ЗВЯРУ́ГА Яраслаў Генрыхавіч (н. 4.9.1928, г.п. Мядзел Мінскай вобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1971). Скончыў БДУ (1953). У 1947—64 працаваў ва ўстановах нар. асветы, з 1966 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследаваў стараж. гарады Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў, Ліду, Слонім, Турыйск, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі Беларусі. Вывучае славяна-балцкія кантакты ў раннім сярэдневякоўі. Аўтар прац «Старажытны Ваўкавыск X—XIV стст.» (1975), «Верхняе Панямонне ў IX—XIII стст.» (1989), укладальнік і навук.рэдактар кнігі «Памяць». Гіст.-дакумент. хроніка Мядзельскага раёна» (1998). Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX—XIII стст.» (1982), «Беларуская археалогія» (1987) і інш.
дзяячка ісп. і міжнар. рабочага руху. З 1917 у сацыяліст. руху. Адна з арганізатараў Камуніст. партыі Іспаніі (КПІ, 1920), з 1932 у яе кіраўніцтве. У 1931—33 рэдактарцэнтр. органа КПІ газ. «Mundo Obrero» («Рабочы свет»). З 1936 чл. картэсаў. За рэв. дзейнасць не раз была арыштавана і зняволена ў турмах. У час іспанскай рэвалюцыі 1931—39 адна з арганізатараў Нар. фронту, барацьбы супраць фашызму і італа-герм. інтэрвенцыі. У 1939—77 у эміграцыі ў СССР. У 1942—60 ген. сакратар, потым старшыня КПІ. Выступала супраць еўракамунізму. Адна з заснавальніц Міжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын (1945). У 1977—79 зноў у картэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬЧАНКА Іван Дзмітрыевіч (26.11.1923, в. Новенькае Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.12.1995),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. з 1972); акад.-сакратар Аддз. гісторыі (1989—95) і акад. (1991) Рас.АН. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 выкладчык, у 1966—95 заг. кафедры крыніцазнаўства гісторыі СССР Маскоўскага ун-та. У 1969—87 гал.рэдактарчас.«История СССР». Старшыня камісіі па выкарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у гіст. даследаваннях пры Аддз. гісторыі АНСССР (з 1966). Асн. працы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 19 — пач. 20 ст., гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, у т. л. «Метады гістарычнага даследавання» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́НСКІ Якаў Львовіч (н. 1.11.1934, г. Нароўля Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1981), праф. (1982). Засл. дз. н. Беларусі (1987). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955), працаваў там з 1960 (з 1978 заг. кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі). З 1995 гал.рэдактарчас. «Псіхалогія». Даследуе праблемы фарміравання псіхал. культуры асобы, развіцця міжасабовых адносін у навуч. калектывах. Распрацоўвае тэарэт. асновы пед.сац. псіхалогіі і сац. псіхалогіі развіцця. Многія яго творы перакладзены на польск., ісп., балг. і інш. мовы.
Тв.:
Психология взаимоотношений в малых группах: (Общие и возрастные особенности). Мн., 1976;
Психология детского коллектива: Система личных взаимоотношений. 2 изд. Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎ Фёдар Васілевіч (21.2.1901, с. Навасёлкі Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 9.12.1991),
савецкі філосаф. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Скончыў ін-тЧырв. прафесуры (1932). З 1945 у Ін-це філасофіі АНСССР, з 1954 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1955—58 у ЦККПСС. Гал.рэдактарчас. «Вопросы философии» (1952—54), «Коммунист» (1958—62), «Філасофскай энцыклапедыі» (т. 1—5, 1960—70). Займаўся праблемамі грамадскага развіцця, гіст. матэрыялізму. Адзін з аўтараў і кіраўнік аўтарскіх калектываў кн. «Гістарычны матэрыялізм» (1954), падручнікаў па філасофіі для ВНУ.
