бітва на р. Марыца (пры Чарнамене, на З ад сучаснага тур.г. Эдырне) паміж тур. войскамі і апалчэннем народаў Паўд.-Усх. Еўропы (сербаў, харватаў, баснійцаў, балгар, венграў, валахаў і інш.), якое сабраў паўднёвасербскі кароль Вукашын. У ноч на 26 вер. туркі знянацку атакавалі колькасна пераўзыходзячае іх саюзнае войска, якое не мела адзінага камандавання, і знішчылі яго. У бітве загінуў Вукашын. М.б. адкрыла тур. заваёўнікам шлях у глыб Балканскага п-ва. Яны авалодалі Зах. Фракіяй, амаль усёй Македоніяй, значнымі часткамі Сербіі і Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУГАДЖА́РЫ,
горы ў Акцюбінскай вобл., у Казахстане, паўд. працяг Урала. Даўж. з Пн на Пд 200 км. Выш. да 657 м (г.Вял. Бактыбай). Пачынаюцца на Пн як вузкі горны краж, што падзяляецца на 2 амаль паралельныя хрыбты, паміж якімі размяшчаецца слабахвалістая Алабаская катлавіна шыр. 15—20 км. Хрыбты ў некат. месцах злучаюцца невял. кражамі. Паўд. частка Зах. хрыбта найб. высокая, моцна расчлянёная. Усх. хрыбет — ланцуг згладжаных сопак, расчлянёных прытокамі р. Іргіз. Складзены з кварцытаў, крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пясчанікаў. Радовішчы хрому, медзі, фасфарытаў. Дзярнова-злакавыя, злакава-палыновыя стэпы і паўпустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ ФІЛЬТРА́ЦЫІ,
зямельныя ўчасткі для натуральнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод шляхам прасочвання праз глебавыя гарызонты. Ствараюць у складзе ачышчальных збудаванняў на лёгкіх (пясчаных, супясчаных і сугліністых) грунтах з добрымі фільтрацыйнымі якасцямі. Складаюцца з участкаў з амальгарыз. паверхняй (пл. 0,5—2 га). Сцёкавыя воды, папярэдне ачышчаныя ад мех. дамешкаў, тлушчу, яйцаў гельмінтаў і інш., па каналах падаюцца на П.ф. (слой вады 20—30 см). Вада прасочваецца праз глебу і па дрэнах і калектары скідваецца ў раку. П.ф. будуюцца каля нас. пунктаў з цэнтралізаванай каналізацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМЕ́ЛА,
археалагічная культура эпохі энеаліту (3000—2500 да н.э.) у Цэнтр. Партугаліі. Назва ад аднайменнага найб. даследаванага могільніка (каля Лісабона). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на неўмацаваных паселішчах. З медзі вырабляла пляскатыя сякеры, а таксама тыповыя для П. наканечнікі стрэл з доўгім дзяржаннем і амаль круглым пяром. Керамічны посуд вырабляўся ў мясц. неалітычных традыцыях, сярод каменных вырабаў сустракаюцца амулеты — плоскавыпуклыя і цыліндрычныя чалавечыя фігуркі і паўмесяцы. Нябожчыкаў хавалі ў грабніцах, у бобападобных камерах, куды можна было трапіць праз доўгі калідор ці праз адтуліну ў даху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІ́ЛАВАННЕ,
адмена або змякчэнне крымін. пакарання. З’яўляецца адным з асн. канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акт індывід. міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якога-н. (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне П. можа быць матывавана па-рознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку П. найб. суровыя меры пакарання (напр., смяротная кара) замяняюцца на больш мяккія. З асобы, якая адбыла пакаранне, актам П. можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права П. належыць Прэзідэнту дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУЛА́К (Portulaca),
род кветкавых раслін сям. партулакавых. Больш за 100 (па інш. звестках, каля 200) відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На Беларусі 1 від — П. агародны (P. oleracea) — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны П. буйнакветны (H.grandiflora).
Адна- ці шматгадовыя мясістыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, сядзячае. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя. Плод — каробачка. Аднагадовы П. агародны ўжываецца ў ежу як салата. Харч., лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭДНЕАЗІЯ́ЦКІЯ НАГО́Р’І,
група нагор’яў на З Азіі, што ўключае Малаазіяцкае нагор’е, Армянскае нагор’е, Іранскае нагор’е. Даўж. з З на Уамаль 4 тыс.км; шыр. 600—1500 км. Агульная пл. больш за 3,5 млн.км². Унутр.ч. П.н. заняты пласкагор’ямі выш. да 2000 м, якія часта не маюць знешняга сцёку і акаймаваны ўскраіннымі гарамі (выш. да 4000 м). Знешнія, больш вільготныя, схілы гор укрыты лясамі і хмызнякамі, унутр. схілы і пласкагор’і маюць пустынна-стэпавыя рысы. Пераважаюць ландшафты сухіх субтропікаў, на Пд — сухіх тропікаў, на знешніх схілах — вільготных субтропікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁВЫПРАМЯНЕ́ННЕ СО́НЦА,
выпрамяненне розных слаёў Сонца ў радыёдыяпазоне. Адрозніваюць: радыёвыпрамяненне спакойнага Сонца (амаль не мяняецца з цягам часу; абумоўлена цеплавым выпрамяненнем электронаў у эл. полі іонаў няўзбуранай атмасферы Сонца), выпрамяненне актыўных абласцей у атмасферы над сонечнымі плямамі (павольна мяняецца з цягам часу, мае таксама цеплавы характар), спарадычнае Р.С., звязанае з ваганнямі плазмы пры праходжаннях праз яе касм. прамянёў у час храмасферных успышак. У сонечнай кароне адбываецца моцнае паглынанне і пераламленне радыёхваль — на метровых хвалях яркасная т-ра кароны дасягае мільёна кельвінаў, на больш кароткіх хвалях яна значна меншая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЁШНІК, райковы верш,
від народнага верша (гл.Народнае вершаскладанне). Назва паходзіць ад райка. Р. выкарыстоўваўся вандроўнымі артыстамі, мядзведнікамі, валачобнікамі і каляднікамі ў тэкстах для батлейкі. Рытм Р. заснаваны на паўтарэнні вершаваных радкоў як пэўных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў, звязаных паміж сабой сумежнай рыфмоўкай. Колькасць складоў у радках неаднолькавая, няма ўпарадкаванасці ў размяшчэнні націскаў. З нар. творчасці перайшоў у л-ру. У бел. паэзіі ўжываўся ў ананімных творах, да яго звярталіся Цётка (верш «Ласы»), М.Чарот (паэма «Босыя на вогнішчы»). У сучаснай бел. паэзіі амаль не выкарыстоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЯ ШЫНШЫ́ЛА,
парода трусоў мяса-шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1948—63 у СССР скрыжаваннем дробных трусоў пароды шыншыла з белым волатам. Пашырана ў СНД.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Тулава кампактнае, падоўжанае (60—70 см), абхват грудзей 37—42 см, сярэдняя маса 5 (да 7) кг. Валасяное покрыва шчыльнае, занальнае, серабрыста-шэра-блакітнае, на грудзях, спіне, баках, крыжы — больш цёмнае, на шыі, чэраве, унутр. баках ног — амаль белае. Характэрны светлая аблямоўка вакол вачэй і светла-шэры клін на патыліцы. Плоднасць 7—8 трусянят. Скараспелыя.