горныя пароды, якія залягаюць на месцы ўтварэння. Пераважна асадкавыя пароды (марскія, азёрныя, гідратэрмальныя і інш.). Найб. пашыраны ў платформавым чахле кантынентаў і ў ложы акіяна. Вывучэнне складу аўтахтонных адкладаў і пахаваных у іх рэшткаў арганізмаў дае магчымасць узнавіць прыроднае асяроддзе былых геал. эпох (напр., на Беларусі — гісторыю міжледавіковых эпох плейстацэну).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́НЕЎСКІ КОСЦЕАБПА́ЛЬНЫ І КЛЕЯВА́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1865—1914 у Беларусі, у маёнтку Берасценева Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў касцявую муку (1884—95), штучныя ўгнаенні, сталярны клей, касцявы вугаль, касцявое сала, сернакіслы аміяк, мыла, гліцэрыну (1913). У 1895 выраблена прадукцыі на 28,5 тыс.руб. Працавала да 50 рабочых (1905).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр.Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КА-ЛІТО́ЎСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала на Беларусі ў 1826—28 у мяст. Высока-Літоўск Брэсцкага пав. (цяпер г.Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.). Вырабляла сукны (больш за 11 тыс.м), мела вадзяны і конны рухавікі, 12 ткацкіх станкоў, 5 часальных і 15 прадзільных машын, 4 катлы, сукнавальню (1828). Працавалі 77 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВО́РКА,
найдрабнейшая адзінка дыялектнай мовы, сродак зносін жыхароў аднаго рэгіёна. Кожная гаворка (на Беларусі, напр., слуцкая, навагрудская, чэрвеньская) уяўляе сабой пэўную сістэму ўзаемазвязаных асаблівасцей: фанетычных, граматычных, лексіка-фразеалагічных, што функцыянуюць як элементы складанага моўнага арганізма. Група або некалькі груп мясц. гаворак, аб’яднаных агульнасцю рыс у фанетыцы, граматычным і лексічным складзе, утвараюць дыялект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́СЕНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—59. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — г.Дзісна. 12.10.1940 падзелены на 12 сельсаветаў. Пл. 800 км², 1 горад і 560 сельскіх нас. пунктаў (1947). З 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. Скасаваны 3.10.1959, тэр. перададзена ў Міёрскі і Пліскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫНСКАЯ КАРЦІ́ННАЯ ГАЛЕРЭ́Я,
філіял Нац.маст. музея Беларусі. Адкрыта ў 1976 у в. Гурыны Мазырскага р-на Гомельскай вобл. як музей на грамадскіх пачатках, з 1978 галерэя, філіял Нац.маст. музея. Размешчана ў будынку б. Школы. 7 выставачных залаў, плошча 210 м²; больш за 200 твораў бел. жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖКА,
снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Прадаўгаватая металічная пласціна з кручком або якарком на канцы, прымацаваная да доўгага шнура, што цягнуць за чаўном ці лодкай. Кручок (якарок) маскіруюць чырвонымі ніткамі ці тканінай. Шнур намотваюць на спец. калаўроцік (матавільца) або дошчачку. Д. вядома на Беларусі са старажытнасці, у наш час выкарыстоўваецца рыбаловамі-аматарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКАЎСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1963 у г. Жабінка. З 1996 адкрытае акцыянернае таварыства. З 1992 праводзіцца рэканструкцыя. У 1997 пабудаваны будынак ТЭЦ. Буйнейшае прадпрыемства на Беларусі па вытв-сці цукру з цукр. буракоў і імпартнай сыравіны (цукар-сырэц з Бразіліі і Кубы). Асн. прадукцыя (1997): цукар-пясок, патака-мелес, бурачныя жамерыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРЫ́КІНА (Кіра Аляксееўна) (н. 29.9.1919, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. шахматыстка. Засл. майстар спорту (1957), міжнар. гросмайстар (1977). Скончыла Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1943). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1957, 1963). Віцэ-чэмпіёнка свету ў асабістым першынстве (1959). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1951, 1953, 1956—58). У 1968—70 старшыня федэрацыі шахмат Беларусі.