археалагічная культура позняга бронзавага веку (апошняя чвэрць 2-га тыс. да н.э.) у Румыніі, Малдове і на ПнЗ Украіны. Назва ад могільніка каля в. Ноўа непадалёку адг. Брашоў у Румыніі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. Для Н. характэрны неўмацаваныя паселішчы са слупавымі наземнымі прамавугольнымі дамамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, сустракаюцца трупаспаленні. Гліняны посуд 2 тыпаў — грубаапрацаваны «мехападобны» з адцягнутым валікам і танкасценны з чорнай або шэрай глянцаванай паверхняй з 2 ручкамі. Знойдзены бронз. наканечнікі дзідаў, утульчатыя кельты, люстэркі, шпількі, касцяныя наканечнікі стрэл і псаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫМЕ́ТРЫЯ,
сукупнасць метадаў фіз.-хім. даследаванняў, заснаваных на вывучэнні ступені палярызацыі святла і на вярчэнні плоскасці яго палярызацыі аптычна актыўнымі рэчывамі (гл.Аптычная актыўнасць). Вымярэнні праводзяцца з дапамогай палярыметраў.
Метад вызначэння канцэнтрацыі рэчыва ў растворы, заснаваны на залежнасці ад яе вугла павароту плоскасці палярызацыі ў рэчыве, наз.цукраметрыяй. Ён з’яўляецца асн. метадам колькасных вымярэнняў у вытв-сці цукру, камфары, какаіну, нікаціну і інш. Пры вывучэнні хім. будовы і прасторавай канфігурацыі злучэнняў, механізму хім. рэакцый выкарыстоўваюць спектрапалярыметрыю, дзе выяўляецца залежнасць вугла павароту плоскасці палярызацыі ад даўжыні хвалі зыходнага святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЭНАПЕ́ЙСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА [назва адстараж. наймення Неапаля — Партэнапея (грэч. Parthenopeia)]. Абвешчана ў Каралеўстве абедзвюх Сіцылій 22.1.1799 неапалітанскімі рэспубліканцамі, якія пры падтрымцы войск франц.Дырэкторыі скінулі манархію Бурбонаў. Урад П.р. правёў некат. прагрэсіўныя рэформы (адмяніў права першародства і замяшчэння, адм. рэформу і інш.). Франц. войскі пасля паражэння ад аўстрыйцаў выйшлі з П.р.; сілы рэспубліканцаў былі разбіты арміяй кардынала Ф.Руфа, якая пры дапамозе англ. флоту захапіла Неапаль. Улада Бурбонаў была адноўлена. Урад Фердынанда IV (I) парушыў падпісаную 23 чэрв. пачэсную капітуляцыю, якая гарантавала рэспубліканцам жыццё, і ўчыніў над імі расправу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ЎНАЯ ЛЕ́КСІКА,
частка слоўнікавага складу мовы, якая мала ўжываецца ў жывым штодзённым маўленні, але зразумелая ўсім, хто валодае гэтай мовай. Проціпастаўляецца актыўнай лексіцы. Уключае ўстарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы), што выйшлі або выходзяць з ужытку, і неалагізмы, якімі толькі пачынаюць карыстацца. У працэсе развіцця грамадства і мовы словы могуць пераходзіць з Пл. ў актыўную і наадварот. АдПл. мовы неабходна адрозніваць П.л. асобнага носьбіта мовы, якая залежыць ад яго прафесіі, адукацыі, сац. асяроддзя і інш. Кожнай гіст. эпосе характэрна свая актыўная і П.л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯСНЫ́ ЧАС,
сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з З на УадГрынвіцкага мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць па дзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НЧЭРЫ (адням. Pinscher),
група парод сабак. Паходзяць адстараж. сабак Зах. Еўропы, сфарміраваны ў канцы 19 ст. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. На Беларусі сабакаводы-аматары найб. гадуюць даберман-П. як службовых, малога і карлікавага П. як дэкаратыўна-пакаёвых сабак.
Выш. даберман-П. ў карку 60—72 см, канстытуцыя моцная, сухая; касцяк і мускулатура добра развітыя. Поўсць кароткая, прамая, бліскучая, чорная, карычневая або блакітная з іржава-чырвонымі падпалінамі. Хвост і вушы купіруюць. Характэрны алюр — галоп. Тып паводзін рухомы з актыўнай абарончай рэакцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЎ, План,
рака на Украіне і ў Лельчыцкім р-не (ніжняе цячэнне) Гомельскай вобл., правы прыток р. Сцвіга (бас.р. Прыпяць). Даўж. 45 км, у т. л. на Беларусі 14 км. Пл. вадазбору 326 км², у т. л. на Беларусі 68 км². Пачынаецца за 4 км на ПнЗадв. Юрове Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце за 5 км на ПнЗадв. Дзяржынск. Рэчышча ў верхнім цячэнні слабазвілістае, на астатнім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ЕР (адангл. player),
малагабарытны магнітафон (ці магнітола), прызначаны толькі для узнаўлення фанаграм, звычайна праз навушнікі. Адрозніваецца адсутнасцю ўзмацняльніка запісу, гучнагаварыцеляў і інш. Існуюць таксама пішучыя П. Відэаплеер прызначаны для ўзнаўлення відэафільмаў праз тэлевізар ці на малагабарытным вадкакрышталічным экране. Адвідэамагнітафона адрозніваецца адсутнасцю радыёканала для запісу тэлевіз. праграм. Носьбітамі інфармацыі для П. з’яўляюцца аўдыё- і відэакасеты з магн. стужкай, кампакт-дыскі (у т. л. лазерныя і магнітааптычныя), а таксама цвердацельныя прылады памяці. Існуюць П., якія маюць выхад для падключэння да камп’ютэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́ЖКАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
с.-г. расліны, якія высяваюцца і даюць ураджай у прамежак часу, свабодны ад вырошчвання асн. культуры. Павялічваюць прадукцыйнасць угоддзяў у некалькі разоў, дазваляюць найб. поўна выкарыстоўваць сонечную энергію, вільгаць, пажыўныя рэчывы глебы, абараняць глебу ад эрозіі. Уводзяць П.к. ў раёнах дастатковага ўвільгатнення.
Тыпы П.к.: пажніўныя — высяваюць пасля ўборкі асн. культуры (па ржышчы); паўкосныя — высяваюць пасля скошвання кармавых культур; падсяўныя — падсяваюць пад асн. культуру, зімуючыя — нарошчваюць зялёную масу ўвосень і ранняй вясной; раннія яравыя — высяваюць ранняй вясной да сяўбы асн. культуры (напр., радыска, салата, шпінат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭКЦЫЯНІ́ЗМ (адпратэкцыя),
эканамічная і прававая палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нац. эканомікі ад замежнай канкурэнцыі. Рэалізуецца з дапамогай фін. заахвочвання айч. прам-сці, стымулявання экспарту, абмежавання імпарту. Для ранніх стадый капіталізму быў характэрны «абарончы» П. (ахова нац. галін прам-сці), для сучаснага этапу — «наступальны» П. (абарона найб. развітых, высокаманапалізаваных галін прам-сці, заваяванне знешніх рынкаў шляхам экспарту капіталу, дэмпінгу і інш.). Развіццё інтэграцыйных працэсаў абумовіла з’яўленне калект. П. — узгодненай эканам. палітыкі групы дзяржаў, якая праводзіцца ў інтарэсах іх нац. гаспадарак. Тэрмін «П.» абазначае таксама сістэму пратэкцый.