ЮРКЕ́ВІЧ Сяргей Пятровіч (14.12.1910, Баку — 27.1.1985),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў муз.-тэатр. студыю ў Харкаве (1930). Вучыўся ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1934—37). З 1930 працаваў у т-рах Чарнігава, Кіева, Новакузнецка, з 1952 у Брэсцкім абл. драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў, мастацтва пераўвасаблення, тонкі гумар. Найб. значныя ролі ў Брэсцкім т-ры: Дзяржынскі, Траўбе («Брэсцкі мір», «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Дзед, Камендант, дзед Цыбулька («Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Галутвін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу). Здымаўся ў кіно.
Р.М.Бакіевіч.
т. 18, кн. 1, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Марат Фёдаравіч (н. 18.2.1923, г. Севастопаль, Украіна),
бел. грамадскі дзеяч, журналіст. Д-р філасофіі (1998), праф. (1998). Засл. работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1986). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (2001). Скончыў Маскоўскае ваенна-паліт. вучылішча імя Леніна (1946), БДУ (1961). З 1941 у Сав. Арміі. З 1968 працаваў на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1970 нам. дырэктара бюро прапаганды л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1972 нам. старшыні, з 1991 старшыня Бел. фонду міру, віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі міру, з 1992 старшыня Міжнар. гуманіт. няўрадавай арг-цыі «Чарнобыль—помач», з 1996 нам. старшыні «Міжнароднага саюза чарнобыльскіх ініцыятараў». Аўтар аповесцей, апавяданняў, гумарэсак для моладзі і дзяцей, аўтар сцэнарыяў і рэжысёр кінафільмаў «Аперацыя Днепр». «Небяспечныя павароты» (абодва 1968), «Галоўны пост Радзімы» (1969), «За мір на зямлі» (1975), «Калі не мы, то хто...» (1976).
т. 18, кн. 1, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЧЫК Клімент Марцінавіч (1898, в. Свіслач Гродзенскага р-на — 5.7.1941),
бел. і рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшы літ.-маст. ін-т імя Брусава ў Маскве (1925). Адзін з ініцыятараў-заснавальнікаў асацыяцыі па вывучэнні бел. маст. л-ры пры Цэнтр. бел. клубе ў Маскве. Пісаў вершы (публ. ў газетах і часопісах Масквы і Ленінграда); часта пад псеўд. К.Кундзіш. Пераклаў на рус. мову аповесці Я.Коласа «У палескай глушы» (1929), «Аповесці і апавяданні» (1929), раман «Язэп Крушынскі» (1931) З.Бядулі, аповесць «Спалох на загонах» (1933) і раман «Праз гады» (1935) П.Галавача, зб. апавяданняў «На зломе» Я.Нёманскага (1930), асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, К.Чорнага. Аўтар крытычных артыкулаў пра паэзію Ц.Гартнага, А.Александровіча (1927), у якіх не пазбег памылковых ацэнак і перагібаў у характарыстыцы творчасці пісьменнікаў.
А.П.Цыхун.
т. 18, кн. 1, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ (Jaroszewicz) Пётр (8.10.1909, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 1.9.1992),
дзяржаўны і ваенны дзеяч Польшчы, ген. дывізіі (1950). Скончыў Нясвіжскае пед. вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 настаўнічаў на Палессі, потым у Расіі. Са снеж. 1943 у польскай пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі, якая фарміравалася на Разаншчыне. Да 1945 нам. камандзіра палка, дывізіі, арміі, нам. нач. Гал. паліт. ўпраўлення Войска Польскага, ген. брыгады. Пасля 2-й сусв. вайны віцэ-міністр нац. абароны, чл. Польскай рабочай партыі, з 1948 Польскай аб’яднанай рабочай партыі. З 1950 нам. старшыні Камісіі планавання. З 1952 нам. старшыні, у 1970—80 старшыня СМ Польскай Нар. Рэспублікі (ПНР), адначасова ў 1954—56 міністр горнай прам-сці. Да канца 1970 пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай узаемадапамогі. З 1947 дэп. сейма ПНР. У 1971 наведаў Нясвіж.
Ю.В.Грыбоўскі.
т. 18, кн. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМА́ТАЎ Каміль Ярматавіч (2.5.1903, г. Канібадам, Таджыкістан — 17.11.1978),
узбекскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1959). Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Дзярж. ін-т кінематаграфіі (1931). У кіно з 1924. З 1957 маст. кіраўнік кінастудыі «Узбекфільм» (з 1979 яго імя). Зняўся ў фільмах «З-пад скляпенняў мячэці» (1928), «Апошні бек» (1930). Рэжысёрскі дэбют — фільм «Далёка на мяжы» (1931). Яго фільмы «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Бура над Азіяй» (1965, Дзярж. прэмія Узбекістана 1967) паўплывалі на развіццё узб. кіно. Сярод інш. пастаўленых фільмаў: «Эмігрант» (1934, і роля Каміля), «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Мы пераможам» (1941), «Вершнікі рэвалюцыі» (1969), «Гібель чорнага консула» (1971), «Адна сярод людзей» (1974), «Далёкія блізкія гады» (1977) і інш. Аўтар шэрагу кінасцэнарыяў. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Літ.:
Тешабаев Д. Камил Ярматов. М., 1964;
Яго ж. Счастье мастера. Ташкент, 1975.
