грузінская актрыса, бел. пісьменніца, перакладчык. Жонка К.Пальчэўскага. Засл. арт. Грузіі (1934). Скончыла Тбіліскі тэатр.ін-т (1924). Працавала ў Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі, 1926—36 і 1956—59), Сыктыўкарскім і Курскім лялечных т-рах (1946—50). Сярод роляў: Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Амалія («Разбойнікі» Ф.Шылера), Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва). У 1936 і 1950 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1956. З 1959 жыла ў Мінску. Друкавалася з 1933. Пісала на груз., бел. і рус. мовах. У бел. друку з 1959. Аўтар дзіцячых п’ес (зб. «Тваё слова гонару», 1973), нарысаў (зб. «Блакітны факел», 1965), кн. «Да дзяцей прыйшоў важаты» (1967), апавяданняў пра т-р (зб. «Калі ўздымаецца заслона», 1963) і кн. «Усяго адно жыццё» (1983). Перакладала на груз. мову творы бел. і інш. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГЕЛЬНІ́ЦКАЯ Фаня Абрамаўна (парт.псеўд.Фейгла, Валя; 22.3.1906, г. Беласток, Польшча —7.11.1988),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Удзельнік Вял.Айч. вайны. Жонка А.А.Альшэўскага. Скончыла Мінскую школу КПЗБ (1925), Камуніст.ун-тімя Свярдлова ў Маскве (1930). У 1923—25 кіраўнік Цэнтр.парт. сувязі КПЗБ. З 1926 сакратар Пінскага, Баранавіцкага, у пач. 1930-х г. — Слонімскага акр. к-таў КПЗБ. У 1927—28 чл. Часовага краявога сакратарыята ЦККПЗБ, у 1932—33 упаўнаважаны ЦККПЗБ па Віленскім краі і чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1933 прыгаворана польскімі ўладамі да 7 гадоў турмы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР з 1939 на сав. рабоце ў Беластоку. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У 1944—63 на парт. і сав. рабоце ў Гродне і Гродзенскай вобл.
бурацкі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў бурацкага прафес.т-ра. Нар.арт.СССР (1940). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1934). З 1934 маст. кіраўнік Бурацкага муз.-драм.т-ра, з 1948 гал. рэжысёр Бурацкага т-ра драмы імя Х.Намсараева, у 1948—60 — Бурацкага т-ра оперы і балета (усе ў г. Улан-Удэ). Сярод роляў: Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Платон Крэчат («Платон Крэчат» А.Карнейчука) і інш. Паставіў оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1943), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1953) і інш. Аўтар лібрэта муз. драмы «Баір» (з А.Шадаевым; паст. 1938), п’ес «Сын народа», «Снайпер» (абедзве паст. 1943), кінасцэнарыя «Залаты дом» (1959, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР ПАДРЫХТО́ЎКІ КАСМАНА́ЎТАЎімя Ю.А.Гагарына (з 1968). Засн. ў 1960. Знаходзіцца ў Зорным гарадку. Прызначэнне — адбор і падрыхтоўка касманаўтаў да палётаў на ўсіх тыпах пілатуемых касмічных апаратаў па нац. і міжнар.касм. праграмах.
Мае вучэбна-трэніровачную (баракамеры, сурдакамеры, тэрмакамеры і інш. трэнажоры, поўнапамерныя макеты касм. караблёў і адсекаў арбітальных станцый і інш.), даследчую, лётную (самалёты і верталёты для ўдасканалення навыкаў пілатавання, мадэліравання стану бязважкасці і інш.) базы. У Цэнтры прайшлі падрыхтоўку (на 1.1.2003) больш за 300 сав. (рас.) касманаўтаў і прадстаўнікоў інш. краін (паводле праграм «Інтэркосмас», «Еўра-Мір», «Мір-НАСА», «Міжнар.касм. станцыя» і інш.), у т. л. 5 прадстаўнікоў Беларусі (У.В.Кавалёнак, П.І.Клімук, Б.М.Белавусаў, А.І.Дзядкоў і А.У.Шчукін — гл. Дадатак). Першы нач. Цэнтра — Я.А.Карпаў (1960—63), з 1991 — Клімук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАЛЮ́К Віктар Раманавіч (н. 18.8.1926, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. артыст аперэты (лірычны тэнар). Засл.арг. Беларусі (1968). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1947). Працаваў у розных т-рах краіны. З 1962 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—90 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Камед. акцёр яскравага таленту, творчая палітра якога вызначалася разнастайнасцю вострахарактарных вобразаў. Сярод партый у бел. рэпертуары: Трынтрава, Віктор, Пустарэвіч, Даніла, Цар («Рабінавыя каралі», «Пяе «Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Мацей («Несцерка» Р.Суруса). З інш. роляў: Боні і князь Валяпюк, Зупан («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Амедэй і Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТО́КГАЎЗЕН (Stockhausen) Карлхайнц (н. 22.8.1928, Мёдрат, каля г. Кёльн, Германія),
