КІ́ЛЬКІ агульная назва дробных рыб сям. селядцовых. Аб’ядноўваюць 2 роды: цюлькі і шпроты. Цюлькі
(4 віды) пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім і Чорным морах; шпроты (6 відаў) — у паўн.ч. Атлантыкі (у т. л. ў Балтыйскім і Чорным м.) і ў Паўд. паўшар’і. У цюлек ад горла да ануса цягнецца «кіль» (адсюль назва),
2 апошнія прамяні ў анальным плаўніку падоўжаныя.
Даўж. да 18 см, тлушчу ў шпротаў да 15,2%, у цюлек да 18,5%. Стайныя, планктонаедныя рыбы. Ікра пелагічная. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІ́НЫ (Latini),
плямёны старажытнай Італіі (адгалінаванне італікаў), якія ў 1-м тыс.дан.э. насялялі сучасную вобл.Лацыо. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі родавымі паселішчамі. Зазналі ўплыў этрускаў. Разам з сабінамізасн. Рым (754—753 дан.э.). У пач. 1-га тыс.дан.э. аб’ядналіся ў Лацінскі саюз на чале з г.Альба-Лонга. Пасля ліквідацыі ў 338 дан.э. Лацінскага саюза і падпарадкавання Рымам большасці абшчын Лацыі Л. атрымалі абмежаваныя грамадз. правы, з 90 дан.э. паўнапраўныя грамадзяне Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙС (Pais) Эторэ (27.7.1856, г. Борга-Сан-Дальмаца, Італія — 28.3.1939),
італьянскі гісторык антычнасці. Вучань Т.Момзена. Праф.стараж. гісторыі ва ун-тах Палерма (1886—89), Пізы (да 1899), Неапаля (да 1904), Рыма (да 1931). Аўтар прац па гісторыі Стараж. Рыма, у якіх крытыкаваў рым. традыцыю, сумняваўся ў гістарычнасці царскага і раннерэспубліканскага перыядаў (да 3 ст.дан.э.) у Рыме. На яго думку, рымляне не ведалі сапраўдных гіст. паданняў, родавых летапісаў, а ранняя рым. традыцыя склалася нібыта пад уплывам грэч.гіст. апавяданняў і рым. драмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІ́ЦЕ́ЛЬ (Praxitelēs; каля 390 дан.э., Афіны — каля 330 дан.э.),
старажытнагрэчаскі скульптар. Выступіў наватарам кампазіцыйнай пабудовы скульптуры — перанёс цэнтр цяжару цела на вонкавую апору. Працаваў пераважна ў мармуры. Зберагліся ў арыгінале група «Гермес з дзіцем Дыянісам» (каля 340 дан.э.), ант. копіі «Афрадыта Кнідская» (каля 350 дан.э.), «Сатыр адпачывае». Ў творах адлюстроўваў геданічны ідэал Грэцыі перыяду крызісу поліснай сістэмы. Творчасць П. паўплывала на майстроў элінізму, асабліва на александрыйскую школу.
Праксіцель Фрагмент статуі Афрадыты Кнідскай. Каля 350 г.да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́РЫ, горныя індыкі (Tetraogallus),
род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 5 відаў. Пашыраны на Каўказе, у Азіі. Жывуць на горных лугах давыш. 4000 м.
