ВА́ЛАХ ((Wallach) Ота) (27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяперг. Калінінград, — 26.2.1931),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАЧО́БНІКІ,
група мужчын (радзей жанчын), якія ў першы дзень Вялікадня з вечара і ўсю ноч абходзілі двары і спявалі пад вокнамі валачобныя песні (асобна гаспадару, гаспадыні, іх дарослай дачцэ, нежанатаму сыну). Валачобны гурт складаўся з запявалы («пачынальніка»), падпявальнікаў, музыкі (звычайна скрыпача) і механошы, які збіраў дары («валачобнае» — фарбаваныя яйкі, велікодныя булкі, сыр, невял. грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Пн Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая святочная забава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ КАЛУ́МБІЯ (La Gran Colombia),
Калумбія, федэратыўная рэспубліка на ПнПаўд. Амерыкі ў 1819—30. Утворана ў ходзе Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. Уключала Новую Гранаду (сучасная Калумбія) і Венесуэлу (з 1819), Панаму (з 1821), Кіта (цяпер Эквадор; з 1822). Сталіца — г. Багата. Прэзідэнт рэспублікі — С.Балівар, віцэ-прэзідэнт — Ф.Сантандэр. Пасля распаду федэрацыі (1830) б. яе члены сталі незалежнымі рэспублікамі (акрамя Панамы, якая ўвайшла ў склад Новай Гранады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРШО́НСКІ ЦАГЕ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў з 1867 (паводле інш. звестак з 1839) у в. Гершоны Брэсцкага пав. (цяпер у Брэсцкім р-не). У 1890 наз. Брэст-Літоўскі крапасны з-д. З мясц. гліны вырабляў цэглу, якая ішла пераважна на буд-ва Брэсцкай крэпасці. Меў 2 гофманскія печы, 20 аднаконных глінамялак, 9 паветак для цэглы, кузню (1873—86). Вырабляў да 1800 тыс.шт. цэглы (1895). Працавалі ад 20 да 40 майстроў і 100—440 рабочых (1873).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК.
Створаны ў 1967 у Гродне на тэр. Замкавай Гары, якая займае трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Гараднічанка ў Нёман. У 12—17 ст. тут існаваў Гродзенскі Стары замак, на паўн. рагу яго размяшчаўся Гродзенскі княжацкі церам, у цэнтр. частцы — Гродзенская Ніжняя царква, на месцы якой пазней пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 1580 тут пабудаваны палац Стафана Баторыя, у будынку якога цяпер размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЕРЭ ((Dreiere) Зіта) (дзявочае Эрс; н. 6.8.1952, Рыга),
латышская артыстка балета. Нар.арт. Латвіі (1976). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (1969). З 1969 салістка Дзярж.акад.т-ра оперы і балета Латвіі (цяперНац. опера Латвіі). Сярод партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Ліенітэ («Спрыдытыс» А.Жылінскіса). Творчасць Д. адметная тэхн. майстэрствам, драм. выразнасцю, пластычнасцю, эмацыянальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́Р (каля 1440, г. Бенарэс, цяперг. Варанасі, Індыя — каля 1518),
індыйскі паэт. Пісаў вершы на хіндзі. Яму прыпісваюць больш за 80 твораў, з іх сапраўды належаць К. толькі ўключаныя ў свяшчэнную для сікхаў «Пачынальную кнігу». Быў адным з прапаведнікаў рэліг. вучэння бхакці (абвяшчала роўнасць людзей перад богам, адмаўляла падзел на касты). У паэзіі спалучаюцца апазіц.рэліг.-містычныя плыні індуізму і ісламу, маст. традыцыі інд. і тадж.перс. класікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БРЫ (лац. Cantabri),
старажытнае племя, якое жыло ў Паўн. Іспаніі на ўзбярэжжы Біскайскага заліва і ў бліжэйшых гарах (цяперправ.Кантабрыя). Утварылася ў выніку зліцця кельтаў і ібераў з мясц. насельніцтвам. Захоўвалі родавы лад з перажыткамі матрыярхату. У 2—1 ст. да н.э. супраціўляліся рым. заваяванню. Канчаткова падпарадкаваны і часткова знішчаны ў Кантабрыйскую вайну ў час паходаў Аўгуста і Агрыпы (29—12 да н.э.); іх тэр. ўвайшла ў склад рым. правінцыі Іспанія Блізкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРС (Kars),
горад на ПнУ Турцыі. Адм. ц. іля Карс. 70 тыс.ж. (1985). Цэнтр раёна малочнай жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ручное ткацтва. У 10—11 ст. цэнтр незалежнага арм. Карскага царства. З 16 ст. турэцкая крэпасць. У 1878—1918 у складзе Расіі. Арх. помнікі: арм. царква (10 ст.), перабудаваная ў мячэць (цяпер музей), арм. цытадэль (10 ст., перабудавана ў 12 і 16 ст.), мост (17 ст.).