сям’я аўтамабіляў аднайм.франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл.«Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.
Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТА́ТРА»
(Tatra),
сям’я аўтамабіляў аднайм. чэшскага прадпрыемства. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1897. Маюць размешчаны ззаду бензінавы рухавік магутнасцю да 148 кВт (найб. скорасць да 230 км/гадз). Поўнапрывадныя грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1900. Маюць трубчастую раму, незалежную падвеску колаў, разлічаны на эксплуатацыю ва ўмовах бездарожжа. Дызельны рухавік з турбанаддувам магутнасцю да 252 кВт, поўная маса аўтамабіля да 36 т (аўтапоезда да 44 т).
Сям’я аўтамабіляў «Татра»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэль 613; 2 — грузавік 200 V 51.19 225.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАМАДА́ЦЫЯў біялогіі і медыцыне,
тэрмін, блізкі даадаптацыі. Акамадацыя вока — прыстасаванне яго да выразнага бачання прадметаў, што знаходзяцца на рознай адлегласці; акамадацыя фізіялагічная ўзбудлівых тканак (мышачнай і нервовай) — прыстасаванне да дзеяння раздражняльніка, якое павольна нарастае па сіле; акамадацыя гісталагічная тканак — змена формы і суадносін тканкавых элементаў (клетак) у працэсе прыстасавання да зменлівых умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХОДНЯДЗВІ́НСКАЯ ВАЕ́ННАЯ ФЛАТЫ́ЛІЯ,
аператыўнае аб’яднанне баявых рачных караблёў у грамадз. вайну на Заходнім фронце 1919—24. Створана загадам РВСР 26.11.1919 з 2-га атрада Ваен.-рачной флатыліі Сав. Латвіі. База — г. Віцебск. Мела ў сваім складзе 21 карабель і дапаможнае судна, 26-ы паветраплавальны атрад з аэрастатамі (май 1920); налічвала 581 чал. (жн. 1920). Актыўна ўдзельнічала ў баявых дзеяннях у час савецка-польскай вайны 1920, асабліва ў майскай аперацыі Зах. фронту. Пры падрыхтоўцы да наступлення перавезла да 200 тыс. пудоў ваен. грузаў для войск 15-й арміі. У сярэдзіне мая 1920 забяспечыла пераправу на левы бераг Зах. Дзвіны ў раёне Дрысы (цяпер Верхнядзвінск) 164-й брыгады, якая ўдарыла ў тыл ворага. 22.5.1920 атрад маракоў разам з часцямі 15-й арміі пры артыл. падтрымцы караблёў флатыліі разбіў праціўніка каля в. Узмёны (пад Дрысай). Караблі ахоўвалі флангі і тылы войск. масты і пераправы. 23.11.1920 расфарміравана. Камандуючыя: В.К.Новак (далют. 1920), Я.С.Гернет (да мая 1920), Г.М.Тырышкін (давер. 1920), М.В.Бліноў (ч.в.а. даліст. 1920). Камісары: Л.А.Вялічка (далют. 1920), Я.І.Азолін (даліп. 1920), К.В.Траянскі (даліст. 1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫК (польск. sztych),
1) колючая і колюча-рэжучая халодная зброя, якая мацавалася (устаўлялася або насаджвалася) на канцы ствала ружжа (з 19 ст. вінтоўкі, карабіна, аўтамата); прызначалася для штыкавога (рукапашнага) бою. З’явіўся ў сярэдзіне 17 ст. ў Францыі пад назвай баянет (багінет); першапачаткова ўяўляў сабой укарочанае кап’ё, дрэўка якога ўстаўлялася ў ствол ружжа. З канца 17 ст. іх рабілі суцэльнаметалічнымі з трубкай, якую насаджвалі на ствол (гэта дазваляла весці зараджанне і стральбу з прымкнутым Ш.). Адрозніваюць Ш. гранёныя (3- і 4-гранныя), клінковыя (двухбаковавострыя Ш. — кінжалы, Ш.-цесакі), адналязовыя (Ш.-нажы), аддымныя і неаддымныя.
2) Узброены салдат (як адзінка падліку пяхоты).
3) Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.
