група астравоў у Малайскім архіпелагу, на У ад в-ва Сулавесі, тэр. Інданезіі. Пл. 4,8 тыс.км². Асн. а-вы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (выш. да 1157 м на в-ве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700—3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Трапічнае земляробства: вырошчванне какосавай пальмы, рысу, кукурузы. Рыбалоўства. Порт Санана (на в-ве Санана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎР, Торас (Toros’lar),
горы на Пд Турцыі. Цягнуцца ўздоўж узбярэжжа Міжземнага м. прыблізна на 1000 км. Выш. да 3726 м (г. Дэмірказык). Утвараюць паўд. ўскраіны Малаазіяцкага і часткова Армянскага нагор’яў. Складзены пераважна з вапнякоў і крышт. сланцаў. У цэнтр.ч. альпійскі рэльеф, на З — карставыя ландшафты. На паўн. схілах да 400 мм ападкаў за год; пустыні і стэпы, на паўд. да 3000 мм; міжземнаморскія лясы, хмызнякі, лугі. Нац. паркі. Т. праразаюць Кілікійскія Вароты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНІДА́Д (Trinidad),
востраў у Атлантычным ак., каля паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, асн. частка дзяржавы Трынідад і Табага. Пл. 4,8 тыс.км². На Пн хрыбет выш. да 940 м (г. Арыпа). Астатняя тэр. — пераважна нізінная раўніна, на У забалочаная. Радовішчы прыроднага асфальту, нафты (на шэльфе), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны. Сярэднія месячныя т-ры 25—27 °C. Ападкаў ад 1200 мм за год на З да 3800 мм на ПнУ. Пераважаюць вечназялёныя лясы, на ПнЗ — рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛО́РЭС (Flores),
востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў, у Інданезіі. Пл. 15,5 тыс.км². Горы са шматлікімі вулканамі (Леватобі і інш.), выш. да 2400 м; уздоўж паўн. ўзбярэжжа — узгорыстыя раўніны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў 1000—1400 мм за год, засушлівы сезон з крас. да лістапада. Вырошчваюць рыс, кукурузу, тытунь, сою, арахіс, какосы. Жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Асн. гарады — Эндэ, Рутэнг. Назву «Ф.» далі партуг. мараплаўцы з-за багацця флоры вострава (вечназялёныя і лістападныя мусонныя лясы, саванны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРЦЭ́Я, Кірка,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа-чараўніца. Лічылася дачкой Геліяса, жыла ў раскошным палацы сярод лясоў в-ва Эя. Калі на востраў трапіў Адысей, Ц. ператварыла яго спадарожнікаў у свіней, а яго самога цэлы год трымала каля сябе. Адысей хітрасцю пераадолеў чары Ц. і прымусіў яе зноў ператварыць яго спадарожнікаў у людзей, пасля чаго пакінуў з імі востраў. Ад сувязі Адысея з Ц. нарадзіўся сын Тэлегон, які пазней выпадкова забіў не пазнанага ім бацьку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭФЕ́Й (лац. Cepheus),
каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я зорнага неба. Часткова размешчана ў Млечным Шляху. Найб. яркая зорка — Альдэрамін 2,4 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні, δ Ц. — першая зорка, аднесеная да тыпу пераменных зорак — цэфеід; μ Ц. — «гранатавая» зорка — адна з самых халодных зорак (яе т-ра не перавышае 2000 К). У Ц. знаходзіцца крыніца рэнтгенаўскага выпрамянення Сер. Х-І — рэштка звышновай зоркі. З тэр. Беларусі відаць круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЕНСКАЯ ПАРКЕ́ТНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1878—81 у в. Чорнае (цяпер у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). У якасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырв. дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 1879—81 працавала 80 чал. На выстаўках у Парыжы (1878) вырабы ф-кі адзначаны сярэбраным медалём, на Усерас.прамысл.-маст. у Маскве (1882) — бронз. медалём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЛАЭ́ (Chiloé),
востраў у Ціхім ак., найб. ў Чылійскім архіпелагу, тэр. Чылі. Пл. 8 тыс.км². Аддзелены ад мацерыка Паўд. Амерыкі прал. Чакао і залівамі Анкуд і Каркавада. На З горныя масівы (выш. да 820 м), на У узгорыстая раўніна. Усх. берагі моцна парэзаныя. Клімат умераны акіянічны. Сярэднямесячныя т-ры 7—14 °C. Ападкаў 2 3 тыс.мм за год. Вечназялёныя мяшаныя лясы. Лесараспрацоўкі, рыбалоўства, збор вустрыц. Гал. горад і порт — Анкуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮГО́РСКІ ПАЎВО́СТРАЎ На крайнім ПнУ Еўропы, у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. каля 18 тыс.км². Пераважна хвалістая раўніна (выш. да 200 м), укрытая мохава-лішайнікавай тундрай. У цэнтр.ч.хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Зіма працяглая (7 мес), лета кароткае халаднаватае (сярэдняя т-растудз. -20 °C, ліп. 7 °C). Ападкаў каля 300 мм за год. Буйная р. Вялікая Ою. Палярная станцыя (з 1912). На Пн порт Амдэрма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАСФЕ́РА (ад літа... + сфера),
знешняя абалонка «цвёрдай» Зямлі, якая ўключае зямную кару і верхнія ўчасткі мантыі да паверхні астэнасферы. Тэрмін «Л» прапанаваў амер. геолаг Дж.Барэл у 1916. Магутнасць Л. ад 5—100 км пад акіянамі (мінім. пад сярэдзінна-акіянічнымі хрыбтамі) да 25—200 км пад кантынентамі (макс. пад шчытамі стараж. платформаў). Падзяляецца на верхні пругкі (магутнасць некалькі дзесяткаў кіламетраў) і ніжні пластычны слаі. На розных узроўнях у тэктанічна актыўных абласцях назіраецца расслоенасць Л. па гарызонтах паніжанай вязкасці (паніжанай скорасці сейсмічных хваль). Найб. буйныя структурныя адзінкі Л. — літасферныя пліты (памерамі ў папярочніку 1—10 тыс.км). У сучасную эпоху Л. падзелена на 7 галоўных (2 амерыканскія, еўраазіяцкую, афр., аўстрал., антарктычную і ціхаакіянскую) і некалькі больш дробных пліт. Граніцы пліт з’яўляюцца зонамі макс. тэктанічнай, сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці. Паводле тэорыі тэктонікі пліт (гл.Вегенера гіпотэза, Дрэйф кантынентаў, Мабілізм, Тэктанічныя гіпотэзы) літасферныя пліты рухаюцца па астэнасферы са скорасцю да дзесяткаў сантыметраў за год. Вертыкальныя рухі (са скорасцю ад 1 см да некалькіх дзесяткаў сантыметраў за год) адбываюцца па сістэме субвертыкальных глыбінных разломаў, якія разбіваюць літасферныя пліты на блокі памерамі ад дзесяткаў да соцень кіламетраў. Блокі знаходзяцца ў стане, блізкім да ізастатычнай раўнавагі (гл.Ізастазія). Структуру і рухі літасферных пліт і блокаў вывучаюць геадынаміка, геафізіка, тэктоніка.