Даўж. да 70 см, маса да 3 кг. Апярэнне глініста-шэрае з дробнымі чорнымі плямкамі, на баках і шыі каштанавыя палоскі. Крылы шырокія. Ногі моцныя, у самцоў з кароткай шпорай. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, кветкамі, насеннем, цыбулінамі; птушаняты — насякомымі. Манагамы. Адкладваюць да 6, зрэдку да 12 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛО́СКІ САЮЗ, Першы афінскі марскі саюз,
аб’яднанне стараж.-грэч. полісаў узбярэжжа і а-воў Эгейскага м. Створаны каля 478 дан.э. пад гегемоніяй Афін. Узнік у перыяд грэка-персідскіх войнаў 500—449 дан.э. для барацьбы супраць перс.Ахеменідаў дзяржавы. Сходы саюза праходзілі на в-ве Дэлас (адсюль назва) у свяцілішчы Апалона, дзе да 454 дан.э. захоўвалася саюзная казна. Фармальна гэта быў саюз незалежных і раўнапраўных полісаў, але яго справы фактычна вялі афіняне. Паступова Д.с. ператварыўся ў Афінскую марскую дзяржаву. У эпоху росквіту ў яго ўваходзіла да 200 гарадоў. Спробы саюзнікаў выйсці з-пад афінскай апекі жорстка караліся. У Пелапанескую вайну 431—404 дан.э. пачаўся распад Д.с., у 404 пасля паражэння ў вайне па патрабаванні спартанцаў і іх саюзнікаў саюз распушчаны. Адноўлены ў 378—377 дан.э. як Другі афінскі марскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАДО́КІЯ,
старажытная вобласць у цэнтр. частцы М. Азіі (тэр. сучаснай Турцыі). Напачатку яе насялялі хаты. У 2-м тыс.дан. э. асн. ядро Хецкага царства. У пач. 6 ст.дан. э. заваявана Мідыяй. З 2-й пал. 6 ст.дан. э. ў складзе Ахеменідаў дзяржавы, падзелена на 2 сатрапіі: Вялікую К. (займала ўнутр. вобласць) і Малую К. (узбярэжжа Чорнага м.), ці Понт. У 1-й пал. 4 ст.дан. э. намінальна ў дзяржаве Аляксандра Македонскага. У канцы 4 ст.дан. э. падпарадкавана Селеўкідамі, з сярэдзіны 3 ст.дан. э. самаст. царства. У 1 ст.дан. э. заваявана Стараж. Рымам (з 17 н. э. рым. правінцыя). Пасля 4—5 ст.н. э. ў складзе Візант. імперыі, у 1074 захоплена туркамі-сельджукамі. У 15 — пач. 20 ст. ў Асманскай імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯТУ́ХІ, палятухавыя (Pteromyidae),
сямейства млекакормячых атр. грызуноў. Вядомы з міяцэну (каля 20 млн.г. назад). 13 родаў, 36 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць на дрэвах, гнёзды ў дуплах. Актыўныя на змярканні і ноччу. На Беларусі 1 від — П. звычайная (Pteromys volans), трапляецца ў Віцебскай вобл. Занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 60 см, хваста да 63 см, маса да 1,4 кг (у П. звычайнай адпаведна да 21 см, 14 см і 170 г). Поўсць густая, тонкая, шаравата-бураватая. Хвост пушысты. Вочы вялікія. Здольныя да планіравання (адсюль назва) з дрэва на дрэва (на адлегласць да 60 м) з дапамогай пакрытых шэрсцю скурных складак па баках цела паміж пярэднімі і заднімі канечнасцямі. Могуць мяняць напрамак палёту з дапамогай хваста. Кормяцца насеннем, парасткамі, пупышкамі, ягадамі, грыбамі, часам насякомымі. Нараджаюць да 4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЫКАПЕ́Й (грэч. Pantikapaion),
антычны горад-калонія ва Усх. Крыме (цяпер г. Керч, Украіна). Засн. ў 1-й пал. 6 ст.дан.э. выхадцамі з Мілета. У 2-й пал. 6 ст.дан.э. ў П. чаканілі сярэбраныя, з 4 ст.дан.э. — залатыя і медныя манеты. У 2-й пал. 5 ст.дан.э. П. аб’яднаў грэч. гарады па абодвух берагах Баспора Кімерыйскага, стаў сталіцай Баспорскай дзяржавы, гал. рамесніцкім, гандл. і культ. цэнтрам Паўн. Прычарнамор’я. Паліт. падзеі 2—1 ст.дан.э. (Саўмака паўстанне, войны Мітрыдата VI Еўпатара), землетрасенне (63 дан.э.) прывялі да разбурэння горада. Нягледзячы на некат. ажыўленне гандл. і паліт. жыцця ў 1—2 ст.н.э. П. паступова заняпаў. З сярэдзіны 3 ст. горад рабаваўся готамі, у канцы 4 ст. разбураны гунамі. Раскопкі вядуцца з 1-й пал. 19 ст. (сістэматычна з 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННО́, Сенненскае возера. На ўскраіне г. Сянно Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка. Пл. 3,15 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км, пл. вадазбору 67,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падзяляецца на глыбакаводны паўд. і мелкаводны паўн. плёсы. Схілы выш.да 21 м, у верхняй ч. пераважна разараныя, на З і Пн пад лесам і хмызняком. Берагі выш.да 0,6 м, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі, абразіўныя. У паўн. плёсе востраў пл. 1,8 га. Дно даглыб. 2,5—3 м (месцамі да 6—7) пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Зарастае слаба. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана даглыб. 1,7 м, падводная расліннасць даглыб. 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у т. л. з Кулікоўскага воз., пратокай злучана з Багданаўскім возерам.