СМО́ЛІЧ Мікалай Васілевіч (24.6.1888, С.-Пецярбург — 31.7.1968),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў курсы пры Пецярбургскім тэатр. вучылішчы (1911). У 1911—17 акцёр Александрынскага т-ра ў Петраградзе. З 1916 драм. рэжысёр, з 1922 рэжысёр (у 1924—30 гал. рэжысёр і дырэктар) Ленінградскага Малога опернага т-ра, з 1930 гал. рэжысёр, у 1947—48 рэжысёр Вял.т-ра ў Маскве, у 1938—47 гал. рэжысёр, маст. кіраўнік і дырэктар Т-ра оперы і балета ў Кіеве. У 1961—63 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Яго пастаноўкам уласцівы наватарская накіраванасць рэжысуры. Упершыню паст. оперы «Нос» і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» («Кацярына Ізмайлава») Дз.Шастаковіча, «Імяніны» В.Жалабінскага, «Вяселле Крачынскага» А.Пашчанкі. На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі паставіў оперу «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1938).
Літ.:
Киселев В. Н.В.Смолич // Мастера Большого театра: Нар. артисты СССРМ., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКЕ́ (Fouquet, Foucquet) Жан (каля 1420, г. Тур, Францыя — паміж 1477 і 1481), французскі жывапісец і мініяцюрыст, адзін з заснавальнікаў мастацтва Ранняга Адраджэння ў Францыі. Каля 1440 вучыўся ў Парыжы, паміж 1445—47 наведаў Рым. Зазнаў уплыў Мазачыо і Фра Анджэліка. Працаваў у Туры і Парыжы, у 1475 згадваецца як «жывапісец караля». Рэаліст. трактоўка падзей, мяккасць каларыту, выкарыстанне лінейнай і паветр. перспектывы ўласцівы ілюстрацыям да кніг «Часаслоў Эцьена Шэвалье» (1450—56), «Вялікія хронікі караля Францыі», «Жыцці знакамітых мужчын і жанчын» Дж.Бакачыо (абедзве 1458), «Іудзейскія старажытнасці» І.Флавія (1470—76). Вял. жыццёвасцю вылучаюцца партрэты Карла VII, канцлера Г.Жувенеля дэз Юрсен, аўтапартрэт. Урачысты кампазіцыйны рытм, гучны каларыт уласцівырэліг. кампазіцыям «П’ета з Нуана», «Дыпціх з Мелена». Іл.гл. таксама ў арт.Францыя.
Літ.:
Золотова Е.Ю. Жан Фуке. 2 изд М., 1986.
Ж.Фуке. Узяцце Іерыхона. Мініяцюра з «Вялікіх хронік караля Францыі». 1458.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Яўген Пятровіч (29.12.1936, в. Калодзіна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1982),
бел. паэт і драматург. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958). Працаваў акцёрам, пам.гал. рэжысёра па літ. частцы Бел.т-ра імя Я.Коласа (1958—65), Бел.т-ра імя Я Купалы (1976—80), у 1965—76 рэжысёр на Бел. тэлебачанні. Друкаваўся з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977), п’ес «Сіні снег» (паст. 1975, Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Чахарда» (нап. 1976), «Шрамы» (паст. 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым; паст. 1978; абедзве т-р імя Я.Купалы), «Востраў Алены» (паст. 1982, т-р імя Я.Коласа), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (паст. 1968), сцэнарыяў, шэрагу тэлеспектакляў і інш. П’есам уласцівы вострыя канфліктныя сітуацыі, акрэсленая праблемнасць, лірызм. На бел. мову пераклаў асобныя творы М.Шолахава, В.Шукшына, Н.Думбадзе, Ю.Тууліка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДР (сапр.Іваноў) Іван Дзмітрыевіч
(11.2.1887, г. Шадрынск Курганскай вобл., Расія — 3.4.1941),
расійскі скульптар. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе ў Екацярынбургу (1903—07), у рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў у С.-Пецярбургу (1907—08), у Парыжы (1910—11), Рыме (1911—12). Чл.Т-варус. скульптараў (з 1926). Удзельнічаў у рэалізацыі плана манум. прапаганды. Раннія творы (праект помніка «Сусветнай пакуце», 1915) маюць рысы стылю мадэрн. З 1920-х г. яго творам уласцівырамант. трактоўка вобразаў, выразнасць індывід. характарыстык, абагульненасць, прасякнутая пафасам сац. пераўтварэнняў: «Чырвонаармеец», «Рабочы», «Сейбіт», «Селянін» (усе 1922), «Камень — зброя пралетарыяту» (1927). Аўтар помнікаў У.Леніну на Зема-Аўчальскай ГЭС (Грузія, 1927), М.Горкаму ў Маскве (1939, ажыццёўлены В.Мухінай, З.Івановай і Н.Зяленскай у 1951), партрэтаў.
Літ.:
Воронова О. Шадр. М., 1969;
Шадр: Лит. наследие. Переписка. Воспоминания о скульпторе. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВІЧ Пётр (Іштван) Максавіч (н. 5.9.1918, г. Цёрэксентміклаш, Венгрыя). бел. мастак. З 1926 у Віцебску. Вучыўся ў майстэрні Ю.Пэна. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працуе ў розных жанрах алейнага жывапісу. Аўтар жанравых кампазіцый «Мары» (1959),
«Заложнікі» (1960), «Станаўленне савецкай улады ў Віцебску» (1968), «Дзеці Міная» (1978); партрэтаў «Дзяўчынка ў блакітным» (1948), нар.арт. Беларусі А.Радзялоўскай (1948), М.Звездачотава, П.Малчанава (абодва 1949), «Маці» (1950), М.Шмырова (1952), А.Ільінскага (1953), «Сын» (1954), В.Харужай (1961), жонкі (1959. 1962), «Беларускі Сусанін (М.Пасманаў)» (1968), «Алёнка» (1982), «Унук Пецька» (1990). аўтапартрэтаў (1947, 1948, 1988): пейзажаў «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990), «Лета» (1996). «Світанак над возерам» (1997), «Багна» (1998); нацюрмортаў. Творам уласцівы глыбокі псіхалагізм і эмац. ўзнёсласць вобразаў, дакладнасць у перадачы натурнага колеру, пластычная выразнасць формы.
польскі празаік і публіцыст. У 1927—31 вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зб.апавяд. «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час ням. акупацыі. Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А.Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-паліт. і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гіст. плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.
Тв.:
Popiół i diament. Warszawa, 1964;
Trzy opowieści: Ciemnści kryją ziemię. Bramy raju. Idzie skacząc po górach. Warszawa, 1973: Nikt. Warszawa, 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНО́ЧЫЯ ХВАРО́БЫ,
спецыфічныя хваробы жанчын, звязаныя з анатама-фізіял. асаблівасцямі іх арганізма. Бываюць у розныя перыяды жыцця жанчыны; выклікаюць парушэнні функцый палавых органаў, іншы раз жыццядзейнасці ўсяго арганізма. Заганы развіцця палавых органаў уласцівы жаночаму арганізму да надыходу палавой спеласці, запаленні — у перыяд палавой спеласці (бываюць ад ганарэі, абортаў, пасляродавых ускладненняў, радзей ад сіфілісу, туберкулёзу, трыхаманозу і інш.). У гэты перыяд могуць развівацца дабраякасныя і злаякасныя пухліны (фібраміёмы маткі, кісты яечнікаў, рак шыйкі і цела маткі). Паразітычныя і грыбковыя Ж.х. выклікаюцца грыбкамі (напр., малочніца) і гельмінтамі. Ж.х. бываюць, калі парушана размяшчэнне палавых органаў — пры зрушэнні маткі і сценак похвы ці іх выпадзенні. Самастойная група Ж.х. — парушэнні менструальнага цыкла. Пасля клімактэрыю (гл.Клімакс) запаленні жаночых палавых органаў бываюць радзей, але могуць развіцца пухліны (рак маткі, яечнікаў і інш.). Прыкметы Ж.х.: болі, белі, крывацёкі, агульныя сімптомы (павышэнне т-ры цела), расстройствы інш. органаў і сістэм (сардэчна-сасудзістай, нерв. і інш.). Лячэнне: медыкаментознае, хірургічнае. Гл. таксама Бясплоднасць. І.У.Дуда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗВО́РСКА-ЕЛІЗА́Р’ЕВА Маргарыта Мікалаеўна (н. 13.2.1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя),