Даарт.Штык: 1 — багінет (пач. 18 ст.); 2 — ігольчаты чатырохгранны да вінтоўкі ўзору 1891/30 (СССР); 3 — адкідны няздымны да карабіна СКС (СССР); 4 — да аўтамата АКМ, які выкарыстоўваецца таксама як разак для дроту і піла (СССР); 5 — сапёрны ўзору 02 да вінтовак Маўзера (Германія); 6 — да вінтовак Арысака (Японія); 7 — да вінтоўкі FN 1949 (Бельгія); 8 — заходнегерманскі да вінтоўкі G-3 (прынята на ўзбраенне ў Даніі); 9 — да вінтоўкі М-16 (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛА́М,
старажытная дзяржава ў 4—1-м тыс.дан.э. на У ад р. Тыгр, на паўд.-зах.тэр. сучаснага Ірана. Быў населены эламітамі, мова якіх, відаць, была роднаснай дравідыйскім ці каўказскім мовам. Сталіца — г. Сузы, найб. значныя вобласці — Барахшы, Сімашкі, Аншан. У эканоміцы Э. значную ролю адыгрывала земляробства з выкарыстаннем працы вольных абшчыннікаў, кліентаў і рабоў. У 2-й пал. 3-га тыс.дан.э. трапіў пад уладу Акада, у 23 ст.дан.э. пры цару Пузур-Іншушынаку вярнуў незалежнасць. У 23—22 ст.дан.э. пад уладай гуціяў і цароў III дынастыі Ура. У 2-м тыс.дан.э. перыяды заняпаду чаргаваліся з існаваннем моцнай цэнтралізаванай дзяржавы, якая дасягнула найб. магутнасці ў 13—12 ст. пры царах Унташ-Напірышы, Кітэн-Хутране і Шутрук-Нахунтэ. У 11—9 ст.дан.э. гісторыя Э. малавядома. У 8—7 ст.дан.э. ў саюзе з Вавілоніяй Э. вёў няўдалыя войны супраць Асірыі; канчаткова заняпаў у 7 ст.дан.э. У 6 ст.дан.э. падпарадкаваны Мідыяй, потым у складзе Ахеменідаў дзяржавы, дзе г. Сузы стаў адной з яго сталіц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМЕ́Р, Сумер,
старажытная краіна ў 4—2-м тыс.дан.э. ў Паўд. Месапатаміі, у ніжнім цячэнні рэк Тыгр і Еўфрат, на Пд сучаснага Ірака. Найб.стараж. паселішчы на тэр. Ш. адносяцца да 5—4-га тыс.дан.э. У 2-й пал. 4-га тыс.дан.э. заселена шумерамі, якія засн. тут гарады-дзяржавы: Ур, Урук, Лагаш, Ума, Кіш, Эрыду і інш. Эканоміка Ш. была засн. на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыннікаў, кліентаў, рабоў. Змест паліт. жыцця Ш. складала ўнутр. барацьба ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярх. правіцелем. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за с.-г. ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы, што прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з іх. На пачатку раннедынастычнага перыяду ў 28—25 ст.дан.э.паліт. перавага ад I дынастыі Кіша перайшла да I дынастыі Урука, а потым да I дынастыі Ура. З сярэдзіны 25 ст.дан.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша (страчана ў 1-й пал. 24 ст.дан.э. пасля няўдалай спробы сац. рэформ Уруінімгіны). Раннедынастычны перыяд скончыўся ў 2-й пал. 24 ст.дан.э. заваяваннем Ш. дзяржавай Акад. Акад быў разгромлены гуціямі, якія ў канцы 22 ст.дан.э. выгнаны царом Урука Утухенгалем. Улада над Ш. перайшла да цароў III дынастыі Ура. У канцы 21 ст.дан.э. ў выніку нашэсця амарытаў і эламітаў Ш. канчаткова страціў самастойнасць. Пазней існаваў як частка Вавілоніі. Пра культуру Ш. гл. ў арт.Вавілона-асірыйская культура.
Літ.:
Тюменев А.И. Государственное хозяйство древнего Шумера. М.; Л., 1956;
Дьяконов И.М. Общественный и государственный строй древнего Двуречья: Шумер. М., 1959;
Вулли Л. Ур халдеев;
Пер. с англ.М., 1961;
Белицкий М. Забытый мир шумеров: Пер. с пол. М., 1980;
Крамер С. История начинается в Шумере: Пер. с англ. 2 изд. М., 1991;
Яго ж. Шумеры: Первая цивилизация на земле: Пер. с англ.М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́Т (Banat),
гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым. правінцыі Дакія. З 1028 пад уладай Венг. каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓ — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛЫ (лац. Galli),
кельцкія плямёны, якія ў 6—5 ст.дан.э. засялілі тэрыторыю, названую рымлянамі Галія. У Італію галы прыйшлі, верагодна, з Поўначы, у 387 дан.э. захапілі Рым, пасля адступілі і аселі на Пн ад р. По. У 3 ст.дан.э. занялі Швейцарыю, у 2 ст.дан.э.паўн.-ўсх. раёны Галіі. Пасля 2-й Пунічнай вайны (218—201 дан.э.) галы ў Італіі трапілі пад уладу Рыма. Мелі даволі высокую культуру (гл.Латэн), гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету.