы (1981) на дыст. 500 м (з Д.Люлітэ, Літва). Уладальніца Кубка СССР (1981, г. Жытомір, Украіна) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. рэгаты (1980, г. Холстэбра, Данія; 1981, г. Дуйсбург, Германія) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м.