ГО́НТА Іван (?, с. Расошкі Чаркаскай вобл., Украіна — 1768),
адзін з кіраўнікоў Калііўшчыны — антыпольскага паўстання 1768 на Правабярэжнай Украіне. Быў казаком у надворным войску польскіх магнатаў Патоцкіх. З 1757 сотнік уг. Умань — цэнтры іх уладанняў. Учас наступлення гайдамацкага войска на чале з М.Залізняком на Умань учэрв. 1768 Гонта разам з атрадам надворных казакоў перайшоў на бок паўстанцаў. Пад кіраўніцтвам Залізняка і Гонты гайдамакі ўзялі штурмам Умань; Гонта быў абвешчаны паўстанцамі уманскім палкоўнікам. Учас сустрэчы з камандаваннем рас. войск, накіраваных на падтрымку польскага боку для ліквідацыі паўстання, арыштаваны і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю паблізу г. Магілёў-Падольскі. Маст. вобраз Гонты створаны Т.Р.Шаўчэнкам у паэме «Гайдамакі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКІ КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БАКЦ) у Саўт-Рыверы, бел. грамадска-культурны асяродак у ЗША, штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1972 пры царкве імя св. Ефрасінні Полацкай. Кіруючы орган — управа, старшынямі якой у розны час былі Б.Шчорс, М.Бахар, Ж.Навумчык. Культ. праграму каардынуе Бел.культ.-мастацкае т-ва, якое з 1974 ладзіць паказы твораў бел. мастакоў і ўмельцаў. Працуе жаночы хор «Каліна», Бел.тэатр. студыя, нядзельная школа, Бел.спарт. аб’яднанне; у 1975—85 для моладзі арганізоўваліся адукац. курсы. Пры цэнтры ёсць б-ка, друкарня. У Саўт-Рыверы выдаюцца час. «Царкоўны светач», «Беларуская думка», «Сяўбіт», «Беларускі праваслаўны каляндар».
А.С.Ляднёва.
Беларуска-амерыканскі культурны цэнтруг. Саўт-Рывер (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎ Канстанцін Сцяпанавіч (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. Ус.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). УчасКастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛА Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; н. 23.11.1966, в. Паляжын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1991). З 1991 нам.гал. рэдактара час. «Роднае слова», з 1995 у Мін-ве культуры і друку, з 1997 учас. «Бярозка», з 1999 у выд-ве «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1984. Укн. паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994) імкненне паяднаць мінулае і сучаснае, трывожныя матывы за лёс бацькоўскай зямлі. Узб. «Нашэсце Поўні» (2001) метафарычнае асэнсаванне рэчаіснасці. Укн. «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999) гіст. нарыс пра в. Дзярэчын, артыкулы і эсэ пра бел. пісьменнікаў. Аўтар зб.літ. пародый «Розгі ў розніцу» (1993), кн. для дзяцей «Камень-перунок» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛАЎ Іван Еўдакімавіч (26.1.1907, с. Бежаўка Бурынскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 26.6.1941),
бел. пісьменнік. Скончыў камвну ў Мінску (1933). З 1923 уЧырв. Арміі; у 1925—39 служыў на Беларусі ў пагранвойсках. З 1940 працаваў учас. «Пограничник». У пачатку Вял.Айч. вайны быў у камандзіроўцы ў пагранвойсках Беларусі, загінуў пры бамбардзіроўцы каля г. Барысаў (Мінская вобл.). Друкаваўся з канца 1920-х г. Пісаў на рус. мове. У аповесці «Бальшавікі граніцы» (1936), зб-ках вершаў «Таварыш» (1932), «Дзяржынцы» (1934), «...Час набліжаецца...» (1937), паэме-аповесці «Ян Рэндзя» (1932) і інш. жыццё пагранічнікаў. Аўтар лібрэта оперы «Пагранічнікі» (муз. А.Туранкова). «Песню пагранічнікаў» на словы Ш. напісаў С.Палонскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТ,
1) у тэктоніцы — буйны (да тысячы кіламетраў у папярочніку) выступ фундамента платформы, структура, процілеглая пліце. У межах Ш. складкавы крышт. фундамент выходзіць на паверхню, напр., Алданскі шчыт, Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт. Ш. — звычайна прыўзнятая вобласць на платформе, якая толькі ў перыяды макс. трансгрэсій на кароткі час залівалася морам, таму асадкі платформавага чахла тут маламагутныя і развітыя спарадычна. Контуры Ш. вельмі ўстойлівыя і захоўваюцца доўгі час. Тэрмін «Ш.» прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс (1885), «Ш. крышталічны» — рус. геолаг М.С.Шацкі (1947).
