апошні імператар [475—476] Зах.Рым. імперыі. Бацька Р.А. — военачальнік Арэст скінуў імператара Юлія Непата і 31.10.475 у Равене абвясціў імператарам непаўналетняга Р.А. Яго правы на трон не былі прызнаны ні Усх.Рым. імперыяй, ні правіцелем Галіі Сіягрыем, ні Непатам. Пасля таго як Арэст і Р.А. не выканалі патрабаванняў ўсх.-герм. наёмнікаў, тыя паўсталі і абралі сваім царом Адаакра. Арэст быў забіты, Р.А. 4.9.476 скінуты з трона і сасланы ў прав. Кампанія. Гэта лічыцца канцом Зах.Рым. імперыі.
яўрэйскі паэт. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў вершаў «Цяжкай працай» (1934), «Вершы» (1940), паэмы «Вялікая хартыя» (1935)., Услаўляў героіку грамадз. вайны, працоўны энтузіязм народа. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Зарыцкі, Р.Няхай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЧЫЦКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Рэчыцкае староства,
буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у 15—18 ст. Цэнтр — г. Рэчыца. Першапачаткова ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства, уключала мястэчкі Стрэшын, Горваль, Дамыслін і інш., якія вял. князі ВКЛ раздалі духоўным і свецкім феадалам. Паводле адм. рэформы 1565—66 увайшла ў склад Рэчыцкага пав. У 1569 уключана ў «сталовыя» маёнткі, даход з якіх ішоў на забеспячэнне вял. князя і яго двара. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКСО́НСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
дынастыя германскіх каралёў (у 919—1024) і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (з 962). Заснавальнік — Генрых I
[919—936; гл. ў арт.Генрых]; яго пераемнікі: Атон I [936—973],
Атон II [983—983], Атон III [983—1002]. Са смерцю апошняга прамая галіна С.д. скончылася, каралём стаў прадстаўнік яе бакавой лініі баварскі герцаг Генрых [кароль Генрых II, 1002—24]. На змену С.д. прыйшла Франконская дынастыя.
Літ.:
Колесницкий Н.Ф. Исследование по истории феодального государства в Германии (IX — первая половина XII в.). М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й-РАЗБО́ЙНІК,
персанаж былін і чарадзейных казак; пачварны змей, які сваім свістам губіў падарожных на шляху да Кіева. Перамог яго Ілья Мурамец. Паводле некат. былін, дарога, дзе жыў С.-р., праходзіла праз бранскія лясы і «гразі смаленскія». У стараж. Беларусі, калі меркаваць па пісьме 1574 аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага, С.-р.наз. Будзімеравым сынам. Так ён названы і ў рукапіснай «Аповесці пра слаўнага асілка Ілью Мурамца» 18 ст. Нярэдка ў бел. казках пра Ілью Мурамца замест С.-р. выступае Змей (Цмок).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІ́ЧАСКАЯ ПРА́ЎДА (Lex Salica),
зборнік звычаёвага права салічаскіх франкаў; адна з варварскіх праўд. Запісана (на лац. вульгаце з франкскімі словамі і выразамі) у пач. 6 ст. па распараджэнні караля Хлодвіга; пры яго пераемніках дапаўнялася і перапрацоўвалася. Падзяляецца на тытулы (главы). Утрымлівала пералік злачынстваў і адпаведных ім пакаранняў (пераважна ў выглядзе штрафаў), розныя этапы суд. працэдуры. Не зведала прыкметнага ўплыву рымскіх праваадносін, захавала амаль у нязменным выглядзе нормы германскага звычаёвага права. Адлюстравала эвалюцыю франкскага грамадства да першабытна-абшчыннага ладу да пач. этапу феад. адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МНЕР ((Sumner) Джэймс Бэтчэлер) (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук. працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разам з Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЭКА́Т ІСЛА́М (Sarekat Islam — Саюз ісламу),
першая масавая паліт.арг-цыя ў Інданезіі. Створана ў 1912 як арг-цыя гандляроў, пазней стала масавай антыкалан. арг-цыяй. У 1919 аб’ядноўвала каля 2,5 млн. членаў. У 1921 з С.І. выключаны члены яго левага крыла, якія ў 1924 стварылі Камуніст. партыю Інданезіі. З 1929 наз. Парцей сарэкат іслам (Партыя саюза ісламу). У гады незалежнасці (з 1945) паступова страчвала паліт. ўплыў, у 1973 аб’ядналася з 3 інш.мусульм. партыямі ў Партыю адзінства і развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАПО́ЛК МСЦІСЛА́ВІЧ (7—1154),
князь уладзіміра-валынскі. Сын вял.кн.Мсціслава Уладзіміравіча. З 1132 княжыў у Полацку пасля брата Ізяслава, які перайшоў у Пераяслаў. Аднак палачане прагналі яго, заявіўшы «лишается нас», і абралі князем Васільку Святаславіча. З 1138 пасля смерці старэйшага брата Усевалада С.М. княжыў у Пскове. У 1140 атрымаў ад вял.кн. Усевалада Ольгавіча Бярэсце, а ў 1142 перайшоў княжыць у Ноўгарад. У 1148 атрымаў ад вял.кн. Ізяслава Мсціславіча Уладзіміра-Валынскае княства, якім валодаў да смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАФІ́ЛЬТР,
прылада, якая змяняе энергію аптычнага выпрамянення (святла), а таксама яго спектральны састаў з мэтай вылучэння асобных участкаў спектра.
Прынцып работы С. грунтуецца на з’явах паглынання святла (абсарбцыйныя С.), інтэрферэнцыі святла (інтэрферэнцыйныя С.), дысперсіі святла (дысперсійныя фільтры), палярызацыі святла (палярызацыйныя С.) і інш.Найб. пашыраны абсарбцыйныя С., вырабленыя з каляровага аптычнага шкла. Адрозніваюцца пастаянствам спектральных характарыстык, устойлівасцю да ўздзеянняў святла і т-ры, высокай аптычнай аднароднасцю. Выкарыстоўваюцца ў каляровай фатаграфіі, пры падводнай кіназдымцы, святлатэхніцы, фотаметрыі, колераметрыі, ультрафіялетавай, інфрачырвонай і люмінесцэнтнай мікраскапіі і інш.