сукупнасць метадаў і прылад для стварэння сфакусіраваных іонных пучкоў і кіравання імі. Прылады І.о. маюць крыніцы іонаў і факусіравальныя прылады на аснове эл. і магн. палёў. Гл. таксама Электронная і іонная оптыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУСЕ́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ, у якой вырабы награваюцца на дыскавым вярчальным подзе. Апальваецца газам або вадкім палівам з дапамогай гарэлак ці фарсунак. Выкарыстоўваецца ў масавай вытв-сці для награвання дробных метал. загатовак перад каваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛО́МЕТР (ад ксіло... + ...метр),
прылада для вымярэння аб’ёмаў прадметаў няправільнай формы (першапачаткова пераважна з драўніны). Уяўляе сабой пасудзіну з сазлучанай з ёй градуіраванай празрыстай трубкай, якая паказвае аб’ём вадкасці, выцеснены апушчаным у пасудзіну прадметам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́Ў,
мелодыя, прызначаная длявак. выканання (часам і інстр. мелодыя напеўнага характару). У прафес. музыцы тэрмінам «Н.» наз. пераважна мелодыі кантыленнага складу. Найб. пашыраны ў этнамузыкалогіі, дзе Н. называюць мелодыі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКТ (ад лац. pactum дагавор, пагадненне),
тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рознага роду дагавораў міжнародных, як правіла, тых, што маюць вял.паліт. значэнне па пытаннях узаемнай або калектыўнай бяспекі, узаемадапамогі, ненападу і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЦЫЯ́ЛЬНЫ ЦІСК,
ціск газу, які ўваходзіць у склад газавай сумесі, пры ўмове, што ён адзін займае ўвесь аб’ём сумесі і мае т-ру сумесі. Выкарыстоўваецца для разлікаў параметраў сумесей ідэальных газаў (гл.Дальтана законы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНЫ́ ПОРТ,
участак берага ракі і прылеглай воднай плошчы (акваторыі), ахаваны ад хваль і абсталяваны для стаянкі і абслугоўвання суднаў. Будуюцца на рэках з ваганнем узроўню вады больш за 15 м. Гл. таксама Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯ́ТЦЫ,
1) праваслаўная царкоўная кніга, якая складаецца з месяцаслова (календара), пасхаліі (табліцы для штогадовага вызначэння часу пасхі) і некат. малітваў і песнапенняў.
2) Спіс правасл. святых і дзён іх ушанавання, складзены ў каляндарным парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́Д (Archimēdēs; каля 287, Сіракузы — 212 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны; адзін з заснавальнікаў матэматыкі і механікі. Распрацаваў матэм. метады вызначэння плошчаў паверхняў і аб’ёмаў розных фігур і целаў, на аснове якіх створаны дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні. Вызначыў суму бесканечнай геам. прагрэсіі з назоўнікам ¼ (першы прыклад бесканечнага шэрагу ў матэматыцы); даследаваў уласцівасці архімедавай спіралі, стварыў тэорыю паўправільных выпуклых мнагаграннікаў (целы Архімеда); пабудаваў злічэнне, якое дазваляла запісваць і называць даволі вял. лікі; з вял. дакладнасцю вызначыў лік π і межы яго памылкі:
; даў вызначэнне цэнтра цяжару цела; сфармуляваў Архімеда аксіёму. Архімед заклаў асновы гідрастатыкі і сфармуляваў яе асн. палажэнні (гл.Архімеда закон). Вынайшаў сістэму рычагоў, блокаў, паліспастаў і вінтоў для падымання цяжкіх прадметаў, машыну для абваднення палёў (архімедаў вінт), ваенную кідальную машыну, прыладу для вызначэння бачнага (вуглавога) дыяметра Сонца, мех. мадэль нябеснай сферы, якая дазваляла назіраць рух планет, фазы Месяца, зацьменні Сонца і Месяца, і інш. Архімед быў блізкі да сіракузскага цара Гіерона II, у час вайны супраць Рыма кіраваў абаронай Сіракузаў і быў забіты рымлянамі.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.