савецкі навук.-гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—41 у Маскве на рус. мове Упраўленнем Цэнтр. архіва РСФСР пры ВЦВК (з 1929 Цэнтр. архіўнае ўпраўленне пры ЦВКСССР, з 1938 Гал. архіўнае ўпраўленне НКУССССР) 6 разоў на год (у 1922—24 нерэгулярна, з № 8 уведзена падвойная нумарацыя). Адзін з заснавальнікаў і фактычны кіраўнік часопіса да 1932 — М.М.Пакроўскі. Друкаваліся архіўныя матэрыялы па гісторыі Расіі і СССР, партыі бальшавікоў, Кастр. рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны 1918—22, эканам. і культ. пераўтварэнняў у СССР, міжнар.адносін, аб дзеячах кампартыі і сав. дзяржавы. Змяшчаліся таксама асобныя матэрыялы па гісторыі Беларусі з архіваў Масквы і Ленінграда: «Да гісторыі польскага паўстання 1863 г. (Невядомыя рукапісы А.Авейды)» [1933, № 2(57)], «Германскія акупанты на Палессі» [1938, № 6(91)] і інш. У «К.а.» супрацоўнічалі Б.П.Казьмін, У.І.Пічэта, Я.В.Тарле і інш. гісторыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІ́Н (Міхалон) (сапр.Цішкевіч Міхайла),
бел. гуманіст і мысліцель 16 ст. З шляхты. У 1538—40 пасол ВКЛ да крымскага хана Сагіб-Гірэя. Аўтар сац.-паліт. трактата на лац. мове «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян» [нап. каля 1550, выд. 1615 у Базелі (Швейцарыя)]. З пазіцый бяднейшай шляхты крытыкаваў сац.-паліт. адносіны, дзярж. лад, суд. ўстановы і феад. права ВКЛ, уклад жыцця духавенства і царк. парадкі, выступаў за правядзенне суд. рэформ. Прычынай сац. несправядлівасці лічыў «сапсаванасць нораваў», таму ідэалам абвяшчаў грамадства без маёмаснай няроўнасці, асуджаў імкненне да раскошы і марнатраўства. У справе перабудовы грамадска-паліт.адносін заклікаў звяртацца да вопыту суседніх народаў (рускіх, татараў і інш.).
Літ.:
Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974. С. 37—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАСВЕ́Т І МІКРАСВЕ́Т,
сферы аб’ектыўнай рэчаіснасці, якія адрозніваюцца структурным узроўнем матэрыі. Кожная сфера характарызуецца своеасаблівасцю будовы матэрыі, прасторава-часавых і прычынных адносін, заканамернасцей руху. Макрасвет — гэта звычайны свет, дзе жыве і дзейнічае чалавек (планеты, зямныя целы, крышталі і інш.). Аб’екты макрасвету маюць рэзка выяўленую карпускулярную або хвалевую прыроду і іх рух падпарадкаваны дынамічным законам класічнай механікі. Сфера мікрасвет у — аб’екты, недаступныя непасрэднаму назіранню (малекулы, атамы, ядры атамныя, элементарныя часціцы і інш.). Для з’яў мікрасвету характэрна цесная сувязь карпускулярных і хвалевых уласцівасцей, што адлюстроўваецца ў статыстычных законах квантавай механікі. Своеасаблівая мяжа паміж М. і м. усталявана ў сувязі з адкрыццём пастаяннай Планка — кванта дзеяння. Спецыфіка кожнай сферы знаходзіць сваё адлюстраванне ў пазнанні, прыводзіць да абмежавання дастасоўнасці старых фіз. тэорый і ўзнікнення новых (адноснасці тэорыя, квантавая механіка, фізіка элементарных часціц).
чэшскі паэт-рамантык. Скончыў Пражскі ун-т (1836). Вяршыня яго творчасці — паэма «Май» (1836), у аснове якой супрацьпастаўленне гармоніі прыроды і трагедыйнасці чалавечых адносін. У гіст. рамане «Крканошскае паломніцтва», тэтралогіі «Кат» (абодва 1832), аповесці «Цыганы» (1835), драмах «Баляслаў» (1831—33), «Кароль Фрыдрых» (1832—33), «Братазабойца» (1833), «Браты» (1833—34) праблемы лёсу чалавека і сэнсу яго існавання, дысгармоніі і быцця, разладу «зямнога і нябеснага», пакут чалавека, улады абставін і інш. Для яго твораў характэрна вольнае спалучэнне эпічных, лірычных і драм. пластоў, кампазіцыйная суадноснасць з муз. творам. Аўтар аўтабіягр. цыкла «Карціны з майго жыцця» (1834). Асобныя ўрыўкі з паэмы «Май» на бел. мову пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Ісаак Ізраілевіч) (3.2.1896, г.п. Крынічкі Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.4.1991),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т чырвонай прафесуры (1926). У час грамадз. вайны 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. У 1932—72 заг. кафедры ў Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ Масквы. З 1954 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1962 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Гісторыя Вял.Кастр.сацыяліст. рэвалюцыі». Асн. працы прысвечаны гісторыі КПСС, сав. улады, грамадз. вайны (у т. л. разгледжаны падзеі ў Беларусі), міжнар.адносінСССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, Ленінская прэмія 1974.
