абшчына ў Паўд. В’етнаме, дзе ў час в’етн. вайны (1964—73) амер. салдаты ў ходзе антыпартыз. аперацыі 16.3.1968 забілі каля 500 мірных жыхароў. Масавае забойства ў С. негатыўна паўплывала на знешнепаліт. пазіцыю ЗША і актывізавала антываен. настроі. 11—12.7.1972 у Мінску адбылася міжнар. сустрэча прыхільнікаў міру пад дэвізам «Няхай ніколі не паўтарыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцы, Арадура, Хірасімы, Сангмі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЦЫ́НСКІ (Анастас Аляксандравіч) (11.10.1862, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р медыцыны (1893), праф. (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1887). У 1887—91 урач у Карэлічах, Мінску, чл. Мінскага навук.т-ва ўрачоў з 1890. З 1892 у Пецярбургу, з 1912 у Варшаўскім ун-це. Навук. працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНАГА СТАНКАБУДАВА́ННЯ І ВА́КУУМНАЙ ТЭ́ХНІКІ НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1987 у Мінску на базе Мінскага філіяла Усесаюзнага н.-д.тэхнал. ін-та аптычнага прыладабудавання (з 1972). Асн. кірунак даследаванняў — распрацоўка абсталявання і вакуумнай тэхнікі для вытв-сці аптычных дэталяў дыяметрам ад 1 да 1600 мм, мед. абсталявання, абсталявання для лікёра-гарэлачнай вытв-сці, апрацоўкі шкурак пушных звяроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́РАЎ (Націк Надзір-аглы) (н. 7.9.1964, г. Баку),
бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб.ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯ́КІН (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 8.4.1961, г. Архангельск, Расія),
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1982). Скончыў Архангельскі лесатэхнічны ін-т. З 1987 у Мінску. Уладальнік Кубка свету (1985), пераможца 1-й Сусв. шашачнай алімпіяды (1986), чэмпіён свету (1989) — у камандным заліку; сярэбраны (1986) і бронзавы (1992, 1994) прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым першынстве. Неаднаразовы пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙТНІК (Бетнік, Бейтніг) Мацей (люты 1708 ці 1705 — 20.4.1749), бел. жывапісец. Выканаў насценныя размалёўкі ў езуіцкім калегіуме ў Жодзішках (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.; 1731—36), касцёле св. Міхала ў Нясвіжы (1736—37; капліца Святых анёлаў), езуіцкім касцёле ў Мінску (1737—45; у т. л. размалёўкі фамільнай капліцы надворнага маршалка літоўскага Ігната Завішы, 1739). У 1746—49 жыў у Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ, Праектна-вышукальны інстытут Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1970 у Мінску як Бел.рэсп. праектна-вышукальны ін-т «Белкалгаспраект» на базе абл. праектных арг-цый сістэмы Белміжкалгасбуда. З 1986 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне агароднінасховішчаў, адм., жылых, гандл. і культ.-бытавых будынкаў і збудаванняў; распрацоўка праектаў заводаў буйнапанэльнага домабудавання, жалезабетонных вырабаў; інж.-вышукальныя работы і праектаванне дарог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШКЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 1.10.1937, в. Ганалес Мінскага р-на),
бел. акцёр, тэатр. дзеяч. Засл. работнік культуры Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 акцёр Бел.драм.т-ра імя Я.Коласа, з 1969 заг. аддзела культуры Віцебскага гарвыканкома, на парт. рабоце ў Віцебску і Мінску. З 1982 дырэктар Нац.акад.драм.т-ра імя Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЖА́РНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1992 у Мінску на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы (створаны ў 1933). Рыхтуе інжынераў па пажарнай тэхніцы і бяспецы. У 1996/97 навуч.г.ф-т завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; 5 кафедраў. Навучанне дзённае і завочнае. У вучылішчы праводзіцца прафес. падрыхтоўка спецыялістаў ваенізаванай пажарнай службы. Мае музей гісторыі вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЙНЭ (Аркадзь Андрэевіч) (10.1.1919, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. — 16.12.1942),
бел.паэт. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1938—41). Загінуў на Сталінградскім фронце. Друкаваўся з 1934 (вершы, артыкулы, рэцэнзіі, апавяданні). Вершы (зб. «Шчаслівая зорка», 1939) пра каханне, сяброўства, любоў да Радзімы.
Тв.:
: У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Аркадзь Гейнэ // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.