(Fuchs) Ігнац; 8.7.1819, г. Заграб — 31.5.1854], харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» (уздым грамадска-паліт. і культ. жыцця Харватыі ў 1830—40-я г.). Музыцы вучыўся ў Заграбе і Празе (1847—50). У творчасці апіраўся на нац. нар.-песенную аснову. Аўтар першай нац. рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод інш. твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897),
7 уверцюр, у т. л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п’есы для аркестра, для фп., вак. творы, у т. л. хары a capplla, песні, апрацоўкі нар. мелодый.
Літ.:
Марковац П. В.Лисинский // Из прошлого югославской музыки. М., 1970.
французскі кароль [1830—48]. Прадстаўнік малодшай (Арлеанскай) галіны Бурбонаў, герцаг Арлеанскі з 1793. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 якабінец (з 1790), удзельнік вайны з антыфранц. кааліцыяй. У 1793 перайшоў на бок аўстрыйцаў, да 1814 у эміграцыі. У перыяд Рэстаўрацыі (1814—30) быў звязаны з ліберальнай апазіцыяй. У час Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 абвешчаны каралём арлеаністамі. Правіў у інтарэсах найбагацейшых вярхоў прадпрымальнікаў (пераважна банкіраў). Жорстка падаўляў нар. хваляванні, фактычна ліквідаваў дэмакр. свабоды, гарантаваныя «Хартыяй 1830» (сходаў, друку і інш.). У 1830—47 пры ім быў заваяваны Алжыр. Скінуты з прастола ў час Лютаўскай рэвалюцыі 1848, уцёк у Англію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНА́Т (ад сярэднелац. magnatus багаты, знатны чалавек),
у феадальную эпоху буйны землеўладальнік, прадстаўнік радавітай знаці ў некаторых краінах Еўропы, асабліва ў Польшчы, ВКЛ і Венгрыі. У ВКЛ М. валодалі вял. зямельнымі латыфундыямі з гарадамі, мястэчкамі і тысячамі прыгонных сялян. Некаторыя з іх (напр., Радзівілы, Сапегі) мелі ўласныя войскі і крэпасці.
Выкарыстоўваючы свой уплыў і багацце, М. Рэчы Паспалітай займалі ў ёй вышэйшыя дзярж. пасады і фактычна кіравалі дзяржавай. У 1567 на Беларусі было 29 М., кожны з якіх меў больш за 1000 сял. «дымоў» (гаспадарак). У пераносным сэнсе слова «М.» выкарыстоўваецца ў дачыненні да буйных прадстаўнікоў прамысл. і фін. капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Аўраам) (Абрам) Іванавіч (10.8.1784, г. Ламаносаў, Расія — 13.1.1854),
расійскі архітэктар; прадстаўнік позняга ампіру. Акад. Пецярбургскай АМ (1812). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1795—1807), з 1811 у ёй выкладаў (з 1818 праф., з 1843 рэктар). Пенсіянер у Італіі (1808—11). Асн. работы: Нікольская царква ў Пецярбургу (цяпер Музей Арктыкі), ансамбль Паўкруглай пл. ў г. Адэса (1826—29), кафедральны сабор у Кішынёве (1830—35) і інш. Работы на Беларусі: цэрквы ў в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай (1827—32), у г. Рэчыца Гомельскай (1840-я г., не захавалася) абл.; праект духоўнай семінарыі ў Мінску (1839, пасля перабудовы ў 1950—53 Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛО́-ПАНЦІ́ ((Merleau-Ponty) Марыс) (14.3.1908, г. Рашфор-сюр-Мер, Францыя — 4.5.1961),
французскі філосаф, прадстаўнікфенаменалогіі. Адукацыю атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе. з 1945 праф. у Ліёне, у 1949—52 у Сарбоне, Калеж дэ Франс. Аўтар прац «Структура паводзін» (1942), «Фенаменалогія перцэпцыі» (1945), «Гуманізм і тэрор» (1947), «Прыгоды дыялектыкі» (1955) і інш. Быццё чалавека (яго экзістэнцыя), паводле М.-П., рэалізуецца ў дыялогу суб’екта са светам; свядомасць чалавека і ўся яго істота перажывае і асэнсоўвае свет, валодае спецыфічнай інтэнцыянальнасцю (здольнасць ствараць свой прадметны свет, напаўняць яго зместам, набываць сэнс і значэнне). Яго філас. ідэі знаходзяць адлюстраванне ў філас. герменеўтыцы, структуралізме, экзістэнцыялізме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙМАН, Нёйман (Neumann) Іаган Бальтазар (хрышчоны 30.1.1687, г. Хеб, Чэхія — 19.8.1753), нямецкі архітэктар; прадстаўнік позняга барока і ракако. Па прафесіі ліцейшчык. З 1719 архітэктар епіскапа верцбургскага. Працаваў у паўд. і зах. гарадах Германіі, пераважна ў Вюрцбургу. Гал. твор Н. — епіскапская рэзідэнцыя (1719—53) вылучаецца смеласцю канстр. вырашэнняў (лесвіца рэзідэнцыі з размалёўкамі Дж.