Тв.:
Великая Октябрьская социалистическая революция и прогресс человечества. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЕ́ШКА (Васіль Іванавіч) (н. 15.3.1921, г. Томск, Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1990). Скончыў БДУ (1952). У 1956—91 у Ін-це гісторыі АНБССР (у 1980—91 заг. аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму). Даследуе сац.-эканам. праблемы феад. горада, агр.адносін і класавай барацьбы ў Беларусі 16—18 ст. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і інш.
Тв.:
Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII в.). Мн., 1975;
Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в Мн., 1982;
Могилев в XVI — середине XVII в. Мн., 1988;
I ўзняўся люд просты... Мн., 1992 (разам з П.А.Лойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧНІ́ЦКІ (Аляксей Лявонцьевіч) (16.2.1907, г. Чарнігаў, Украіна — 14.6.1989),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972), правадз.чл.АПНСССР (1968), д-ргіст.н., праф. (1956). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР (у 1974—79 дырэктар), адначасова выкладаў у ВНУ Масквы, гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1962—74). Зрабіў значны ўплыў на арганізацыю і развіццё навук. даследаванняў па ўсеагульнай гісторыі ў СССР, у т. л. на Беларусі. Працы па гістарыяграфіі, гісторыі міжнар.адносін, знешняй палітыкі Расіі і СССР, у т. л. «Каланіяльная палітыка капіталістычных дзяржаў на Далёкім Усходзе, 1860—1895» (1956). Адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), інш.калект. прац, у т. л. падручнікаў для ВНУ.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім ін-це міжнар.адносін (1944—45). З 1945 літсупрацоўнік газ. «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Известий», «Литературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкуецца з 1946. Піша на рус. мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам...» (1969, нарысы і апавяданні), «К.П.Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакумент. аповесці пра К.П.Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.Броўку, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Пестрака і інш., сцэнарыя дакумент. фільма «У агні жыцця» (1969).
Тв.:
Своими глазами: (Из американских впечатлений). Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІФАГО́Р (Pythagoras) Самаскі
(каля 580, в-аў Самас, Грэцыя — 500 да н.э.),
старажытна-грэчаскі матэматык і філосаф-ідэаліст, заснавальнік піфагарэізму. У галіне матэматыкі яму прыпісваюць увядзенне доказу ў геаметрыю, пабудову планіметрыі прамалінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказ Піфагора тэарэмы, адкрыццё ірацыянальных лікаў, пабудову некат. правільных многавугольнікаў і мнагаграннікаў і інш. Ёсць звесткі пра П. як астранома. Ён лічыў Зямлю шарам, які знаходзіцца ў цэнтры Сусвету; ведаў пра ўласны рух Сонца, Месяца і планет. Заснаваў у г. Кратоне (Паўд. Італія) піфагарэйскі саюз, які быў адначасова філас. школай, паліт. партыяй і рэліг. брацтвам. Лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін. Адстойваў уяўленне аб бессмяротнасці душ і іх перасяленні. Быў ідэолагам рабаўладальніцкай арыстакратыі.
Літ.:
Болгарский Б.В. Очерки по истории математики. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́НГЕ ((Runge) Філіп Ота) (23.7.1777, г. Вольгаст, Германія —2.12.1810),
нямецкі жывапісец, графік, тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў рамантызму ў ням. жывапісе. Вучыўся ў Капенгагенскай (1799—1801) і Дрэздэнскай (1801—03) АМ. Ствараў алегарычна-сімвалічныя кампазіцыі («Поры дня», 1802—09), у якіх імкнуўся увасобіць думку пра містычную адухоўленасць прыроды, пра з’яднанне мастака-творцы са светам. У партрэтах спалучаў дакладнасць выяўлення натуры з глыбокай эмацыянальнасцю, схаванай пад знешняй сузіральнай адлучанасцю вобразаў: «Мы ўтраіх» (1805), «Партрэт дзяцей Хюльзенбек», «Мае бацькі», «Аўтапартрэт» (усе 1806). Аўтар кампазіцый на рэліг. тэму «Адпачынак на шляху ў Егіпет», «Хрыстос на возеры» (абедзве 1806—07). Аўтар трактата «Кола колераў, або Канструкцыя адносін усіх фарбаў паміж сабой» (1810).
Тв.:
Рус.пер. — Из писем // Эстетика немецких романтиков. М., 1987.