ЧАРНЯ́К Аркадзь Аляксандравіч (н. 12.7.1955, г. Крамянчуг, Украіна),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це надзейнасці машын, з 1992 у Бел.эканам. ун-це, з 2000 у Міжнар. ін-це прац. і сац. адносін (праф.). Навук. працы па матэм. тэорыі надзейнасці. Пабудаваў тэорыю дамінавання манатонных графаў, распрацаваў універсальныя камбінаторныя метады ў матэм. тэорыі надзейнасці, на аснове якіх вырашаны некалькі адкрытых задач аб алгарытмічнай складанасці вылічэння і ацэнкі паліномаў надзейнасці гіперграфаў з зададзенымі структурнымі ўласцівасцямі.
Тв.:
К гипотезе Литтла о планарных графах // Весці АНБССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1980. № 2;
Структурно-сложные системы с пороговой живучестью // Дискретная математика. 1999. Т. 11, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУР (Schur) Ісаі (10.1.1875, г. Магілёў — 10.1.1941),
нямецкі матэматык, адзін са стваральнікаў тэорыі выяўленняў груп; заснавальнік навук. школы. Чл. Прускай АН (1922—38). Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Берлінскі ун-т (1901), дзе і працаваў у 1903—11 і 1916—35 (з 1916 праф., з 1919 заг. кафедры); у 1911—16 праф. Бонскага ун-та. З 1939 у Палесціне. Навук. працы па тэорыі груп, рыманавых разнастайнасцях, тэорый лікаў і функцый. Сфармуляваў лему аб сплятаючым аператары для канечнамерных непрыводных выяўленняў груп і алгебраў (лема Ш., 1906). Даказаў тэарэмы аб унітарнай трыянгулярызацыі матрыц (1910), прасторах пастаяннай крывізны, існаванні камутатыўнай падалгебры поўнай матрычнай алгебры і інш., якія названы яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 4.3.1940, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (2002). Скончыў БПІ (1962) і БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1993 заг. аддзела). Навук. працы па выліч. матэматыцы, стахастычным аналізе, набліжаных метадах інтэгравання. Распрацаваў і даследаваў шэраг агульных метадаў набліжанага вылічэння функцыян. інтэгралаў па мерах у лінейных прасторах і мнагастайнасцях, новы метад даследавання структур стахастычнага аналізу ў прасторах з нягаўсавымі мерамі, зададзенымі характарыстычнымі функцыяналамі.
Тв.:
Приближенные методы вычисления континуальных интегралов. Мн., 1985 (разам з П.І.Сабалеўскім, Л.А.Яновічам);
Funktional integrals: approximate evaluation and applications. Dardrecht=Boston=London, 1993 (разам 3 імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖЫ́ШЧА Леанід Баляслававіч (н. 8.12.1956, г. Віцебск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях. Прапанаваў новую канцэпцыю выкарыстання неманатонных незнакавызначаных функцыяналаў Ляпунова для даследавання асімптатычных уласцівасцей ураўненняў з адхіляючымся аргументам. Распрацаваў абагульненні тэарэмы Барбашына—Красоўскага на розныя класы дыферэнцыяльных сістэм, у т. л. і неаўтаномных з неабмежаванай правай часткай.
Тв.:
Локализация предельных множеств и асимптотическая устойчивость уравнений с запаздыванием. Ч. 1, 2 // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, №2, 8;
Использование немонотонных функционалов при исследовании ограниченности решений уравнений с запаздыванием // Там жа. 1999. Т. 35, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНАРДО́НІ (Bernardoni, Bernardonus) Джавані (Ян) Марыя (1541?, г. Кома, Італія — 1605), італьянскі архітэктар і матэматык; прадстаўнік барока. З 1564 манах ордэна езуітаў. Будаваў езуіцкія храмы ў Рыме і Неапалі пад кіраўніцтвам Дж.Трыстана. У 1583 запрошаны ў Рэч Паспалітую, збудаваў шэраг фарных і езуіцкіх касцёлаў у Любліне, Познані, Калішы, Гданьску, Кракаве. У 1586—99 прыдворны архітэктар кн. М.Радзівіла (Сіроткі) у Нясвіжы. Удзельнічаў у першым этапе буд-ваНясвіжскага палацава-паркавага комплексу, інш.грамадз. пабудоў горада (ратуш, семінарый, палаца ў прадмесці Альба), пабудаваў комплекс Нясвіжскага касцёла езуітаў і калегіума (абодва 1587—94), касцёлы ў Гродне і Клецку. Распачаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай характэрную для Новага часу арх.-буд. практыку на аснове праектных чарцяжоў (гл.«Бернардоні альбом»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НЕР (Wiener) Норберт (26.11.1894, г. Калумбія, штат Місуры, ЗША — 19.3.1964),
амерыканскі матэматык, заснавальнік кібернетыкі. Д-р філасофіі (1912). З 1919 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1932 праф.). Навук. працы па матэм. аналізе (тэорыя патэнцыялу; гарманічныя, амаль перыяд. функцыі; рады і пераўтварэнні Фур’е), тэорыі імавернасцей (стацыянарныя выпадковыя працэсы). Даследаванні па матэм. фізіялогіі, выліч. тэхніцы (у сувязі з балістычнымі разлікамі), тэорыі кіравання, што праводзіліся ў 1939—45, праца ў Кардыялагічным ін-це ў Мехіка (1945—47) прывялі Вінера да ідэі пра агульнасць асн. прынцыпаў кіравання жывымі і нежывымі сістэмамі, што з’явілася пачаткам стварэння кібернетыкі.
