крышталі кварцу або іх часткі, якія па якасці адпавядаюць патрабаванням радыёэлектроннай прам-сці. Выкарыстоўваецца для стабілізацыі частот эл.-магн. ваганняў у прыёмна-перадатачнай радыёапаратуры, шматканальнай тэлеф. сувязі і інш. У адпаведнасці з тэхн. патрэбамі да П. адносяць крышталі, якія маюць бездэфектныя вобласці (без бачных цвёрдых і газава-вадкіх уключэнняў, трэшчын і інш.) масай не менш як 10 кг пры выхадзе не менш 10% ад масы крышталя. Колер кварцу значэння не мае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁМНІКІ ГУ́КУ,
акустычныя прылады для ўспрымання гукавых сігналаў і пераўтварэння іх з мэтай вымярэння, перадачы, узнаўлення, запісу ці аналізу.
Найб. пашыраны П.г., што пераўтвараюць акустычны сігнал у эл. (гл.Электраакустычныя пераўтваральнікі). Да іх адносяцца мікрафоны, якія выкарыстоўваюцца ў паветры, гідрафоны (у вадзе), геафоны (у грунце). Асноўныя характарыстыкі П.г.: адчувальнасць, частотная характарыстыка, уласнае эл. супраціўленне, накіраванасць. У якасці П.г. можна разглядаць і органы слыху жывёл і чалавека, якія пераўтвараюць акустычныя сігналы ў нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтры галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДБЕ́РТУС-Я́ГЕЦАЎ (RodbertusJagetzow) Карл Іаган (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж.сац.-эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасці тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧА́Г,
цвёрдае цела, здольнае паварочвацца вакол фіксаванай восі пад дзеяннем сіл, перпендыкулярных да восі вярчэння. Адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам з колам і вінтом). Вядомы з глыбокай старажытнасці. Тэорыя раўнавагі Р. пад дзеяннем сіл цяжару распрацавана Архімедам. Пры дзеянні некалькіх сіл раўнавага Р. дасягаецца пры ўмове, што сума момантаў гэтых сіл раўняецца нулю (гл.Момант сілы). Шырока выкарыстоўваецца ў якасці элемента канструкцый механізмаў і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРАКТАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. refractus пераломлены + ...метрыя),
сукупнасць метадаў даследаванняў фіз. і хім. уласцівасцей рэчываў на аснове вымярэння пераламлення паказчыка святла; раздзел прыкладной оптыкі. Вымярэнні праводзяцца з дапамогай рэфрактометраў і двухпрамянёвых інтэрферометраў (для вымярэння паказчыка пераламлення з блізкімі да 1 значэннямі). Метады Р. выкарыстоўваюцца ў хіміі, фармацэўтычнай, харч. і інш. галінах прам-сці для вызначэння саставу і структуры рэчываў, а таксама для кантролю іх якасці; у аэра- і гідрадынамічных даследаваннях і аптычнай прам-сці — для праверкі аднароднасці рэчываў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРЫЖЭРА́ТАР (франц. réfrigérateur ад лац. refrigerare ахалоджваць),
транспартны сродак з цеплаізаляванымі камерамі і халадзільнымі ўстаноўкамі для перавозкі хуткапсавальных грузаў. У якасці Р. выкарыстоўваюць спец. ізатэрмічныя аўтамабілі і прычэпы, вагоны і паязды, судны. Ізатэрмічныя аўтамабілі маюць кузаў з цеплаізаляцыяй, якая абмяжоўвае цеплаабмен паміж унутр. і вонкавымі паверхнямі. Адрозніваюць аўтамабілі-лядоўнікі, аўтамабілі-Р. (з аўтам. халадзільнымі ўстаноўкамі) і з эл. ацяпленнем (забяспечвае т-ру ад +10 да -15 °C). Рэфрыжэратарныя судны бываюць грузавыя (сухагрузы) або грузапасажырскія; пашыраны рэфрыжэратарныя рыбапрамысловыя судны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРТАВО́Е РАЯНАВА́ННЕ,
замацаванне найб. прадукцыйных і каштоўных сартоў за пэўным рэгіёнам з улікам яго глебава-кліматычных умоў. Раянаваныя сарты ўключаюцца ў Дзярж. рэестр (банк даных пра сарты і дрэвава-кустовыя пароды) па выніках сортавыпрабавання. Улічваюць ураджайнасць, біял. асаблівасці, зіма- і хваробаўстойлівасць, скараспеласць, прыдатнасць да механізаванай уборкі, харч., тэхнал., кармавыя і інш.якасці сорту ці гібрыда. У Дзярж. рэестр у 1998—2000 упершыню ўключана 86 сартоў (з іх 20 бел. селекцыі); усяго 879 сартоў (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ КРЫШТАЛІ́,
крышталі, якія вырошчваюцца штучна ў лабараторных і заводскіх умовах. Маюць такую ж атамную будову, што і прыродныя крышталі, часта больш дасканалыя за іх паводле сваіх уласцівасцей. Аб’ёмныя і танкаплёначныя С.к. вырошчваюцца з газавай фазы, з раствораў і расплаваў (гл.Крышталізацыя, Эпітаксія). У прамысл. маштабах атрымліваюць С.к. п’еза- і сегнетаэлектрыкаў, паўправаднікоў, аптычных матэрыялаў і інш. Выкарыстоўваюцца ў якасці падложак у запамінальных прыстасаваннях, матэрыялаў для сцынтыляцыйных лічыльнікаў, штучных каштоўных камянёў і інш.Гл. таксама Сінтэз мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРФАСФА́Т,
фосфарнае ўгнаенне, дзе фосфар утрымліваецца ў монакальцыйфасфаце і свабоднай фосфарнай к-це. Атрымліваюць з апатытавага канцэнтрату ці з прыродных фасфатаў (апатытаў, фасфарытаў). Вырабляюць С. просты, грануляваны, падвойны, аманізаваны, марганізаваны, борны, малібдэнавы. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў у якасціасн., перадпасяўнога ўгнаення, таксама для падкормак. Найб. эфектыўны на шчолачных і нейтральных глебах. Пры ўнясенні ў кіслыя глебы С. змешваюць з фасфарытнай мукой ці перагноем, каб папярэдзіць пераўтварэнне фосфарнай к-ты ў цяжказасваяльныя раслінамі фасфаты алюмінію і жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУФ ВУЛКАНІ́ЧНЫ,
вулканічная горная парода, утвораная ў выніку цэментацыі цвёрдых прадуктаў вывяржэння вулкана. Адрозніваецца паводле складу (базальтавы, андэзітавы, ліпарытавы і інш.), паводле характару і памеру абломкаў (літакластычны, крышталекластычны, вітракластычны і мяшанага складу; груба-, буйна-, сярэдне- і тонкаабломкавыя). Колер жоўты, аранжавы, ружова-фіялетавы, чырв., карычневы, шэры і чорны. Шчыльн. 1,22—2,25 г/см³, трываласць 140—820 кг/см². Высокія дэкаратыўныя якасці. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і сценавы матэрыял, напаўняльнік лёгкіх бетонаў і інш. Радовішчы ў Арменіі, Італіі, Ісландыі і інш.