т. 18, кн. 1, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧЭ́ПКАЎ Павел Кандратавіч (24.6.1908, в. Зуевы Ключы, Удмурція, Расія — 1.12.1992),
расійскі фізік; вынаходнік радыёлакатара, інтраскапіі і энергаінверсіі. Д-р тэхн. н. (1958). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1931). З 1932 служыў у войсках ПВА, распрацаваў тэорыю радыёлакацыі, у 1934 выпрабаваў першы ў свеце радыёлакатар (з 1937 іх пастаўлялі ў часці ПВА Чырв. Арміі). У 1937—47 рэпрэсіраваны (арыштаваны па лжывым абвінавачанні па «справе М.М.Тухачэўскага»). З 1947 нач. лабараторыі НДІ Мін-ва абароны СССР, з 1954 дырэктар Ін-та інтраскапіі. У 1967—92 кіраваў створаным ім ін-там Энергетычнай інверсіі (пасля смерці А. носіць яго імя).
Тв.:
Жизнь и мечта. М., 1984.
Літ.:
Алексеенко С. Электронные глаза земной цивилизации: (К 90-летию рождения изобретателя радиолокации П.К.Ощепкова) // Свет. 1998. №6.
Ю.В.Бажэнаў.
т. 18, кн. 1, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА Пётр Ціханавіч (3.9.1901, в. Старая Зенькавіна Кармянскага р-на Гомельскай вобл. —28.10.1950),
савецкі ваен. дзеяч. Контр-адмірал (1948). Скончыў школу рулявых і сігнальшчыкаў (1923), Ваенна-марское паліт. вучылішча (1924), Ваенна-паліт. акадэмію імя М.Талмачова (1934). У ВМФ з 1919, з 1920 на караблях Дняпроўскай ваен. флатыліі. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-польскай вайны 1920 і падаўлення Кранштацкага паўстання 1921. З 1921 служыў на Чарнаморскім флоце, з 1939 нач. паліт. ўпраўлення Чарнаморскага флоту. У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Адэсы, Ачакава, больш за 7 месяцаў знаходзіўся ў акружаным Севастопалі. З 1942 у Волжскай ваен. флатыліі, на Сталінградскім фронце. З 1944 на Каспійскай флатыліі, з 1947 нам. каманд. Чарнаморскім флотам. 29.9.1949 беспадстаўна арыштаваны органамі МДБ і прыгавораны Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да расстрэлу. У 1954 рэабілітаваны.
Б.Дз.Далгатовіч.
т. 18, кн. 1, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙКЕР (Baker) Майкл Ален (н. 27.10.1953, г. Мемфіс, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Скончыў Тэхаскі ун-т (1975), школу пілотаў-выпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1982), дзе выкладаў з 1983. З 1986 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 2—11.8.1991 на КК «Атлантыс» і 22.10—1.11.1992 на КК «Калумбія» (як пілот), 30.9—11.10.1994 на КК «Індэвар» і 12—22.11.1997 на КК «Атлантыс» (як камандзір). У космасе правёў 40,2 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі», «За выдатнае кіраўніцтва», «За касмічны палёт» (4). З 1997 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (у 1997—2001 нам. дырэктара па праграме пілатуемых касм. палётаў НАСА ў Расіі); адначасова ў 1998—2001 першы афіц. прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйна-касмічным агенцтве і інш. касм. арг-цыях Расіі.
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 347
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЧУ́К Віктар Ігнатавіч (н. 28.10.1946, в. Сіманавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Куйбышаўскі ін-т культуры (1982). З 1985 рэжысёр Віцебскай лялечнай трупы пры Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1990 маст. кіраўнік створанага на аснове лялечнай трупы Бел. т-ра «Лялька». Яго пастаноўкі вылучаюцца высокай эстэтыкай, маст. густам, разнапланавасцю. Сярод іх: «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага (1988), «Папялушка» Я.Шварца (1991), «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга (1993), «Хлопчык-Зорка» О.Уайльда (1995), «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна (1996, Гран-пры на Міжнар. фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце, 1998; прыз на Міжнар. фестывалі ў Субаціцы, Югаславія, 2000), «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна (1998), «Ладдзя Роспачы» Р.Асвяціча паводле У.Караткевіча (2000) і інш.
т. 18, кн. 1, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Сяргей Усеваладавіч (н. 13.5.1949, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1971). З 1971 акцёр Нац. акад. т-ра імя Я.Купалы. Яго творчасці ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, здольнасць да пошуку адметных фарбаў і адценняў характарыстыкі вобразаў.
Сярод значных роляў: Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Драгун, Дамаш («Парог», «Князь Вітаўт» А.Дударава), Захар («Апошні шанц» В.Быкава), Арнольд («Шрамы» Я.Шабана), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Мядзведзенка («Чайка» А.Чэхава), Растанёў («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Карыцын («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А.Паповай), Бачана («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе), Люнгстран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Машу́ («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Аўторак («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова), Бацька, Шавец («Карлік-Нос» В.Гаўфа) і інш.
А.В.Усцінава.
т. 18, кн. 1, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)