2) У геамарфалогіі — ледзяны Ш., частка або ўсё наземнае ледавіковае покрыва шчытападобнай выпуклай формы магутнасцю да некалькіх кіламетраў (больш за 4 кму сучаснага антарктычнага ледавіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙДЭНБАЎМ (Veidenbaums) Эдуард (3.10.1867, хутар Глазніекі Цэсіскага р-на, Латвія — 24.5.1892),
латышскі паэт.У 1887—92 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (памёр учас выпускных экзаменаў). Адзін з найб. папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вейдэнбаўма — крытыка бурж. маралі і рэлігіі, рэакц. тэндэнцый лат. л-ры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды. Вершы Вейдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 пісьменнік Э.Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму. Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на лат. мову творы Гарацыя, Ф.Шылера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Пётр Аляксандравіч (1761—10.10.1844),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген. ад інфантэрыі (1814), граф. Удзельнік рус.-турэцкай вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794, кааліцыйных войнаў супраць Францыі 1799—1800, 1805 і 1806—07. У 1807—08 пасол у Францыі. Учасвайны 1812 камандаваў рэзервовымі войскамі ў прыволжскіх губернях, нач. Ніжагародскага апалчэння. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. Чл.Дзярж. савета (1823). У 1826 чл.Вярх. суда над дзекабрыстамі. Учас задушэння паўстання 1830—31 прызначаны 21.4.1831 галоўнакамандуючым 3-й рэзервовай арміяй з падпарадкаваннем яму Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. 12.6 і 22.6.1831 яму падпарадкаваны Гродзенская (з Беластоцкай вобл.) і Віленская губ. Фактычна кіраваў ліквідацыяй паўстання на тэр. Беларусі.
Адбылася 22 чэрв. — 20 ліп. ў г. Мантро (Швейцарыя) з удзелам прадстаўнікоў Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, СССР, Турцыі, Балгарыі, Румыніі, Грэцыі, Югаславіі. Склікана па ініцыятыве тур. ўрада для перагляду канвенцыі аб чарнаморскіх пралівах, прынятай на Лазанскай канферэнцыі 1922—23. Пасля дыскусій пераважна паміж прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і СССР 20.7.1936 падпісана канвенцыя на 20 гадоў (набыла сілу 9.11.1936, двойчы працягвалася), якая ў асн. дзейнічае і цяпер. Паводле яе Турцыі дадзена права рэмілітарызаваць зону праліваў (Басфор, Дарданелы, Мармуровае м.) і кантраляваць выкананне канвенцыі, дазволены свабодны праход праз пралівы гандл. суднаў усіх краін у мірны і ваен.час, любых ваен. караблёў чарнаморскіх дзяржаў (пасля апавяшчэння тур. улад) і да 9 невял. ваен. караблёў агульным водазмяшчэннем 15 тыс.т нечарнаморскіх дзяржаў у мірны час. Калі Турцыя ваюе або знаходзіцца перад пагрозаю вайны, яна можа дазволіць або забараніць праход праз пралівы любых ваен. суднаў; учас вайны, у якой Турцыя не ўдзельнічае, забараняецца праход праз пралівы ваен. караблёў любой дзяржавы, што ваюе. У 1938 да канвенцыі далучылася Італія.
Кр.:
Международное право в документах. 2 изд. М., 1997.
Літ.:
Калинкин Г.Ф. Режим морских пространств. М., 1981.