ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ Браніслаў Іосіфавіч (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),

генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял. Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.

т. 12, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛА́ПІН Віталь Іванавіч (н. 15.2.1935, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р мед. н. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1959), дзе працаваў да 1972. З 1972 у БелНДІ санітарыі і гігіены (нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі энтэрахрамафіннай клетачнай сістэмы.

Тв.:

Состояние энтерохромаффинных клеток при стрессе (разам з Т.​А.​Вылегжанінай) // Здравоохранение Беларуси. 1968. № 6.

т. 15, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УІ́ТЛЕМ (Whitlam) Эдвард Гоф (н. 11.7.1916, г. Мельбурн, Аўстралія),

аўстралійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. У 1952—78 дэп. палаты прадстаўнікоў ад Аўстрал. лейбарысцкай партыі; з 1960 нам. лідэра, у 1967—77 лідэр лейбарысцкай фракцыі ў парламенце. У 1972—75 прэм’ер-міністр, адначасова да 1973 міністр замежных спраў Аўстраліі. У 1976—77 віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1983 быў прадстаўніком Аўстраліі пры ЮНЕСКА.

т. 16, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУШАНКО́Ў Нічыпар Эмануілавіч (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),

генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял. Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПС ваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.

т. 5, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРА́К Аляксандр Кандратавіч (12.2.1918, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 24.12.1993),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1945, 1951). У Чырв. Арміі з 1938. З 1942 на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: лётчык, камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Зрабіў 128 баявых вылетаў. Да 1956 у Сав. Арміі.

А.К.Бурак.

т. 3, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІ́Н Хафізула (1926, г. Пагман, прав. Кабул, Афганістан — 27.12.1979),

афганскі дзярж. і паліт. дзеяч. Чл. Народна-дэмакр. партыі Афганістана (фракцыя «Хальк»). Пасля перавароту (рэвалюцыі) 27.4.1978 1-ы нам. прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў, прэм’ер-міністр. 14.9.1979 адхіліў ад улады Н.М.Таракі, з 16 вер. ген. сакратар ЦК партыі, старшыня Рэв. савета краіны. Імкнуўся да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму. Загінуў у час уводу сав. войскаў у Афганістан.

т. 1, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАВАЧО́Ў Іван Паўлавіч (?—1891),

бел. грамадскі дзеяч і вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-р медыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі ун-т (1859). З 1863 нам. губернскага ўрачэбнага інспектара ў Мінску. Навук. працы па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антрапалогіі, гісторыі і тэорыі медыцыны. Распрацаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) і раскрыў сац. характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлекторны характар неўрозаў (1881). Прэзідэнт навук. т-ва мінскіх урачоў (1871—78).

т. 4, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУШКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (2.1.1898, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 2.2.1964),

генерал-лейтэнант (1962). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З лют. 1918 у 3-м Магілёўскім атрадзе Чырв. гвардыі, з 1934 у штабе арміі і Генштабе РСЧА. У Вял. Айч. вайну на Цэнтр., Зах. франтах: нач. аператыўнага аддзела, нам. нач. штаба фронту. Пасля вайны ў Ваенна-навук. упраўленні Генштаба.

т. 4, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў Сямён Варфаламеевіч (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),

дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл. ЦВК Літ.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.

т. 7, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́МБАР Іосіф Канстанцінавіч (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),

генерал-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял. Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач. штаба брыгады, дывізіі, нач. ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1-ы нам. нач. цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».

т. 8, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)