вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., за 7 км на У ад г. Горкі, каля вёсак Буды, Кварцяны, Паляшчыцы. Створана на р.Дняпрэц у 1979. Пл. 0,98 км, даўж. 6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 9 м, аб’ём вады 4,4 млн.м³. Слабапраточнае. Ваганні ўзроўню на працягу года 5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБУШ (Алекса Васілевіч) (1700, с. Печанежын Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 4.9.1745),
кіраўнік нац.вызв. і антыфеад. руху ўкр.апрышкаў. Атрад Д. (каля 50 чал.) у 1738—45 дзейнічаў на тэр.зах. раёнаў Украіны (Галіцыя, Букавіна, Закарпацце), нападаў на маёнткі шляхты, арандатараў, захопліваў іх маёмасць і раздаваў сялянам. Быў забіты. Імя Д. вядома таксама ў Польшчы, Малдове, Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЦІШКІ,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Радунь—Эйшышкес (Літва). Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Ніва». За 45 км на З ад Воранава, 108 км ад Гродна, 36 км ад чыг. ст. Бастуны. 660 ж., 198 двароў (1997). Базавая і муз. школы, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БНА,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман, каля аўтадарогі Масты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад Мастоў, 48 км ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Чарлёна. 1058 ж., 424 двары (1997). Мясаперапрацоўчы камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУКА́Т (італьян. ducato ад позналац. ducatus герцагства),
агульнаеўрапейская назва залатой манеты, якую з 1284 чаканіла Венецыя. Чаканілі ў Венгрыі і Чэхіі (каля 1325—26), Германіі (сярэдзіна 14 ст.), Польшчы (1320, 1528), ВКЛ (1562). На тэр. Беларусі ў 14—16 ст.найб. пашыраны венгерскі Д., у 16—18 ст. абарачаўся Д. Паўд. Нідэрландаў і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМЕРА́РА (Demerara),
буйны баксітаносны раён у паўн.ч. Гаяны, паблізу Атл. ўзбярэжжа. Уключае больш за 100 радовішчаў, якія ўтвараюць баксітаносную зону, выцягнутую ўздоўж узбярэжжа на 150 км пры шыр.каля 25 км. Асваенне з 1917. Геал. запасы 800 млн.т. Баксіты латэрытна-асадкавыя, пераважна гібсітавыя, з колькасцю гліназёму Al2O3 60—63%. Распрацоўка адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — Макензі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РЖАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
каля паўночна-ўсх. ускраіны Віцебска. Пластападобны паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона- і цёмна-бурыя стужачныя, пластычныя, шчыльныя, карбанатныя. Разведаныя запасы 9,6 млн.м³, перспектыўныя 1,4 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—8 м, ускрышы 0,2—6,3 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзіту. дрэнажных труб, цэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРУА́ (Juruá),
рака на З Бразіліі (вярхоўі ў Перу), правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3280 км, пл.бас. 224 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Перуанскіх Андаў (Мантанья), сярэдняе і ніжняе цячэнні па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі са снеж. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля 9000 м³/с. Суднаходная ад г. Крузейру-ду-Сул (Бразілія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРЭ́ЗЗЕ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і 5 км ад чыг. ст. Валожын, 87 км ад Мінска. 423 ж., 180 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква (1867). Каля вёскі Забрэзскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАЛО́ЧЫЦЫ,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч, каля аўтадарогі Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на Пн ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 713 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.