ДЗЬЁР (Györ),
горад на ПнЗ Венгрыі. Адм. ц. медзье Дзьёр-Шопран. Узнік на месцы стараж.-рым. паселішча Арабона. 130,9 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт пры ўпадзенні р. Раба ў суднаходную пратоку р. Дунай. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць партальных кранаў, канструкцый мастоў, пад’ёмна-трансп. абсталявання, с.-г. машын, вагона- і дызелебудаванне), прам-сць тэкст., харч., хім. (вытв-сць сінт. скуры), дрэваапрацоўчая. Музеі. Сабор (12—19 ст.), цэрквы ў стылі барока.
т. 6, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЬМІ́Н,
горад на ПдЗ Кітая, адм. і галоўны эканам. цэнтр прав. Юньнань.
Узнік у 1 ст. пад назв. Цзяньлін. 1560 тыс. ж., з прыгарадамі 3750 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, горнае, аўтамабільнае, электроннае машынабудаванне, хім. (у т. л. азотныя ўгнаенні), тэкст., лёгкая, буд. матэрыялаў, гарбарна-абутковая, харчовая. Старажытная саматужна-рамесніцкая вытв-сць дываноў і лямцавых вырабаў. Філіял АН. Ун-т, політэхн. ін-т. Бат. сад.
т. 9, с. 23
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГАНРО́Г,
горад у Растоўскай вобл. Расіі, порт у Таганрогскім заліве Азоўскага м. Засн. ў 1698 як крэпасць і база рас. ваен. флоту. 284 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (ВА: «Чырвоны кацельшчык», «Прэсмаш», «Вібрапрыбор»: з-ды: камбайнавы, суднарамонтны, гандл. і электратэрмічнага абсталявання), чорная металургія. хім., лёгкая, харчасмакавая. Ін-ты: пед., радыётэхнічны. Драм. тэатр. Музеі: краязн., горадабудаўніцтва і быту, карцінная галерэя, музей-запаведнік А.П.Чэхава (нарадзіўся ў Т.).
т. 15, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham),
горад на Пд ЗША, каля паўд. падножжа Апалачаў, штат Алабама. Засн. ў 1871. 266 тыс. ж., з прыгарадамі 908 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, унутр. водных шляхоў. Буйны прамысл. цэнтр. Чорная металургія і коксахімія. Паблізу здабыча жал. руды, каменнага вугалю і флюсавых матэрыялаў. Цяжкае машынабудаванне (вагоны, вытв-сць дарожна-буд. машын, металаканструкцый, прамысл. абсталявання), эл.-тэхн., аўтамаб., авіяц., ваен., паліграф., баваўняная, харчасмакавая прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. 2 ун-ты.
т. 3, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ХАЎ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Сумскай вобл., на р. Эсмань. 35,9 тыс. ж. (1992). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапр. (вытв-сць агрэгатных вузлоў, сродкаў выліч. тэхнікі, электраапаратуры і інш.), лёгкая, харч. (плодакансервавая, сыраробная, камбікормавая, мясная) прам-сць.
Упершыню ўпамінаецца ў гіст. дакументах у 1152. З 1708 рэзідэнцыя ўкр. гетманаў, з 1772 — Маларасійскай калегіі. Шматлікія помнікі архітэктуры 17—19 ст., у т. л. Гамалееўскі манастыр (засн. ў 1702), цэрквы Мікалаеўская (канец 17 ст.), Праабражэнская (1765) і інш.
т. 5, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАКАГА́МА,
горад у Японіі, на ПдУ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Канагава. Засн. ў 1858 на месцы пас. Канагава і Іакагама. 3,3 млн. чал. (1992), разам з Токіо ўтварае агламерацыю Кейхін. Трансп. вузел міжнар. значэння, адзін з важнейшых гандл.-пасажырскіх партоў Д. Усходу. Буйны гандл., фін. і эканам. цэнтр краіны. Прамысл. цэнтр у індустр. раёне Канто. Агульнае і энергет. машынабудаванне, судна- і аўтамабілебудаванне, металургія, нафтахім., атамная, электронная, тэкст., швейная, паліграф., харч. прам-сць. Буйная ЦЭС. Метрапалітэн.
т. 7, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧКЕМЕТ (Kecskemét),
горад у цэнтр. ч. Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье Бач-Кішкун. 103 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. с.-г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Традыцыйная с.-г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св. Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).
т. 8, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЛЬ (Lille),
горад на Пн Францыі. Адм. ц. дэпартамента Нор. Вядомы з 11 ст. 178 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Дзёль (бас. Шэльды). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Паўн. індустр. раёна Францыі. Прам-сць: тэкст., цяжкае машынабудаванне, хім., харчовая. Метрапалітэн. 3 ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў, рэліг. мастацтва, фальклору і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Арх. помнікі 13—18 ст.: гатычныя капэлы і капліцы, цэрквы, ваенны шпіталь, жылыя дамы.
т. 9, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ЛУІ́С-ПАТАСІ́ (San Luis Potosi),
горад у Цэнтр. Мексіцы, на Мексіканскім нагор’і, на выш. каля 1900 м. Адм. ц. аднайменнага штата. Засн. ў 1576. Каля 750 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр стараж. раёна здабычы серабра, свінцу, медзі, цынку. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, с.-г. машынабудаванне, хім., харчовая; чыг. майстэрні, канатна-вяровачныя, шарсцяныя і інш. прадпрыемствы. Ун-т. Арх. помнікі 17—18 ст., у т. л. касцёлы ў стылі барока.
т. 14, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЖО́К,
горад у Цвярской вобл. Расіі, на р. Цверца (прыток р. Волга). Вядомы з 1139. 50,2 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (вагонабуд. і маш.-буд. з-ды), харч., гарбарна-абутковая. Дрэваапр. прадпрыемствы. З-д паліграф. фарбаў, золатавышывальная ф-ка, вытв-сць гліняных лялек. Музеі: гіст.-этнагр., арх.-этнагр. «Васілёва», залатога шыцця, А.С.Пушкіна. Драўляная царква Ушэсця (17—18 ст.), Барысаглебскі манастыр з аднайм. саборам (1785—86), Спаса-Праабражэнскі сабор (19 ст.).
т. 15, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)