расліны, якія маюць камфарны эфірны алей, гал. кампанент якога — камфора. Да К.р. належаць базілік, камфоравае дрэва, піхта сібірская (з яе ігліцы атрымліваюць барнілацетат, які перапрацоўваюць у камфару).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОКэлектрычны,
упарадкаваны рух эл. зарадаў у правадніках (гл.Віхравыя токі, Ток зрушэння, Электрычны ток). Блукаючыя Т. — эл. токі, якія праходзяць у зямлі пры яе выкарыстанні як токаправоднага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕДРО́ЙЦ Рамуальд Тадэвуш (7.2.1750, в. Бобчын Браслаўскага пав. — 15.10.1824),
удзельнік паўстання 1794. З роду Гедройцаў. На баку Барскай канфедэрацыі змагаўся пад Гроднам, Моўчаддзю (1769), Бездзежам (1771), Сталовічамі (1773). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794, чл.Найвышэйшай Літоўскай рады, адзін з бліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я.Ясінскага. Пасля паражэння паўстання на тэр.ВКЛ з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і ўдзельнічаў у яе абароне. Пасля ў эміграцыі. У 1796 рыхтаваў паўстанне ў Жамойціі. У час Варшаўскага герцагства чл. Ваеннага к-та (1812), пазней яго старшыня. У 1813 трапіў у палон і высланы ў Архангельск. Праз 2 гады вярнуўся ў Варшаву, ген. дывізіі ў арміі Каралеўства Польскага, чл. Ваеннага к-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НА ФО́РМУЛЫ,
формулы інтэгральнага злічэння, якія звязваюць паміж сабой інтэгралы розных тыпаў. Самая простая з іх, вядомая яшчэ Л.Эйлеру (1771), звязвае падвойны інтэграл па плоскай паверхні S з крывалінейным інтэгралам па яе мяжы L:
; яефіз. сэнс: паток вадкасці, якая цячэ па плоскасці са скорасцю V(Q, -P) праз мяжу L, роўны інтэгралу ад інтэнсіўнасці (дывергенцыі) крыніц і сцёкаў, размеркаваных па паверхні S. Дзве інш. формулы, што звязваюць інтэгралы па аб’ёме і па паверхні, якая яго абмяжоўвае, апублікаваны Дж.Грынам у 1828 у сувязі з даследаваннямі па тэорыі патэнцыялу. Гл. таксама Астраградскага формула, Стокса формула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКА́ЛЬСКАЯ Бірута Альфонсаўна (11.6.1916, Вільня — 21.4.1996),
бел. актрыса. Сястра Г.А.Дакальскай. Вучылася ў Мінскім муз. тэхнікуме (1932—34). З 1935 у Бел. т-ры рабочай моладзі, у 1937—78 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Асаблівае месца ў яе творчасці займала роля Паўлінкі ў аднайм. п’есе Я.Купалы (сыграла яе больш за 450 разоў). Выконвала ролі дзяўчынак і падлеткаў, маладых дзяўчат, пазней характарныя, у якіх выявіла сапраўдны драматызм і выразную пластыку: Таццяна («Салавей» З.Бядулі), Марыля («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Тэкля («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Сцепаніда Моўчан («Амністыя» М.Матукоўскага), Дар’я («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Жонка гаспадара лазні («Характары» В.Шукшына), мадэмуазель Куку («Безыменная зорка» М.Себасцьяна) і інш.
румынская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Музыцы вучылася ў Вене, Бухарэсце, удасканальвалася ў Парыжы. У 1888 дэбютавала ў т-ры «Гранд-Апера» (Парыж) у партыі Маргарыты («Фауст»), падрыхтаванай пад кіраўніцтвам Ш.Гуно. Гастраліравала ў многіх краінах. Валодала моцным прыгожым голасам мяккага тэмбру, дасканалай тэхнікай, яркім сцэн. дараваннем. Дыяпазон яе голасу дазваляў выконваць партыі лірыка-каларатурнага і мецца-сапрана: Дэздэмона, Віялета («Атэла», «Травіята» Дж.Вердзі), Эльза («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), Мімі, Тоска, выкананая ўпершыню («Багема», «Тоска» Дж.Пучыні), Валянціна («Гугенот Дж.Меербера), а таксама напісаныя для яегал. партыі ў операх Леанкава («Заза»), П.Масканьі («Ірыс»), А.Каталані («Валі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІТЭМНЕ́СТРА, Клітэместра,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Спарты Ціндарэя, жонка Агамемнана. За грахі яе бацькі К. асуджана Афрадытай тройчы быць замужам. Яе першы муж лідзійскі цар Тантал і іх малы сын былі забіты Агамемнанам, у вымушаным шлюбе з якім К. нарадзіла трох дачок і сына Арэста. У адсутнасць мужа, які кіраваў аблогай Троі, К. пакахала яго саперніка Эгісфа. Апошні забіў Агамемнана пры яго вяртанні з-пад Троі. Паводле літ. паслягамераўскай традыцыі, К., прыкрываючы ўласную здраду помстай за прынесеную мужам у ахвяру Артэмідзе дачку Іфігенію, сама забіла Агамемнана і прывезеную ім Касандру. Пасля царавала з Эгісфам у Мікенах. Забіта сынам Арэстам, які помсціў за бацьку. Вобраз К. адлюстраваны ў трагедыях Эсхіла і Эўрыпіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, а таксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл. таксама Змочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МЕР (Cremer) Уільям Рэндал (18.3.1838, Фэахэм каля г. Портсмут, Вялікабрытанія — 22.7.1908),
дзеяч англ., міжнар. рабочага руху, прыхільнік пацыфізму. Сталяр. У 1860 адзін са стваральнікаў Аб’яднанага т-ва цесляроў і сталяроў. У час грамадз. вайны ў ЗША 1861—65 падтрымліваў правы жыхароў Поўначы, выступаў супраць рабства неграў. У 1864 садзейнічаў стварэнню Міжнар. асацыяцыі рабочых, быў сакратаром яебрыт. секцыі. У 1870 заснаваў Рабочую асацыяцыю міру (з 1875 Ліга міжнар. арбітражу), быў яе сакратаром. У 1885—95 і 1900—08 дэп. палаты абшчын. Адзін з аўтараў праекта англа-амер. дагавору аб арбітражы (падпісаны ў 1914). З чэрв. 1889 сакратар Міжпарламенцкага саюза ад Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́ЦТВА ДЗЕ́ЛЯ МАСТА́ЦТВА»,
«чыстае мастацтва», назва шэрагу эстэтычных канцэпцый, што грунтуюцца на сцвярджэнні самакаштоўнасці маст. творчасці і яе незалежнасці ад грамадскага жыцця. Філас. аснова гэтай канцэпцыі — вучэнне І.Канта, які абвясціў «чысты» характар эстэтыкі, вольны ад маралі і палітыкі. У тэорыю аформілася да сярэдзіны 19 ст. ў Францыі, распаўсюдзілася ў еўрап. і інш. краінах. Сярод прадстаўнікоў «М. дзеля м.» С.Малармэ, Т.Гацье (Францыя), П.Аненкаў, А.Майкаў, А.Бенуа (Расія) і інш. З крытыкай тэорыі «М. дзеля м.» і яе практыкі, што ігнаравала грамадскую праблематыку ў маст. творчасці, выступалі рус.рэв. дэмакраты, марксісты. Прыхільнікі «М. дзеля м.» ідэалізуюць эстэтыку мінулага, далучаюцца да фармаліст. плыней (абстракцыянізм, акмеізм, дэкадэнцтва, кубізм, сімвалізм, фармалізм).