манетны скарб, знойдзены ў в. Мароські Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. ў 1971. Скарб ухаваны ў 1655—56. У гліняным гаршку знаходзіліся білонныя і сярэбраныя манеты ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Шведскай Прыбалтыкі, Курляндыі, Брандэнбурга, Прусіі, герцагстваў Цешын і Сучава, Іспанскіх Нідэрландаў, Рэспублікі Злучаных Правінцый, з якіх вядомы 5682 экз. Адзін з найбуйнейшых грашовых скарбаў 17 ст., выяўленых на Беларусі. Зберагаецца ў Мінскім абл. краязн. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАЙРО́ДЫ (Machairodus ад грэч. machaira кароткі крывы меч + odus зуб),
шаблязубыя тыгры, род вымерлых жывёл сям. кашэчых. Вядомы з міяцэнавых і пліяцэнавых адкладаў. Былі пашыраны ў паўд.ч. Еўропы, Азіі, Афрыцы. Блізкія роды (Smilodon і інш.) жылі ў Паўн. Амерыцы.
Большыя за сучасных тыграў. Мелі вял. (даўж. да 14 см) шаблепадобныя верхнія іклы з рэжучымі зазубленымі краямі, якімі забівалі буйных таўстаскурых жывёл (мастадонтаў, насарогаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГМАТЫ́Т (ад грэч. migma сумесь),
горная парода, якая ўтвараецца пры пранікненні магмы ва ўмяшчальныя пароды або пры метамарфічнай дыферэнцыяцыі рэчыва. Для М. характэрна палосчатая, плойчатая, плямістая і інш. тэкстуры, якія адлюстроўваюць паасобную сканцэнтраванасць цемнаколернай ч. пароды (палеасомы) і светлаколернай (неасомы). Вядомы разнавіднасці М.: артэрыты (паслойныя М.), агматыты (глыбавыя М.), веніты (жыльныя М.), небуліты (ценевыя М.) і інш. М. пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі.
нарвежскі гісторык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1857). З 1841 праф. ун-та ў Крысціяніі (цяпер Осла). З 1861 архіварыус Дзярж. архіва. Аўтар «Гісторыі нарвежскага народа» (т. 1—6, 1852—63), якая ахоплівае перыяд са стараж. часоў да 1397. Апіраючыся на шырокі крытычна правераны матэрыял розных крыніц рэканструяваў стараж. перыяд гісторыі Нарвегіі. Вядомы як выдавец і каментатар стараж. актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХУС (Århus),
горад у Даніі, на У п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Орхус. Вядомы з 10 ст. Каля 230 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт у зал. Орхус-Бугт. Прам-сць: маш.-буд., нафтаперапр., хім., тэкст., харчовая. Ун-т. Рамана-гатычны сабор і цэрквы (11—15 ст.). «Стары горад» — арх. музей пад адкрытым небам (стараж. жылыя дамы з розных гарадоў Даніі). Музеі: маст. і гісторыі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОХ,
персанаж усх.-слав. чарадзейных казак; казачны чараўнік у выглядзе барадатага чалавека. О. выскоквае з-пад зямлі да стомленага і галоднага бедняка, які прысеў на пень і моцна охнуў, корміць яго і прапануе сваю дапамогу. Дорыць герою чарадзейную табакерку, якая выконвае любыя пажаданні. Герой гэтай казкі перамагае злыя сілы і дамагаецца справядлівасці. Казкі падобнага тыпу запісаў М.Федароўскі. Сюжэт О. вядомы і інш. народам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТРКАЎ-ТРЫБУНА́ЛЬСКІ (Piotrków Trybunalski),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Лодзінскім ваяводстве. Вядомы з 1217. Каля 100 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: шкляная (1-е месца ў краіне), маш.-буд. (горныя, шкларобчыя, дарожныя машыны), харч. (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапр., буд. матэрыялаў, швейная, папяровая. Філіял Лодзінскага ун-та. Музеі. Арх. помнікі 14—18 ст.: каралеўскі замак (1511—19), касцёлы, кляштары, капліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТ, прэнт,
старажытная адзінка даўжыні (L) і плошчы (S) у сістэме мер ВКЛ. Вядомы з 16 ст. 1 П. (L) = 0,1 шнура = 7,5 локця = 4,87 м. Падзяляўся на 10 пруцікаў (прэнцікаў). 1 П. (S) = 23,7 м² (плошча прамавугольніка памерам 1 шнур на 1 пруцік). У пач. 19 ст. ў цэнтр. і зах. Беларусі 1 П. (L) = 2 сажням = 4,9 м і 1 П. (S) = 24 м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БІНСК,
горад у Яраслаўскай вобл., у Расіі. Вядомы з 1071. 240 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга каля ўваходу ў Рыбінскае вадасховішча. Чыг. станцыя. Прам-сць: машына-, матора- і суднабудаванне, нафтахім., мэблева-дрэваапр. камбінат, запалкавая ф-ка, гарбарны з-д і інш.ГЭС. Авіяц.тэхнал.ін-т. 2 тэатры. Музеі: гіст.-арх. і маст. музей-запаведнік, дом-музей А.А.Ухтомскага. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МБАР,
горад у Львоўскай вобл. на Украіне, на р. Днестр. Вядомы з 1238. Каля 50 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Машынабудаванне; з-ды: радыёдэталей, прыладабуд., шкляны і інш.; мэблевы к-т, харч. прадпрыемствы. Арх. помнікі: парафіяльны касцёл (1530—65, перабудаваны ў 17—20 ст.), пабудаваны на месцы ранейшага (1370—1498), касцёл (1709—51) і калегіум (1756—59) езуітаў, ратуша (1638—68, 1844).