Цьепала), арганічнасцю спалучэння жывапіснага і скульпт. дэкору з унутр. прасторай будынка (Кайзерзаль з размалёўкамі Цьепала). Аўтар праектаў больш за 100 цэркваў, у т. л. паломніцкай у Фірцэнгайлігене (1743—71), манастырскай у Нерэсгайме (пачата ў 1745); палаца ў Вернеку (1733—37), жылых дамоў, мастоў, плошчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЦЭ́ВІЧ (Кароль Урсын) (1797—9.2.1867),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31. Са шляхецкага роду Урсын-Нямцэвічаў. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1830 абраны віцэ-маршалкам Гродзенскай губ. У час паўстання 1830—31 на 4 месяцы інтэрніраваны ў Гродне. Уцёк пад Беласток, дзе ўзначаліў невял. атрад, які быў разбіты 16.5.1831, адышоў пад Белавежу, пасля рассеяны. Н. далучыўся да дывізіі ген. М.Рыбінскага. У жн. 1831 увайшоў у склад Сената Каралеўства Польскага як прадстаўнік ад Гродзеншчыны. Пасля капітуляцыі Варшавы эмігрыраваў у Парыж, дзе звязаны з Ю.Нямцэвічам, А.Чартарыйскім. Аўтар мемуараў «Успаміны з 1831 г.» (1863), «Успаміны пра паўстанне ў Брэсце Літоўскім» (1869).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Е́РА ДЫ КО́ЗІМА [Piero di Cosimo; сапр. П’ера ды Ларэнца (Piero di Lorenzo); 1462, г. Фларэнцыя, Італія — 1521],
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнікфларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплывы Філіпіна Ліпі, Леанарда да Вінчы і Х. ван дэр Гуса. Творам, у якіх пераважалі фантастычна-міфалагічныя сцэны, уласціва паэт.-казачнае адчуванне прыгажосці свету, вытанчаная стылізацыя маст. форм, спалучэнне цікавасці да натуры з некат. манернасцю вобразаў: «Венера і Марс», «Персей і Андрамеда», «Вакханалія», «Бітва кентаўраў і лапіфаў», «Смерць Пракрыды», «Сустрэча Марыі з Лізаветай», «Заручыны Лізаветы», «Марыя Магдаліна», «Святая сям’я», «Мадонна з голубам», «Партрэт Сіманеты Веспучы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУШЭ́ЎСКІ (Дзмітрый Майсеевіч) (13.9.1863, с. Кобрынава Чаркаскай вобл., Украіна — 12.12.1942),
расійскі гісторык-медыявіст. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924), засл.праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886). Праф. Варшаўскага (1897—1906), Петраградскага (1914—17), Маскоўскага (1906—11 і 1917—42) ун-таў. Прадстаўнік сац.эканам. кірунку ў рас.медыявістыцы. Даследаваў гісторыю агр. адносін сярэдневяковай Англіі, ў прыватнасці крызіс англ.манара. Сац.-эканам. адносіны ў Англіі 14 ст. разглядаў як капіталістычныя, генезіс феадалізму паказваў як мірны эвалюц. працэс. Асн. працы: «Паўстанне Уота Тайлера» (ч. 1—2, 1897—1901), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковага грамадства і дзяржавы» (1907), «Нарысы з гісторыі англійскай дзяржавы і грамадства ў сярэднія вякі» (1903).
рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1803; пенсіянер у 1803—07), у 1809—30 выкладаў у ёй (з 1814 праф.). У 1809—30 узначальваў скульпт. частку імператарскага фарфоравага з-да. Паводле яго мадэляў вырабляліся вазы, посуд, статуэткі. Аўтар дэкар. скульптуры для Казанскага сабора (1804—11), Горнага ін-та (1809), Гал. штаба (1827—29; з В.Дэмут-Маліноўскім), Александрынскага т-ра (1831—32), на Нарвенскіх трыумфальных варотах (1830—33; усе ў Пецярбургу), праекта надмагілля М.Казлоўскаму (1802). Для твораў характэрны яснасць кампазіцыі, часам рамант. патэтыка рытмаў і жэстаў, арган. адзінства з архітэктурай.
С.Піменаў. Праект надмагілля М.Казлоўскаму. 1802.