другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў маі 1918. Сфарміраваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пач. мая 1918 бел. сацыялістаў-рэвалюцыянераў П.Бадуновай, Т.Грыба, Л.Зайца і сацыял-дэмакрата А.Смоліча. У склад Р.п. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Я.Варонка (старшыня), Я.Бялевіч, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі. Правыя ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай адхіліць Р.п. стварылі Нар. сакратарыят падкіраўніцтвам Р.Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі, у чэрв. 1918 быў сфарміраваны 4-ы склад Нар. сакратарыята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ Уладзімір Антонавіч (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА МАСТАКО́Ў-СТАНКАВІ́СТАЎ (ОСТ, Общество станковистов). Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. групай выпускнікоў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў падкіраўніцтвам Д.Штэрнберга. Члены т-ва (П.Вільямс, Б.Волкаў, А.Ганчароў, А.Дайнека, А.Лабас, Ю.Піменаў, А.Тышлер і інш.) сцвярджалі станковыя формы мастацтва, ставілі за мэту адлюстроўваць у іх тыповыя з’явы сав. рэчаіснасці. Іх творам, прысвечаным пераважна індустрыялізацыі, жыццю сав. горада, спорту, уласцівы гранічная лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка. Вядучыя мастакі ОСТ адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манум. жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі. Т-ва арганізавала 4 выстаўкі ў 1925—28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭА́ТР СТАРЫ́» імя Г.Маджаеўскай, адзін з найстарэйшых т-раў Польшчы. Адкрыты ў Кракаве па ініцыятыве Я.Клюшэўскага. Будынак існуе з 1799, неаднаразова перабудоўваўся. Першапачаткова ў будынку т-ра выступала нямецкая трупа, зрэдку ставіліся польскія спектаклі. Высокага маст. ўзроўню т-р дасягнуў у 1865—85 падкіраўніцтвам А.Скарупкі і С.Козьмяна. У 1894—1943 не дзейнічаў. Аднавіў дзейнасць у 1945 (у 1946—54 аб’яднаны з Тэатрам імя Ю.Славацкага), з 1956 сучасная назва. У рэпертуары тэатра польская і замежная класічная і сучасная драматургія (пастаноўкі рэжысёраў З.Хюбнера, К.Свінарскага, А.Вайды і інш.).
Літ.:
Orzechowski E. Stary Teatr w Krakowie 1945—1985. Wrocław etc., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КСМЗБ (ЦК КСМЗБ),
вышэйшы кіруючы орган Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі паміж яго з’ездамі і канферэнцыямі. Створаны ў студз. 1924 на I канферэнцыі КСМЗБ (Вільня). Працаваў падкіраўніцтвамЦККПЗБ і ЦК КСМ Польшчы. Складаўся з 5—9 членаў. Друкаваныя органы — газеты і часопісы «Малады камуніст», «Малады змагар», «Камсамолец», «Голас моладзі» і інш. Знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Вільні, Беластоку, Варшаве. У розны час першымі сакратарамі ЦК КСМЗБ сталі І.Унгер, В.З.Харужая, А.А.Альшэўскі, Х.Р.Гелер, Ф.Шчапоўскі, М.С.Хазан, Д.Клемпнер, М.П.Маслоўскі, І.В.Малец, С.Р.Анісаў, М.М.Дворнікаў, А.І.Федасюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЫ́РЫН Барыс Іванавіч (10.5.1902, г. Яраслаўль, Расія — 9.10.1965),
расійскі канструктар мінамётнага і рэактыўнага ўзбраення. Д-ртэхн.н. (1952). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). З 1932 ст. інжынер-канструктар, нач. канструктарскага бюро на шэрагу з-даў. З 1942 нач. і гал. канструктар спец. канструктарскага бюро. У 1937—38 пад яго кіраўніцтвам створаны 50-мм, 82-мм, 107-мм мінамёты. У 1949—50 распрацаваны 160-мм і 240-мм мінамёты, шэраг інш. узораў зброі для арміі і флоту. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ЦКІ Мікалай Сяргеевіч (28.8.1895, Масква — 1.8.1960),
расійскі геолаг; адзін з заснавальнікаў вучэння аб геал. фармацыях. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (з 1913; з 3-га курса прызваны ў армію). З 1921 у маскоўскіх горнай акадэміі, геолагаразведачным ін-це, Гідрапраекце. З 1934 у Геал. ін-це АНСССР (з 1956 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай тэктоніцы стараж. платформ, тэорыі геасінкліналей і працэсаў складкаўтварэння. Пад яго кіраўніцтвам складзены «Геалагічная карта Еўразіі», «Тэктанічная карта СССР» (1953, 1956), «Міжнародная тэктанічная карта Еўропы» (1964). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПЯНЁЎ Андрэй Андрэевіч (н. 28.2.1941, Душанбе),
бел. піяніст, кампазітар. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў Бел. кансерваторыю (1967). З 1968 артыст Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. З 1987 піяніст і аранжыроўшчык Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі падкіраўніцтвам М.Фінберга. Стваральнік муз. перапрацовак твораў бел. кампазітараў-рамантыкаў 19 ст. Аўтар канцэрта для габоя і камернага арк., п’ес для эстр.арк., у т. л. фантазіі на тэмы твораў Я.Глебава, І.Лучанка, муз. кампазіцыі «Музычны партрэт Дж.Гершвіна», фп. ансамбляў на бел.нар. тэмы, аранжыровак песень бел. і замежных кампазітараў, у т. л. для бел.муз. фестываляў і конкурсаў, музыкі да дакументальных кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́БНІКАЎ Аляксей Васілевіч (29.3.1887, Масква — 27.4.1970),
расійскі фізік-крышталёграф; стваральнік навук. школы ў галіне крышталяграфіі і крышталяфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1912). З 1925 у АНСССР (з 1937 заг. лабараторыі крышталяграфіі, з 1944 дырэктар Ін-та крышталяграфіі), адначасова з 1953 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па тэорыі сіметрыі, крышталяфізіцы, тэорыі росту крышталёў. Пад яго кіраўніцтвам наладжана вытв-сцьсінт. крышталёў і прапанаваны спосабы іх апрацоўкі. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950.
Тв.:
Избранные труды по кристаллографии. М., 1975.
Літ.:
Проблемы современной кристаллографии: Сб. памяти А.В.Шубникова. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЛІН Уладзімір Паўлавіч (н. 1.3.1942, г. Бішкек),
бел. віяланчэліст, педагог, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965, кл. А.П.Стагорскага). З 1964 канцэртмайстар аркестра Бел. тэлебачання і радыё падкіраўніцтвам Б.Райскага. З 1971 (з перапынкам) педагог гімназіі-каледжа пры Бел. акадэміі музыкі, адначасова з 1988 муз. кіраўнік і дырыжор заснаванага ім камернага аркестра пры гімназіі-каледжы. Пра творчасць П. зняты фільмы «На кожны гук ёсць рэха на зямлі» (1995), «Другое жыццё» (1999), «Уладзімір Паўлавіч Перлін» (2002) і інш. Сярод вучняў: Г.Анішчанка, А.Багранцаў, К.Злотнікаў, А.Кісялёў, А.Кучынскі, І.Лапараў, М.Самсонаў, У.Сянкевіч, А.Храмушын і інш.