Тв.:
Материалистическое и идеалистическое понимание истории. М., 1946;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКІ Уладзімір Георгіевіч (н. 2.1.1956, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1984). Скончыў БДУ (1978). Настаўнічаў. З 1982 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1987 у БДУ (з 1990 нам. дэкана філал. ф-та). Даследуе шляхі развіцця і стан стараж.бел., укр. і польскай л-р 16—17 ст., у т. л. праблемы тагачаснай палемічнай публіцыстыкі, пытанні ўсх.-слав. кнігадрукавання, бел.-ўкр.літ. сувязі (кн. «Творчы шлях Мялеція Сматрыцкага», 1987). Навук.рэдактар выдання твораў Сімяона Полацкага («Вирши», 1990), складальнік кн. «Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны» (1991). Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (4-е выд., 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШУКО́Ў Яўген Іванавіч (н. 1.1.1932, в. Давыдавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1956). З 1959 працаваў у раённых газетах Гомельшчыны, на Гомельскай студыі тэлебачання. З 1971 у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Вожык», у 1980—89 гал.рэдактарвыд-ва «Юнацтва», з 1989 у апараце СП Беларусі. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў гумарэсак і апавяданняў «У дарогу» (1963), «Не без таго...» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад Новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы», «І надыходзіць дзень» (абодва 1982), «Надвячоркам» (1992), кн. для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975), «Пасланне нашчадкам» (1987) і інш. Перакладае з славацкай мовы (зб-кіапавяд. «Апошні вераснёвы дзень», 1982, «Соль зямлі», 1992; раман Р.Морыца «Выбух», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СПШАК (Kasprzak) Марцін (2.11.1860, г. Чолаў Срэмскага пав., Польшча — 8.9.1905),
дзеяч польскага рабочага руху. Друкар. Адзін з заснавальнікаў сацыяліст. арг-цыі ў г. Познань (1885—86), польскай рэв. партыі «Пралетарыят» 2-і (1888, кіраваў яе дзейнасцю ў 1888—91). Тройчы быў зняволены. У 1891—93 у эміграцыі ў Лондане. У 1896—97 чл. Польскай сацыяліст. партыі (ПСП) на землях, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі; выключаны за адмову асудзіць палітыку Р.Люксембург у адносінах да ПСП па пытанні незалежнасці Польшчы. У 1902—03 рэдактарс.-д. выдання «Gazeta Ludowa» («Народная газета»), У 1904 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Аказаў узбр. супраціўленне пры нападзе жандараў на падпольную с.-д. друкарню ў Варшаве. Зняволены і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЧЫНА (Палубарынава-Кочына) Пелагея Якаўлеўна
(н. 13.5. 1899, г. Астрахань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне гідрадынамікі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыла Петраградскі ун-т (1921). З 1919 у Гал.геафіз. абсерваторыі. З 1925 у ВНУ Ленінграда, з 1935 у НДІРас.АН. Навук. працы па тэорыі фільтрацыі, дынамічнай метэаралогіі, тэорыі прыліваў. Рашыла шэраг задач, звязаных з рухам грунтавых вод і нафты ў сітаватым асяроддзі. Рэдактар першага збору твораў С.В.Кавалеўскай. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ Уладзімір Якаўлевіч (н. 6.3.1937, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1972). З 1979 маст.рэдактарчас. «Маладосць», у 1982—84 — «Мастацтва Беларусі», з 1989 — «Спадчына». Аўтар плакатаў: «Помнікі архітэктуры — нацыянальны скарб» (1973), «Назаўсёды ў памяці народа» (1974), «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..» (1980), трыпціх «Дзень X» (1996), «Што ж мы за людзі?» (1998), а таксама шэрагу плакатаў, прысвечаных славутым дзеячам Беларусі: Ф.Скарыне, Міколе Гусоўскаму, В.Цяпінскаму, К.Каліноўскаму, Цётцы (А.Пашкевіч), М.Багдановічу, Я.Купалу, Я.Коласу, І.Луцкевічу, Я.Драздовічу і інш. Творы адметныя лаканізмам адлюстравання, выразнасцю колеру, трапнасцю сюжэта.
Г.А.Фатыхава.
У.Крукоўскі. Зверанят, нібы братоў малодшых... 1972.