ІВАНО́ЎСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (25.7.1867, г. Вышні Валачок, Расія — 4.1.1939),
рускі і бел. філосаф. Скончыў Маскоўскі ун-т (1890). Прыват-дацэнт Маскоўскага (1899—1903 і 1914—17), Казанскага (1904—12) ун-таў, праф. Самарскага (1918—21) ун-та і БДУ (1921—27). Даследаваў праблемы асацыятыўнай псіхалогіі, гісторыі філасофіі і культуры, логікі і метадалогіі навукі, светапоглядныя асновы і дыялектыку інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека. Перакладаў працы А.Бэна, У.Джэмса, Р.Дэкарта, Дж.С.Міля, У.Мінта і інш.
Тв.:
Движение к распространению университетского образования в России. М., 1900;
Ассоциационизм психологический и гносеологический. Ч. 1. Казань, 1909;
Методологическое введение в науку и философию. Т. 1. Мн., 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́КАЎ (Канстанцін Мікалаевіч) (23.2.1859, Масква — 26.7.1895),
рускі антраполаг, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чл.Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1882), Парыжскага і Італьянскага антрапал. т-ваў. Склаў першую ў Расіі інструкцыю па антрапал. і антрапаметрычных даследаваннях. У час экспедыцыі ў Мінскую і Віцебскую губ. (1886) сабраў матэрыял для асн.працы па антрапаметрыі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў (поўнасцю не выдадзена).
Тв.:
Отчет по экспедиции в Белоруссию летом 1886 г. // Изв. имп. О-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. 1887. Т. 51, вып. 1;
Заметки по кефалометрии белорусов сравнительно с велико- и малорусами // Там жа. 1890. Т. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НА́ (Алена Георгіеўна) (н. 8.12.1948, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1994). Правадз.чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1974). З 1986 у Бел.НДІ спадчынных і прыроджаных хвароб. Навук.працы па клініка-генет. даследаваннях заган развіцця, камп’ютэрных метадах дыягностыкі, распрацоўцы метадаў прафілактыкі разумовай адсталасці, стварэнні Бел.нац. Рэгістра прыроджанай паталогіі чалавека.
Тв.:
Медицинская генетика: Итоги и перспективы. М., 1983 (у сааўт.);
Регист хромосомных болезней человека. М., 1984 (у сааўт.);
Kabuki-rnake up (Niikawa-Kuroki) syndrome in Belorussan Register of congenital malformations (у сааўт.) // American Journal of Medical Genetica. 1995. №2.
рускі сав. хімік-арганік і тэхнолаг, арганізатар анілінафарбавай прам-сці ў СССР. Ганаровы чл.АНСССР (1935). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Берліне (1882). Працаваў у Германіі. З 1918 у Маскоўскім ун-це, з 1925 у «Анілтрэсце», з 1931 у Ін-це арган. паўпрадуктаў і фарбавальнікаў. Навук.працы па хіміі фарбавальнікаў. Адкрыў утварэнне α-сульфа- і дысульфакіслот пры сульфіраванні антрахінону ў прысутнасці ртуці (1891). Распрацаваў спосаб атрымання першага сіняга кіслотнага антрахінонавага фарбавальніка, тэхналогію атрымання антрахінону акісленнем антрацэну (1928—32, разам з супрацоўнікамі). Прапанаваў метады атрыманая новых сульфакіслот антрахінону, кіслотных і кубавых антрахінонавых фарбавальнікаў (1899—1914), спосаб абсарбцыйнага фарбавання (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЫН (Іван Макаравіч) (1.7.1903, в. Прокшанічы Магілёўскага р-на — 5.10.1997),
бел. філосаф, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.АН Беларусі (1950). Скончыў БДУ (1930). З 1932 на навук. і парт. рабоце, з 1944 нам. старшыні СМБССР. З 1947 дырэктар Ін-та філасофіі і права, гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі. У 1951—61 міністр асветы БССР. У 1961—75 на выкладчыцкай рабоце. Асн.працы па праблемах тэорыі пазнання, нац. палітыкі, развіцця нар. асветы на Беларусі.
Тв.:
Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальна-каланіяльным пытанні. Мн., 1935 (разам з С.Я.Вольфсанам);
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з С.А.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА (Фама Фаміч) (н. 7.10.1936, в. Скураты Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рхім.н. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (у 1980—89 нам. дырэктара). Навук.працы па калоіднай хіміі і фіз.-хім. механіцы. Устанавіў заканамернасці ўзаемадзеяння паверхнева-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Даследаваў механізм утварэння кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання і паляпшаюць якасць калійных угнаенняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙКО́ПСКІ КУРГА́Н,
помнік эпохі ранняй бронзы (канец 3-га тыс. да н.э.) у г. Майкоп (Расія). Даследаваны ў 1897 М.І.Весялоўскім. У кургане выяўлена багатае пахаванне племяннога правадыра і яго 2 жонак. Правадыр быў пахаваны пад балдахінам, расшытым залатымі бляшкамі ў выглядзе колцаў, фігурак ільвоў і быкоў. Яго падтрымлівалі 4 сярэбраныя шасты, якія заканчваліся літымі фігурамі быкоў з золата і серабра. Каля нябожчыка стаялі 2 залатыя і 14 сярэбраных пасудзін. На адной з іх выразаны малюнак, які нагадвае абрыс Каўказскага хрыбта. Знойдзены разнастайныя медныя прылады працы, сярэбраныя і залатыя ўпрыгожанні, сердалікавыя пацеркі, прывескі з бірузы, ляпіс-лазураку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Юрый Леанідавіч) (н. 2.8. 1925, г. Ульянаўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Ульянаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1973 у БСГА (у 1981—84 прарэктар, да 1995 заг. кафедры). Навук.працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення с.-г. жывёл. Распрацаваў навук. абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэстыравання тэсціравання* спалучальнасці вытворнікаў.
Тв.:
Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции с.-х. животных. Горки, 1983 (разам з Н.І.Максімавай);
Прогнозирование сочетаемости родительских пар при индивидуальном подборе (у сааўт.) // Доклады ВАСХНИЛ. 1990. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДЫ́ ЗМАГА́Р»,
нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́К (Мікалай Андрэевіч) (н. 20.6. 1943, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1993 дырэктар). Навук.працы па ўдасканаленні метадаў дыягностыкі, лячэння, прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, праблемах болевай і метэаралагічнай адчувальнасці, метэазалежнасці, арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Общие подходы к восстановительному лечению и типовые индивидуальные программы реабилитации больных хронической ишемической болезнью сердца: Пособие для врачей. Мн., 1996 (у сааўт.);
Ишемическая болезнь сердца: Сб. Мн., 1997 (у сааўт.);
Диагностика болезней сердечно-сосудистой системы // Клиническая диагностика. Мн., 1999.