нямецкі кампазітар, муз. тэарэтык; адзін з вядучых прадстаўнікоў муз.авангардызму. Вучань А.Месіяна і інш. З 1963 кіраўнік студыі электроннай музыкі Зах.-герм. радыё. У 1971—77 праф. Кёльнскай вышэйшай школы. У імкненні да стварэння універсальнай «музыкі ўсяго свету» звяртаецца да розных муз. сродкаў, у т. л. электроннай музыкі, розных тэхн. прыстасаванняў. З канца 1960-х г. для яго музыкі характэрны сузіральна-медытатыўны характар. Сярод твораў: «Спевы отракаў» (для 5 магнітафонаў, 1956), «Спіраль» (для саліста і кароткахвалевага прыёмніка, 1969), «Сірыус» (для сапрана і ансамбля, 1977) і інш. Выступае як дырыжор, піяніст і гукарэжысёр у выкананні асабістых твораў. Аўтар прац па псіхалогіі муз. ўспрымання, праблемах муз. часу. У 1978 адбыўся Міжнар. конкурс кампазітараў яго імя (Італія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЕ́ЙКА Яўген Феліксавіч (н. 5.5.1954, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). З 1980 працаваў у Гродзенскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1986 заг. аддзела Бел. фонду культуры. З 1989 выкладае ў Бел.АМ (з 1999 дацэнт). Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае бел. мастацтва, у т. л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М.Багдановіч» (1981, Дом-музей М.Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гар.б-каімя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў бел.нар. набіванак канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адарыцці. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Аляксандр Мікалаевіч (22.7.1900, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Ген.-лейтэнант-інжынер (1971). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1975). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1927), дзе выкладаў у 1929—41 (з 1939 праф.), адначасова ў Ваенна-марской акадэміі імя Крылова і інш.ВНУ. Працаваў у Цэнтр. радыёлабараторыі трэста з-даў слабага току, Ленінградскім электрафіз. ін-це і інш.Навук. працы па метадах радыёсувязі, тэорыі ваганняў, радыёлакацыі, выкарыстанні тэорыі імавернасцей, тэорыі аўтам. рэгулявання і кіравання. З 1969 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Распаўсюджванне радыёхваль». Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Динамические и флюктуационные ошибки управляемых объектов. М., 1961;
Теория вероятностей и ее применение в инженерно-технических расчетах. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́РЫ БЕЛАРУ́С (псеўд.; імя і гады жыцця невядомы),
аўтар нелегальнай гектаграфічнай брашуры на рус. мове «Пасланне да землякоў-беларусаў», датаванай 1.1.1884. На думку некат. даследчыкаў, гэтым псеўданімам, а таксама псеўд. «Самашчыры беларусін» карыстаўся В.Савіч-Заблоцкі. Магчыма, належаў да групы рэв. народнікаў з асяроддзя студэнтаў-беларусаў Пецярб. ун-та. У брашуры выступаў супраць памяркоўнай пазіцыі ліберальнага народніка Д.Баравіка, што абмяжоўвалася толькі асветніцкай дзейнасцю на карысць народа. Лічыў гал. задачай вызв. руху беларусаў барацьбу супраць царызму, тагачаснага паліт. і эканам. ладу. Падкрэсліваў, што дасягнуць поспеху ў такой барацьбе можна толькі абапіраючыся на народ і аб’яднаўшыся з усімі рэв. сіламі Расіі, найперш з арг-цыяй «Народная воля». Паводле сваіх поглядаў быў блізкі да выдаўцоў час.«Гомон».
Тв.:
У кн.: Публицистика белорусских народников. Мн., 1983. С. 33—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕЎ Юрый Міхайлавіч (15.1.1872, Масква — 13.3.1948),
рускі акцёр, педагог; прадстаўнік героіка-рамант. школы ў рас.сцэн. мастацтве. Нар.арт.СССР (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Скончыў драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893). Працаваў у Александрынскім т-ры (у 1922—28 яго маст. кіраўнік; з 1937 Ленінградскі т-р драмы імя Пушкіна). Адначасова з 1898 займаўся пед. дзейнасцю. Удзельнічаў у стварэнні Вял.драм.т-ра ў Ленінградзе (1919). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), маркіз Поза («Дон Карлас» Ф.Шылера), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.