вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на р. Жардзянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 122 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 405 ж., 141 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІТЭ́ШТЫ (Piteşti),
горад на Пд Румыніі, на р. Арджэш. Адм. ц. жудзеца Арджэш. Вядомы з 1388. Каля 190 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр нафтапрамысл. р-на. Прам-сць: нафтаперапр. і нафтахім., маш.-буд. (аўтамаб. і электраматорны з-ды), харч. (мясная, малочная, вінна-гарэлачная), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, гумавая, дрэваапрацоўчая, буд. матэрыялаў. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛОЦК (Płock),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве. Вядомы з 10 ст.Каля 140 тыс.ж. (2000).
Порт на р. Вісла. Канцавы пункт адгалінавання нафтаправода з Расіі. Прам-сць: хім. (нафтаперапр. і хім. камбінат), маш.-буд. (вытв-сць збожжавых камбайнаў, рачных суднаў), харч., дрэваапр., тэкстыльная. Арх. помнікі 11—19 ст., у т. л. сабор (12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫТ,
1) транспартная адзінка пры сплаве лесу. Складаецца з пучкоў бярвён. Аб’ём рачных і азёрных П. (звычайна чатырохвугольных) больш за 25 тыс.м³, марскіх (цыгарападобных) — каля 1,5 тыс.м³.
2) Прымітыўнае судна са звязаных бярвён. Звычайна мае насціл з дошак. Выкарыстоўваюць для суднарамонтных работ, наплаўных мастоў, прычалаў, паромаў і інш., а таксама плавання па рэках і ў моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́РАЙ», «Ружа»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУРНІ́,
вёска ў Акцябрскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Жлобін—Стрэшын. Цэнтр калгаса. За 13 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад г. Гомель. 569 ж., 226 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́СІНА,
вёска ў Дзямідавіцкім с/с Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Крупня, каля аўтадарогі Касцюковічы—Хоцімск. Цэнтр калгаса. За 2 км на У ад г. Касцюковічы, 162 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Камунары. 480 ж., 190 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Свята-Багародзіцкая царква (1683).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́БАР,
вёска ў Гомельскім р-не, на р. Уза. Цэнтр сельсавета. За 25 км на ПдЗ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Прыбар. 940 ж., 269 двароў (2000). Лясніцтва, ПТВ-185. Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік канца 10 — пач. 12 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМО́РСКІЯ А́ЛЬПЫ (франц. AlpesMaritimes, італьян. Alpi Marittime),
паўднёвая частка Зах. Альп у Італіі і Францыі. Даўж.каля 150 км. Выш. да 3297 м (г. Арджэнтэра). Паўд. адгор’і стромка спускаюцца да Лігурыйскага м., утвараюць узбярэжжа Рыўеры. У ніжніх ч. схілаў характэрны міжземнаморскія хмызнякі, рэдкастойныя дубовыя і хваёвыя лясы, вышэй — мяшаныя і хваёвыя лясы, субальпійскія лугі. Нац. парк Меркантур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СТАН (Preston),
горад на З Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Ланкашыр. Вядомы з 12 ст.Каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у эстуарыі р. Рыбл, якая ўпадае ў Ірландскае м. Буйны чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд., у т. л.авіяц., эл.-тэхн., вытв-сцьтэкст. абсталявання; хім., тэкст., харчовая. Паблізу, у г. Спрынгфілд — атамныя з-ды.