КУ́ТАРГА (Сцяпан Сямёнавіч) (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЕРС ((Lubbers) Рудольф Франс) (н. 7.5.1939, г. Ротэрдам, Нідэрланды),
нідэрландскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў езуіцкі каледж і вышэйшую эканам. школу ў Ротэрдаме. У 1962—63 служыў у ВПС. Адзін з лідэраў Каталіцкай нар. партыі (з 1976 Хрысц.-дэмакр. заклік, ХДЗ). У 1973—77 міністр эканомікі. З 1977 дэпутат, у 1978—82 старшыня фракцыі ХДЗ у Ген. штатах (парламенце). У 1982—84 прэм’ер-міністр Нідэрландаў, з 1989 адначасова міністр агульных спраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́Н ВАН Х’ЕЎ (Nguyễn Vãn Hieû; н. 21.6.1938, Ханой),
в’етнамскі фізік-тэарэтык. Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Ханойскі пед.ін-т (1956). З 1960 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў (г. Дубна), з 1970 дырэктар Ін-та фізікі ў Ханоі, з 1983 старшыняНац. цэнтра навук. даследаванняў В’етнама. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц (класіфікацыя і структура элементарных часціц) і фізіцы нейтрына. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙХСКА́НЦЛЕР (ням. Reichskanzler),
1) у Германскай імперыі 1871—1918 адзіны агульнагерманскі міністр і старшынябундэсрата, які прызначаўся імператарам. Узначальваў выканаўчую ўладу імперыі.
2) У Веймарскай рэспубліцы (1919—33) кіраўнік урада, які назначаўся прэзідэнтам з ухвалення рэйхстага. З 1933 пачалі стварацца т.зв. прэзідэнцкія кабінеты, якія ў абыход канстытуцыі не абапіраліся на давер парламента. У 1933—45 Р. быў А.Гітлер, які ў 1934 аб’яднаў паўнамоцтвы кіраўніка ўрада і дзяржавы, скасаваўшы пасаду прэзідэнта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ (Індзіра Прыядаршыні) (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд.нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт. кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп.Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.:
Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987;
Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Максім Максімавіч) (8.9.1851, г. Харкаў, Украіна — 5.4.1916),
расійскі гісторык, юрыст, сацыёлаг, этнограф. Акадэмік Пецярбургскай АН (1914, чл.-кар. 1899). Скончыў Харкаўскі ун-т (1872), адукацыю працягваў у Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі. Праф. Маскоўскага (1878—87), Пецярбургскага (1905—16) ун-таў і шэрагу ун-таў Еўропы і Амерыкі. З 1895 віцэ-старшыня, з 1907 старшыняМіжнар. ін-та сацыялогіі, чл.Т-ва сацыялогіі ў Парыжы. Вымушаны доўгі час працаваць за мяжой, К. часта выкарыстоўваў замежную тэматыку і матэрыялы для вырашэння рас. праблем, звязаных з развіццём капіталізму. Асн. законам сацыялогіі лічыў закон прагрэсу. Як гісторык выкарыстоўваў гіст.-параўнальны метад, асабліва з мэтай супастаўлення дзярж., паліт. і эканам. дакапіталіст. грамадстваў Еўропы, у т. л. і Расіі. Аўтар прац па гісторыі абшчыны, Франц. рэвалюцыі канца 18 ст., праблемах зах.еўрап. феадалізму і агульных пытаннях сац. развіцця, этнаграфіі.
Тв.:
Общинное землевладение, причины, ход и последствия его разложения. Ч. 1. М., 1879;
Закон и обычай на Кавказе. Т. 1—2. М., 1890;
Происхождение современной демократии. Т. 1—4. М., 1895—97;
Экономический рост Европы до возникновения капиталистического хозяйства. Т. 1—3. М., 1898—1903;
Социология. Т. 1—2. М., 1910.
Літ.:
Сафронов Б.Г. М.М.Ковалевский как социолог. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІ́НСКІЯ КАМІСА́РЫ,
26 дзеячаў Бакінскай камуны. Сярод іх старшыня Бакінскага СНК С.Г.Шаўмян, наркомы М.А.Азізбекаў, П.А.Джапарыдзе, І.Ц.Фіялетаў, Р.Н.Карганаў, Я.Д.Зевін, М.Г.Везіраў, інш.парт., сав. і ваен. работнікі камуны, у т. л. М.В.Басін. Бакінскія камісары арыштаваны ўрадам дыктатуры Цэнтракаспія, расстраляны эсэрамі і англ. інтэрвентамі 20.9.1918 у Закаспіі. Праз 2 гады іх астанкі перавезены ў Баку і пахаваны на плошчы, дзе створаны пантэон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ ((Bell) Даніэль) (н. 10.5.1919, Нью-Йорк),
амерыканскі сацыёлаг і публіцыст. Праф. Калумбійскага (1952—69) і Гарвардскага (з 1969) ун-таў. Старшыня «Камісіі 2000 года» Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Адзін са стваральнікаў канцэпцыі «постіндустрыяльнага грамадства» і «канца веку ідэалогіі», тэарэтык сац. прагназавання і планавання. Гал. працы: «Канец ідэалогіі» (1960), «Капіталізм сёння» (1971), «Станаўленне постіндустрыяльнага грамадства» (1973), «Супярэчнасці капіталістычнай культуры» (1976) і інш.
Літ.:
Деменченок Э.В. Современная технократическая идеология США. М., 1984.
арганізацыя бел. фашыстаў у 1930—40-я г. Пачала стварацца ў 1933 у Вільні па ініцыятыве групы пранямецка настроеных бел. дзеячаў. З 1934 працаваў прэзідыум Бел. нацыянал-сацыяліст. актыву (старшыня Ф.Акінчыц), які ў 1936 ператвораны ў БНСП. Друкаваны орган — час.«Новы шлях». Партыя была забаронена ўладамі Польшчы. БНСП не мела падтрымкі сярод бел. насельніцтва і ням.-фаш. улад. Распалася, відаць, пасля смерці Акінчыца (сак. 1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЖЭДЗІ́Д (Шадлі) (н. 14.4.1929, Себаа, каля г. Алжыр),
дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Алжыра. Удзельнік нац.-вызв. руху ў 1954—62. Займаў камандныя пасты ў Алж.нац.-вызв. арміі. З 1961 у генштабе арміі. Пасля абвяшчэння ў 1962 незалежнасці Алжыра камандуючы (1962, 1964—79) ваен. акругамі. З 1965 чл.Рэв. савета Алж.Нар.Дэмакр. Рэспублікі. У 1979—92 прэзідэнт краіны. У 1979—88 ген. сакратар, з 1988 старшыня партыі Фронт нац. вызвалення.