ТАРЖО́К,

горад у Цвярской вобл. Расіі, на р. Цверца (прыток р. Волга). Вядомы з 1139. 50,2 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (вагонабуд. і маш.-буд. з-ды), харч., гарбарна-абутковая. Дрэваапр. прадпрыемствы. З-д паліграф. фарбаў, золатавышывальная ф-ка, вытв-сць гліняных лялек. Музеі: гіст.-этнагр., арх.-этнагр. «Васілёва», залатога шыцця, А.​С.​Пушкіна. Драўляная царква Ушэсця (17—18 ст.), Барысаглебскі манастыр з аднайм. саборам (1785—86), Спаса-Праабражэнскі сабор (19 ст.).

т. 15, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)