АБРАМО́ВІЧ (Людвік Кароль) (5.7.1879, Масква — 9.3.1939),
польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. З 1905 у Вільні. З 1906 супрацоўнік газ. «Gazeta Wileńska» («Віленская газета»), «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»). У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»), дзе часта публікаваліся бел. аўтары, пісалася пра нац.-вызв. рух на Беларусі. У 1925—39 старшыня Навук.к-та садзейнічання б-цы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр.б-каАНЛітвы). Быў звязаны з бел. грамадска-культ. жыццём у Вільні. У кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў.
рэлігійная арг-цыя пры Беларускім Экзархаце. Засн. ў 1992 у Мінску пры Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне і пашырэнне правасл. веры ў бел. грамадстве, выхаванне высокай маральнасці, справядлівасці і гуманізму. Выдае рэліг. л-ру, час. «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», Беларускія праваслаўныя календары і інш. З’яўляецца членам сусв.правасл. арг-цыі «Syndesmos» («Звязка»), супрацоўнічае з бел.царк. і культ. асяродкамі Амерыкі, Канады, Літвы, Расіі. У ліп. 1993 па ініцыятыве і сіламі брацтва з Віленскага Свята-Духавага манастыра ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор у Мінску перанесена частка мошчаў св. пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАТО́ВІЧ (Мустафа) (?—1794),
удзельнік паўстання 1794. Сын Дамініка з маёнтка Бергалішкі Ашмянскага пав. (цяпер тэр.Літвы). З літоўскіх татараў. У час Сямігадовай вайны 1756—63 удзельнічаў у баях супраць прускіх войскаў у Саксоніі, у 1768—72 на баку Барскай канфедэрацыі супраць рас. арміі. У складзе корпуса М.Агінскага вылучыўся ў бітве каля Бездзежа (1771). З 1785 уваходзіў у Вайсковую камісію абодвух народаў. У 1792 удзельнічаў у баях каля Свержаня, Міра, Зэльвы, Ізабеліна, Мсцібава, Бярэсця з войскамі таргавіцкіх канфедэратаў. У час паўстання 1794 на чале палка Пярэдняй Стражы ВКЛ удзельнічаў у бітвах каля Карытніцы і Мацяёвіц; у апошняй цяжка паранены і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНАЦЕ́НКА (Аляксандр Пятровіч) (10.2.1932, в. Студзянец Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.5.1998),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1978), праф. (1980). Скончыў БДУ (1955). Выкладчык, нам. дэкана завочнага і гіст. ф-таў (1966—78), заг. кафедры гісторыі Беларусі (1900—94). Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рус. мове). Даследаваў пытанні ўзнікнення ВКЛ, месцазнаходжання «летапіснай Літвы», развіццё гарадскога рамяства і сельскай гаспадаркі ў 17—18 ст., сялянскія паўстанні на Беларусі ў 2-й пал. 17—18 ст.
Тв.:
Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII—XVIII вв. Ми., 1963;
Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVII—XVIII в.). Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Сяргей Валер’евіч) (н. 20.6.1961, г. Магілёў),
бел. пісьменнік, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1991). Скончыў БДУ (1985). З 1988 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай бел. паэзіі (зб.арт. «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную л-ру ВКЛ (кн. «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст.», 1993). Аўтар п’ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д’ябал» (паст. 1997), створаных на аснове літ. твораў і фалькл. матэрыяле, і інш. Піша для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ Арон Маркавіч [парт.псеўд.Бампі; 14.12.1896, Мінск — 21.2.1971], удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны ў Мінску. Скончыў БДУ (1925), Ін-тчырв. прафесуры (1931). У час ням. акупацыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падп.парт.к-та, адзін з арганізатараў партыз. руху, чл Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска нам. старшыні Мінскага Савета, чл. Мінскага рэўкома, чл.ЦВКБССР. У 1920 нач. аддзела РВСЗах. фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—24 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыцкай рабоце ў Маскве.
літоўскі паэт. Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг вершаў, казак, п’ес-казак: зб-кі «Парад літар» (1951), «З вярбовай дудачкай», «Казачны домік» (абодва 1957), «Было, было, спрэчак няма» (1958), «Каралева-Жаба» (1962), «Гліняны Матэюкас» і «Ветрагон» (абодва 1963) і інш. Яго творы адметныя глыбокім веданнем псіхалогіі дзіцяці, трапным выкарыстаннем фальклору, пачуццём гумару. У зб-ках паэзіі «Раўніны спяваюць» (выд. 1964), «Смутак па вяршынях» (выд. 1970) пераважаюць элегічныя настроі. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Вітка, Х.Жычка, У.Шахавец. Дзярж. прэмія Літвы 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ДЗІНСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1905,
паўстанне рабочых Лодзі 22—24.6.1905 у рэв. 1905—07. 18 чэрв. царскія войскі абстралялі рабочых, якія вярталіся з нелегальнага сходу (забілі 10, паранілі 40 чал.). Пахаванне вылілася ў паліт. дэманстрацыю (больш за 50 тыс.чал.). 21 чэрв. расстраляна дэманстрацыя пратэсту (удзельнічала 70 тыс.чал., забіты 21, паранена больш за 100 чал.). Лодзінскі к-т Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы заклікаў працоўных да ўсеаг. забастоўкі, якая 22 чэрв. перарасла ва ўзбр. паўстанне. Рабочыя ўзвялі каля 50 барыкад. Да 24 чэрв. паўстанне задушана. Забастоўкі салідарнасці з рабочымі Лодзі, дэманстрацыі пратэсту адбыліся па ўсёй Рас. імперыі, у т. л. ў Беларусі (Гродне, Ваўкавыску, Слоніме, Оршы, Копысі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАБІТО́ЎСКІ (Станіслаў) (24.9.1641, в. Ятра Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 1717),
бел. мемуарыст, кальвінісцкі грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Служыў у Радзівілаў, доўгі час жыў у Слуцку. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ. Збераглася вял. эпісталярная спадчына Н. (каля 700 лістоў да розных асоб, у т. л. да польскага паэта З.Морштына). Аўтар змястоўных і падрабязных успамінаў, дзе апісаны падзеі 1682—1700 на Навагрудчыне і Случчыне. Яго мемуары — каштоўная крыніца па гісторыі грамадска-паліт. і прыватнага жыцця Беларусі і Літвы канца 17 ст. Рукапіс мемуараў зберагаецца ў Нац. б-цы ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТО́ВІЧАЎ-САНГУ́ШКАЎ У СЛАВУ́ЦЕ»
(«Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie»),
зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 13—16 ст. Выдадзены ў 1887—1910 у Львове ў 7 тамах. Дакументы ўзяты з архіва Сангушкаў у мяст. Славута (цяпер Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, архіваў Львова, Пецярбурга, Нясвіжа. У зборніку змешчаны дакументы вярх. улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, прывілеі, у т. л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на падатковыя льготы, заснаванне таргоў і кірмашоў, магдэбургскія прывілеі), дакументы пра асобныя соймавыя справы, пасольствы, прыватнаправавыя акты пра сац.-эканам. і сямейна-бытавыя адносіны Сангушкаў, Хадкевічаў, Заслаўскіх, Радзівілаў і інш. Большасць дакументаў на бел. і ўкр. мовах.