ШУ́БНІКАЎ Аляксей Васілевіч (29.3.1887, Масква — 27.4.1970),
расійскі фізік-крышталёграф; стваральнік навук. школы ў галіне крышталяграфіі і крышталяфізікі. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1912). З 1925 у АН СССР (з 1937 заг. лабараторыі крышталяграфіі, з 1944 дырэктар Ін-та крышталяграфіі), адначасова з 1953 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па тэорыі сіметрыі, крышталяфізіцы, тэорыі росту крышталёў. Пад яго кіраўніцтвам наладжана вытв-сць сінт. крышталёў і прапанаваны спосабы іх апрацоўкі. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950.
Тв.:
Избранные труды по кристаллографии. М., 1975.
Літ.:
Проблемы современной кристаллографии: Сб. памяти А.В.Шубникова. М., 1975.
т. 17, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)