ДЗЯГІЛЕ́ВІЧ (Уладзіслаў) (каля 1674, Беларусь — 13.1.1714),
бел. архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1691 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1695—98), езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (1704—05 і 1707—09), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07). У 1707 у Мсціславе паводле яго праекта пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАСЦЬ, Задобрасць,
рака ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 87 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Дарлівае. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытокаў да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каляв. Калініна на рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫ БОР,
археалагічная стаянка нёманскай культурыкаляв. Добры Бор Баранавіцкага р-на. Выяўлены 12 агнішчаў, 5 ям (3 з іх. магчыма, паўзямлянкі).
Знойдзены абломкі ляпных вастрадонных і пласкадонных гаршкоў, крамянёвыя зброя і прылады працы (лістападобныя наканечнікі коп’яў, нажы з гарбатай спінкай і інш.), шліфаваныя каменныя сякеры з адтулінамі Непадалёку ад вёскі выяўлены сляды мезалітычнага паселішча, стаянкі неаліту і бронзавага веку.
англійскі жывапісец. У 1819—29 працаваў у Пецярбургу, дзе напісаў (з дапамогай рус. жывапісцаў) 329 партрэтаў генералаў — удзельнікаў Айч. вайны 1812 і паходаў 1813—14, у т. л. М.І.Кутузава і М.Б.Барклая дэ Толі, выконваў таксама прыватныя заказы. Партрэтам Д. ўласцівы рамант. прыўзнятасць, жывасць характарыстык, віртуознасць жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каляр. Случ. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 166 км ад Мінска. 1851 ж., 595 двароў (1997). ПМК-79, акц. прадпрыемства «Доўгае». Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква, малітоўны хрысціян евангельскай веры. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Бярвенка (выцякае з возера), за 34 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 0,5 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПнУ і ПнЗ месцамі разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ЧКАВА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каляр. Вожа, на аўтадарозе Смалявічы—Смілавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на Пд ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 40 км ад Мінска. 924 ж., 317 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙКА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 52 км. Пл. вадазбору 1050 км². Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава. Асн. прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная. Пойма забалочаная. Рэчышча слабазвілістае. Каляв. Друйск плаціна і сажалка б. Браслаўскай ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЗІ́МАЎ (Сцяпан Мітрафанавіч) (7.11.1913, с. Ягаднае Валгаградскай вобл., Расія — 22.6.1941),
лётчык-знішчальнік, які ў Вял.Айч. вайну адзін з першых тараніў варожы самалёт. З 1934 у Чырв. Арміі, з 1938 служыў у Беларусі. Штурман эскадрыллі знішчальнага авіяпалка лейтэнант Гудзімаў у баі каляг. Пружаны збіў 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў. Загінуў у гэтым баі. У Пружанах яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ,
у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каляв. Давыдаўка. Адкрыта ў 1941. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Соль залягае асобнымі пластамі з тонкімі праслоямі глініста-карбанатных парод. Разведаныя запасы 20,7 млрд.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—69 м. Паверхня адкладаў залягае на глыб. 823,4—880 м.