ЛО́ГІНАЎ Яўген Фёдаравіч (23.10.1907, Хельсінкі — 7.10.1970),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Маршал авіяцыі (1967). У Чырв. Арміі з 1926. Скончыў ваен.-тэарэтычную школу ВПС (1926), ваен. школу лётчыкаў (1928), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). З 1928 лётчык, камандзір звяна, атрада, эскадрыллі, на інш. камандных пасадах у ВПС. У Вял.Айч. вайну камандаваў авіяц. дывізіяй і авіяц. корпусам далёкага дзеяння. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, Берлінскай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944 удзельнічаў у вызваленні Бабруйска, Барысава, Мінска. Пасля вайны ва Узбр. Сілах СССР, нач. ф-та і нам.нач.Ваен.-паветр. акадэміі, на адказных пасадах у ВПС. З 1959 нач.Гал. ўпраўлення Грамадз.паветр. флоту, у 1964—70 міністр Грамадз. авіяцыі СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70. Чл.ЦККПСС з 1967.
Я.Ф.Логінаў.
...ЛО́ГІЯ (ад грэч. logos слова, паняцце, вучэнне), частка складаных слоў, якая абазначае: вучэнне, веды, навука, напр., біялогія, геалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НГВА Раман Войцехавіч (8.7.1891, Варшава — 8.2.1938),
савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнікузбр. паўстання ў Петраградзе, камендант поштаў і тэлеграфа. З лют. 1918 у Чырв. Арміі, з чэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач.Зах. дывізіі (з лют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. З вер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыўся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.—вер. 1920 камандуючы 1-й польскай Чырв. Арміяй, потым нач. 5-й стралк. дывізіі. З ліст. 1920 у разведупраўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр.ваен. акругі, потым ваен. аташэ ў Кітаі. З 1927 камандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. З 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́МЦАЎ Аляксандр Ільіч (8.3.1905, в. Шарлык Арэнбургскай вобл., Расія — 13.4.1977),
савецкі военачальнік. Ген.-палкоўнік (1961). Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1945). Скончыў Ваен. школу ВЦВК (1932), Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1927. У 1936—37 удзельнікнац.-вызв. вайны ісп. народа 1936—39. З мая 1939 пам. камандзіра дывізіі, удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939. У Вял.Айч. вайну камандаваў брыгадай, дывізіяй, якая вызначылася ў Сталінградскай бітве 1942—43, з мая 1943 камандзір гвардз. корпуса. Ваяваў на Паўд.Зах., Данскім, Сталінградскім, Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Пасля вайны камандаваў армейскімі злучэннямі, працаваў на розных адказных пасадах у Сав. Арміі.
Тв.:
На последнем рубеже: Зап.командира дивизии. Волгоград, 1964;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛАЎ Аляксей Пятровіч (4.6.1777; Масква — 23.4.1861),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1818) і артылерыі (1837). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім шляхетным пансіёне. З 1791 у арміі. Удзельнік вайны з Рэччу Паспалітай (1794), персідскага паходу (1796). У 1798, як удзельнік Смаленскага афіцэрскага паліт. гуртка, арыштаваны і высланы «на вечнае жыццё» ў Кастраму. У 1801 вернуты са ссылкі. Вызначыўся ў войнах з Францыяй 1805—07. У вайну 1812нач. штаба 1-й Зах. арміі, нач. штаба аб’яднаных армій. У час замежных паходаў 1813—14 нач. артылерыі саюзных армій, камандаваў дывізіяй, корпусам. З 1816 камандзір Асобнага Груз. (пазней Каўк.) корпуса, галоўнакамандуючы ў Грузіі ў час Каўк. вайны і адначасова ў 1827 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Іране. Праводзіў жорсткую палітыку на Паўн. Каўказе. За заступніцтва за дзекабрыстаў у 1827 звольнены ў адстаўку. У час Крымскай вайны 1853—55 быў выбраны нач. Маскоўскага губ. апалчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНАРО́ЎСКІ Андрэй (?—1740),
украінскі казацкі старшына, удзельнік змовы Мазепы. Пляменнік Мазепы. Пасля разгрому шведаў у Палтаўскай бітве 1709 разам з Мазепам уцёк за мяжу. Арыштаваны ў Гамбургу па патрабаванні рус. ўрада. Сасланы ў Якуцк, дзе і памёр. Вобраз Вайнароўскага створаны ў аднайм. паэме К.Ф.Рылеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎРО́Ў Фёдар Кузьміч (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 9.7.1937),
Герой Сав. Саюза (1937). З 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каля г. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАП’Я́НАЎ Міхаіл Васілевіч (18.11.1899, г. Ліпецк, Расія — 11.8.1980),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1943). Скончыў ваен.-авіяц. школу (1929). Удзельнік выратавання экіпажа парахода «Чэлюскін» (1934), паветр. экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). У Вял.Айч. вайну камандзір авіяц. дывізіі. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМЫКО́ВІЧ Мікалай Захаравіч (3.5.1916, в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р-на Гомельскай вобласці — 14.12.1976),
поўны кавалер ордэна Славы. З 1941 на Зах., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэр. Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. Камандзір гарматы ст. сяржант Асмыковіч вызначыўся ў баях на Беларусі, Украіне і ў Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́РАЎ Сямён Іванавіч (31.1.1909, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 8.5.1942),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую ваен. пяхотную школу (1931). Удзельніксав.-фінляндскай вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну полк пад камандаваннем падпалк. Азарава вызначыўся ў баях пад Ленінградам і ў Карэліі. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЦЫЁНАК Пётр Антонавіч (25.4.1922, г.п. Шуміліна Віцебскай вобл. — 15.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З ліп. 1941 у знішчальным атрадзе па барацьбе з фаш. лазутчыкамі і дыверсантамі. З ліп. 1943 на фронце, удзельнік Курскай бітвы. Вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Загінуў у баі.