Тв.:
Рус.Пер. — Я — математик. 2 изд. М., 1967;
Кибернетика, или Управление и связь в животном и машине. 2 изд. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮ́ЙГЕНС (Huygens) Крысціян (14.4.1629, г. Гаага, Нідэрланды — 8.6.1695),
нідэрландскі фізік, механік, матэматык і астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663) і Парыжскай АН (1966). Вучыўся ва ун-тах Лейдэна (1645—47) і Брэда (1647—49). У 1665—81 працаваў у Парыжы. Сфармуляваў асновы хвалевай тэорыі святла (гл.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып), даследаваў рух цел пад дзеяннем удару, вывеў формулу цэнтраімклівага паскарэння. Вынайшаў маятнікавы гадзіннік (1657), удасканаліў падзорную трубу, адкрыў кольцы Сатурна і яго спадарожнік Тытан. Сканструяваў акуляр (акуляр Гюйгенса), вызначыў (з Р.Гукам) пастаянныя пункты тэрмометра (пункт раставання лёду і пункт кіпення вады).
Тв.:
Рус.пер. — Трактат о свете... М.; Л., 1935;
Три мемуара по механике. [Л.], 1951.
Літ.:
Франкфурт У.И., Френк А.М. Христиан Гюйгенс, 1629—1695. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’АЛАМБЕ́Р (D’Alembert) Жан Лерон (16.11.1717, Парыж — 20.10.1783),
французскі механік, матэматык і філосаф-асветнік; адзін з заснавальнікаў матэм. фізікі. Чл. Парыжскай (1754) і Пецярбургскай АН (1764) і інш. акадэмій. Скончыў Калеж Мазарыні (1735). Навук. працы па механіцы, гідрадынаміцы, матэматыцы і філасофіі. У «Трактаце аб дынаміцы» (1743) сфармуляваў агульныя правілы складання дыферэнц. ураўненняў руху мех.сістэм. Устанавіў 3 асн. прынцыпы механікі: інерцыі, паралелаграма сіл і раўнавагі (Д’аламбера прынцып). Аўтар «Трактата аб раўнавазе і руху вадкасцей» (1744). Распрацаваў метад рашэння дыферэнц. ураўненняў 2-га парадку з частковымі вытворнымі. У астраноміі абгрунтаваў тэорыю ўзбурэнняў планет. Як філосаф стаяў на пазіцыях дуалізму. Разам з Д.Дзідро працаваў над стварэннем «Энцыклапедыі навук, мастацтваў і рамёстваў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́БАЎ Мікалай Аляксеевіч (н. 23.1.1940, в. Красыні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1980), д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БДУ (1965). З 1967 у БДУ, з 1969 нам.гал. рэдактара міжнар.час. «Дифференциальные уравнения». З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях, у прыватнасці па тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм вылічэння і ацэнку мінім. паказчыка. Рашыў прыватную і ў некрытычным выпадку агульную задачы Ляпунова пра экспаненцыяльную ўстойлівасць па лінейным прыбліжэнні.
Тв.:
Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференц. уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі аналіт. функцый. Чл. Парыжскай АН (1816), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1831). Скончыў Політэхн. школу (1807), Школу мастоў і дарог (1810) у Парыжы. Выкладаў у навуч. установах, у т. л. ў Сарбоне. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., матэм. фізіцы, тэорыі лікаў, геаметрыі. Сфармуляваў адну з найб. важных агульных задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўн. (гл.Кашы задача); развіў асновы тэорыі аналіт. функцый камплекснай пераменнай (гл.Кашы—Рымана ўраўненні); даў выраз аналіт. функцыі ў выглядзе інтэграла (гл.Кашы інтэграл), прапанаваў раскладанне функцыі ў ступеневы шэраг (гл.Кашы тэарэма). Аўтар класічных курсаў матэм. аналізу.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.