бел. рэжысёр оперы, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975—94 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1975 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У бел. т-ры паставіла оперы «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж.Б.Пергалезі (1981), «Воўк і сямёра казлянят» А.Уладзігерава (1984), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986), «Чароўная флейта» В.А.Моцарта (1987), «Тоска» Дж.Пучыні (1991), камічную кантату «Выбар капельмайстра» І.Гайдна (1981), фантазію «Шэкспір і Вердзі» (1992), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» («Кацярына Ізмайлава») Дз.Шастаковіча (1994); у Бел. акадэміі музыкі — «Паяцы» Р.Леанкавала, «А досвіткі тут ціхія» К.Малчанава, «Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка, «Так робяць усе» Моцарта і інш. Як рэжысёру ёй уласцівы тонкае разуменне сцэнаграфічнай эстэтыкі, сучаснае светаадчуванне, сінтэз новай оперна-рэжысёрскай лексікі і класічнай традыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́ВА (Canova) Антоніо (1.11.1757, Пасаньё, каля г. Басана-дэль-Грапа, Італія — 13.10.1822),
італьянскі скульптар, буйнейшы прадстаўнік італьян. класіцызму. Вучыўся ў Венецыі (1768—74). Працаваў пераважна ў Венецыі і Рыме. З 1810 дырэктар акадэміі Св. Лукі ў Рыме. На пачатку творчасці прытрымліваўся традыцый барока («Арфей», 1776—78), пазней працаваў у рэчышчы класіцыстычнага наследавання ант. скульптуры. Творам уласцівы ўрачысты спакой кампазіцыі, яснасць і вытанчанасць пластычнай формы, якая спалучалася з халаднаватай адасобленасцю, падкрэсленай дакладнай апрацоўкай і паліроўкай паверхні мармуру: «Амур і Псіхея» (1793), «Пацалунак Амура і Псіхеі» (1796), «Персей» (1801), «Пааліна Баргезе ў выглядзе Венеры» (1805—07) і інш. У 1812 выканаў скульптуру «Багіня міру» для ўладальніка Гомеля М.П.Румянцава. Аўтар надмагілляў пап Клімента XIV у царкве св. Апосталаў у Рыме (1787) і Клімента XIII у саборы св. Пятра ў Рыме (1792), эрцгерцагіні Марыі Крысціны ў царкве аўгусцінскага манастыра ў Вене (1798—1805). Пластыка К. зрабіла вял. ўплыў на еўрап. акадэмізм 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКАЕ ТКА́ЦТВА,
традыцыйнае нар. ткацтва на тэр. Капыльскага р-на Мінскай вобл. Вядома з 16 ст. У 17 ст. працавалі ткацкія майстэрні. З 1850-х г. да 1914 у в. Агароднікі ў майстэрні, пабудаванай кн. Радзівілам па вытворчасці абрусаў, ткалі на шырокіх кроснах. Выконвалася ў тэхніках закладнога (найб. пашыранае да 20 ст.; выкарыстоўвалі габеленавую тэхніку, у некат. узорах у нітках асновы пакідалі шчыліны; характэрны спалучэнні чырвонага і чорнага колераў), шматнітовага і пераборнага (пашырана ў 20 ст.) ткацтва. У шматнітовай тэхніцы (да 12 нітоў) ткалі больш за 200 узораў — «простых» і «павучковых». Асаблівую разнавіднасць шматнітовай тэхнікі складаюць тканіны з фактурай «у бублікі» («касматыя») з выцягнутай уточнай неразразной ніткай; найб.уласцівы спалучэнні белага і шэрага колераў. Пераборнае ткацтва мае 2 разнавіднасці. Традыц. арнаменты — геаметрычны, зааморфны, раслінны; характэрны спалучэнні белага з блакітным або рознымі адценнямі сіняга колеру. Захавалася да нашага часу ў работах некат. мясц. ткачых, сярод якіх і надомніцы Слуцкай ф-кі маст. вырабаў.