рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 25 км. Вадазбор у межах Навагрудскага ўзв., пл. 121 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных масіваў па Навагрудскім узвышшы, упадае ў р. Нёман за 0,6 км на З ад в. Мікалаева Іўеўскага р-на. Асн. прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́МША,
рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,3 км на У ад в.Вял. Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на З ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРЭ́ЧЫШЧАВЫ ВАЛ,
спадзісты вал, які ўтвараецца ў выніку акумуляцыі рачных наносаў (пераважна пяску і гліны) у поймах рэк. Большая ч. матэрыялу адкладваецца ў час разводдзя, калі рака выходзіць з рэчышча на пойму і губляе на мелкаводдзі скорасць цячэння. Выш. П.в. 1—2 м (у вял. раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шыр. да некалькіх дзесяткаў метраў. Найб. уласцівы сярэдняму і ніжняму цячэнню рэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЕ́Я, Рудзейка,
рака ў Магілёўскім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Раста (бас.р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 318 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Макаўня Магілёўскага р-на, вусце ў межах в. Цемналессе Чавускага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнні звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧА́НКА, Клевель,
рака ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 201 км². Выцякае з воз. Тумскае. За верхняе цячэнне лічаць р. Клевель, якая пачынаецца за 1,7 км на ПдЗ ад в. Караняты і дрэніруе азёры Баранскае, Клевел, Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін, Тумскае. Упадае ў Вілію за 1 км на З ад в. Сарочча. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДО́ВАЯ РЭ́ЧКА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р.Спанаўка (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 28 км (разам з каналам). Пл. вадазбору 115 км². Цячэ на ПдЗ Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Хмялёўка Маларыцкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Знаменка Брэсцкага р-на. Каналізавана 11,6 кмрэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВІЧА́НКА,
рака ў Валожынскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р.Волка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца на зах. схілах Мінскага ўзв. за 1 км на ПдЗ ад в. Сівіца, цячэ па Налібоцкай пушчы, упадае ў р. Волка за 7,8 км на ПдУ ад в. Белы Бераг Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пойма пераважна забалочаная. Рэчышча да вусця на працягу 4,1 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НА (Saône),
paka на У Францыі, правы, самы вялікі прыток р. Рона. Даўж. 482 км, пл.бас. каля 30 тыс.км² (частка бас. на тэр. Швейцарыі). Вытокі ў паўд.ч. Латарынгскага плато, цячэ на Пд па раўнінах Бургундыі. Асн. прыток — р. Ду. Найб. воднасць у ліст.—красавіку. Сярэдні расход вады каля 400 м³/с. Суднаходная, рэчышча шлюзаванае. Злучана каналамі з рэкамі Луара, Марна, Мозель, Рэйн, Сена. У вусці С. — г. Ліён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСЦЯНІ́ЦА, Трасцяніцкі канал,
рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км². Пачынаецца за 1,7 км на Пн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́РА,
рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 325 км. Пл. вадазбору 6990 км². Пачынаецца на Навагрудскім узвышшы з воз. Калдычэўскае ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., упадае ў Нёман за 2 км на ПдУ ад в. Дашкаўцы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.Асн. прытокі: Ліпнянка, Мышанка, Лахазва, Уса, Пад’яварка (справа), Ведзьма, Грыўда, Луконіца, Сіпа (злева). Вадазбор у межах Прыпяцкага Палесся, Баранавіцкай раўніны, паўд.-зах. схілаў Навагрудскага ўзв. і Верхнянёманскай нізіны. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Ш. падзяляецца на 2 участкі. Ад вытоку да ўпадзення р. Грыўда даліна трапецападобная (шыр. 1,5 км), са стромкімі схіламі выш. 15—20 м, пойма нізкая, забалочаная і куп’істая, перарэзана асушальнымі каналамі. Шыр. разліву ад 200—300 м да 2—3 км. Ад вусця Агінскага канала пойма парэзана сеткай каналаў, па якіх (і па Агінскім канале) у веснавое разводдзе адбываецца пераліў вады са Шчары ў воз. Выганашчанскае. Рэчышча звілістае, акрамя каналізаваных участкаў у вытоку і перад упадзеннем р. Грыўда; яго шыр. 15—30 м, месцамі да 60 м. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя. На ўчастку ад упадзення р. Грыўда да вусця даліна трапецападобная, шыр. 3—5 км. Схілы стромкія, выш. 10—20 м, месцамі 35—40 м, у ніжнім цячэнні спадзістыя. Пойма забалочаная, яе шыр. ў пачатку ўчастка 1,5—2 км, у сярэдняй частцы 500—800 м, у ніжняй 50—300 м. Рэчышча звілістае. Веснавое разводдзе пачынаецца ў пачатку сак. і доўжыцца ў сярэднім 65—80 сут; ускладняецца нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў. Сярэдняе перавышэнне найвыш. ўзроўню над летне-асенняй межанню 1,8 м. Замярзае ў канцы снеж. (найб. таўшчыня лёду 40—65 см), крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 37,7 м³/с. Суднаходная ад в. Быцень (за 155 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. На рацэ Даманаўскае вадасховішча (у сутоках з р. Грыўда) і Чамялынскае вадасховішча, г. Слонім. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэмы. У маляўнічай мясціне ўздоўж ракі на Пд ад г. Ляхавічы зона адпачынку Шчара.