статуя дзяўчыны ў доўгай вопратцы, якая стаіць прама. Вядома з 2-й чвэрці 6 ст. да н. э. ў іанійскай пластыцы, характэрна для мастацтва стараж.-грэч. архаікі. Архаічная застыласць і абагульненасць форм спалучалася з тонкай дэкар. апрацоўкай паверхні мармуру, пераважна прычоскі і складак адзення. Асобныя дэталі (вочы, вопратка) часта таніраваліся фарбамі. Выкарыстоўваліся ў якасці ахвярных дароў, што прыносілі ў свяцілішча, а таксама выконвалі функцыю верт. апор у арх. канструкцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМАНІ́Т (ад грэч. leimōn луг),
аморфная або схаванакрышталічная сумесь гідраксідаў жалеза — гётыту, гідрагётыту, гідрагематыту, лепідакракіту з дамешкамі інш. мінералаў. Колер буры да жоўтага. Цв. 1—5,5. Шчыльн. 2,7—4,3 кг/м³. Паходжанне гіпергеннае або асадкавае. Развіты ў зонах акіслення рудных радовішчаў, латэрытных корах выветрывання, у асадкавых адкладах. Трапляецца ў выглядзе бурых зямлістых або нацёчных мас. Намнажэнні Л. ўтвараюць радовішчы жалезных руд высокай якасці. Трапляецца ў складзе бурых жалезнякоў, балотнай руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫЯ́ЛЬНЫ ПУНКТ,
цела, памеры і формы якога неістотныя пры апісанні некат. канкрэтных выпадкаў яго руху; адзін з асн. ідэалізаваных аб’ектаў класічнай механікі. Характарызуецца масай; становішча ў прасторы вызначаецца каардынатамі геам. пункта, у якасці якога звычайна выбіраецца цэнтр цяжару (цэнтр мас) цела (мех. сістэмы). Практычна кожнае цела можна лічыць М.п., калі яно рухаецца паступальна і адлегласці, якія праходзіць цела ўздоўж траекторыі, значна большыя за яго памеры (напр., рух Зямлі і інш. планет вакол Сонца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫ́МДЭ-БЕНІ́-САЛА́МЕ,
неалітычнае паселішча 4180 да н.э. на зах. беразе дэльты Ніла (Егіпет), за 51 км на ПнЗ ад Каіра. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Жыллём служылі ветравыя заслоны з трыснягу і хаціны-ямы. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы. Знойдзены крамянёвыя сярпы, наканечнікі стрэл, пірамідальныя і сферычныя булавы, прымітыўныя сякеры, прасліцы, рыбалоўныя кручкі, касцяныя прылады, упрыгожанні з гліны, слановай косці, ракавін і інш. Керамічны посуд нізкай якасці з дамешкам саломы, часта ўкрыты ангобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ СПАДАРО́ЖНІКАВАЙ СУ́ВЯЗІ (ІНТЭЛСАТ). Створана ў 1973. Яе членамі з’яўляюцца больш за 150 дзяржаў. Умова для ўдзелу ў яе рабоце — членства ў Міжнародным саюзе электрасувязі. Асн. мэта арг-цыі: прадастаўленне на камерцыйнай аснове карыстання спадарожнікамі сувязі і звязаным з імі абсталяваннем, неабходным для забеспячэння высокай якасці і надзейнасці паслуг міжнар. грамадскай карэспандэнцыі ва ўсіх раёнах свету. Кіруючыя органы ІНТЭЛСАТ — Асамблея бакоў, Нарада ўдзельнікаў, Савет кіраўнікоў і Выканаўчы орган. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРХЛАРА́ТЫ,
солі хлорнай кіслаты HClO4. Крышт. рэчывы. Большасць добра раствараецца ў вадзе. Пры t > 600 °C раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. Акісляльнікі. Атрымліваюць П. узаемадзеяннем HClO4 з аксідамі ці водарастваральнымі солямі металаў, электрахім. акісленнем водных раствораў хларатаў ці хларыдаў. У прамысл. маштабе вырабляюць П. амонію NH4ClO4, натрыю NaClO4, калію KClO4, літыю LiClO4, дыгідрат П. магнію Mg(ClO4)2∙2H2O. Выкарыстоўваюць у якасці высакаёмістых цвёрдых кіслароданосьбітаў у хім. крыніцах кіслароду, як кампаненты выбуховых рэчываў і піратэхн. саставаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЫ́СТЫ ТРУС,
мяса-шкуркавая парода трусоў. Выведзена ў СССР (Тульская і Палтаўская вобл.) скрыжаваннем мясц. чорных трусоў з пародай шампань. На Беларусі гадуюць аматары.
Канстытуцыя моцная. Целасклад, характэрны для жывёл мяснога кірунку (шырокія грудзі і спіна, моцныя ногі з развітой мускулатурай). Маса 4—6 кг. Поўсць густая, аднародная, цёмна- або светла-серабрыстая, галава, вушы, пярэдняя ч. цела і лапы цёмныя. Плоднасць 7—9 трусянят. Вызначаецца скараспеласцю, высокім выхадам мяса добрай якасці, каштоўным футрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУТРЫВЫТВО́РЧЫЯ РЭЗЕ́РВЫпрадпрыемства,
магчымасці лепшага выкарыстання вытв. рэсурсаў з мэтай павелічэння аб’ёму выпускаемай прадукцыі, паляпшэння яе якасці і росту ўнутрыпрамысл. накапленняў. Для выяўлення У.р. аналізуецца сістэма паказчыкаў, што характарызуюць розныя бакі эфектыўнасці вытв-сці — прыбытак, узровень і дынаміка прадукцыйнасці працы, механізацыі, электрыфікацыі, аўтаматызацыі вытв-сці і інш. Лепшаму выкарыстанню У.р. садзейнічае рэжым эканоміі, ліквідацыя страт рабочага часу, абсталявання, матэрыялаў, скарачэнне выдаткаў на кіраванне і абслугоўванне і інш.Гал. фактар выкарыстання У.р. — навукова-тэхнічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛАГЕКСАНО́Н,
тыповы прадстаўнік кетонаў.
Бясколерная вадкасць з пахам ацэтону і мяты, tпл 40,2 °C, tкіп 155,6 °C, шчыльн. 946 кг/м³. Добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў, дрэнна — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць акісленнем цыклагексану кіслародам паветра, дэгідрыраваннем цыклагексанолу. Выкарыстоўваюць у вытв-сці адыпінавай к-ты, у якасці паўпрадукту ў вытв-сці капралактаму, растваральніка нітратаў і ацэтатаў цэлюлозы, воскаў, прыродных смол і інш. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і скуры (ГДК 10 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЕНСКАЯ ПАРКЕ́ТНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1878—81 у в. Чорнае (цяпер у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). У якасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырв. дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 1879—81 працавала 80 чал. На выстаўках у Парыжы (1878) вырабы ф-кі адзначаны сярэбраным медалём, на Усерас.прамысл.-маст. у Маскве (1882) — бронз. медалём.