накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗКАтэрмічная,
спосаб апрацоўкі метал. і некаторых неметал. матэрыялаў (напр., бетонаў) спальваннем (кіслародная рэзка, кіслародна-флюсавая), плаўленнем, выпарэннем і выдаленнем расплаву струменем газу (плазменна-дугавая, паветрана-дугавая, газа-плазменная Р.) або выпарэннем матэрыялу ў месцы разразання (лазерная Р., гл.Лазерная тэхналогія). Бывае ручная і аўтаматызаваная. Выкарыстоўваецца для атрымання загатовак, стварэння адтулін, стругання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕ́Н,
пазасістэмная адзінка экспазіцыйнай дозы рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення, што вызначаецца па іанізавальным дзеянні выпрамяненняў на паветра. Абазначаецца Р. Доза выпрамянення ў 1 Р адпавядае ўтварэнню 2,083∙109 пар іонаў у 1 см³ паветра або 1,61∙1012 пар іонаў у 1 г паветра. 1 Р = 2,57978∙10−4Кл/кг. Названа імем В.К.Рэнтгена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙТ (ад англ. site месцазнаходжанне) у генетыцы, участак нуклеатыднай паслядоўнасці ў малекуле ДНК, здольны да мутацыі. Кожны С. адпавядае пэўнай пары нуклеатыдаў у двухланцужковай малекуле ДНК ці аднаму нуклеатыду ў вірусаў, якія ўтрымліваюць генет. матэрыял у адной нітцы ДНК або РНК. У біяхіміі С. — участак амінакіслотнай паслядоўнасці ў малекуле бялку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРГА́Нзвычайны,
абоатлантычны (Belone belone), рыба сям. сарганавых атр. сарганападобных. Трапляецца ў Чорным і Балтыйскім морах.
Даўж. да 90 см, маса 300—400 г. Цела доўгае, тонкае, сківіцы выцягнутыя, звычайна з клыкападобнымі зубамі. Нераст у прыбярэжнай зоне, сярэдняя пладавітасць каля 15 тыс. ікрынак. Ікрынкі прымацоўваюцца да водарасцей. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект мясц. промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАСЦЬ ЗЯМЛІ́,
схільнасць Зямлі або асобных яе тэрыторый да землетрасенняў. Характарызуецца інтэнсіўнасцю землетрасенняў, тэрытарыяльным размеркаваннем іх эпіцэнтраў і інш.Найб. сейсмічныя Ціхаакіянскі, Міжземнаморскі, Сярэдзінна-Атлантычны, Усходнеафрыканскі паясы (гл. адпаведныя арг. і карту). Паводле сукупнасці даных аб С.з. праводзіцца сейсмічнае раянаваннетэр., ствараюцца сейсмічныя карты. Вывучае сейсмалогія. Гл. таксама Сейсмічная разведка, Сейсмічная шкала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫЯ ПЕ́РАПІСЫ,
збор статыстычных звестак пра с.-г.вытв-сць, неабходных для вывучэння працэсаў і з’яў, якія адбываюцца ў сельскай гаспадарцы. Могуць ахопліваць асн. элементы с.-г. вытв-сці па краіне ці рэгіёне або пэўны элемент сельскай гаспадаркі (напр., жывёлу, расл. культуры). Ажыццяўляюцца адначасова, па адзінай праграме і метадалогіі. Гл. таксама Перапісы статыстычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПТО́М (ад грэч. symptōma супадзенне, прыкмета),
характэрнае праяўленне або прыкмета хваробы. Бываюць С. суб’ектыўныя, пра якія хворы паведамляе ўрачу (напр., боль, слабасць), і аб’ектыўныя (вызначаюцца ўрачом у час абследавання); агульныя, характэрныя для многіх хвароб (напр., павышэнне т-ры) і патагнаманічныя, характэрныя толькі для пэўнага захворвання (напр., болі ў вобласці паясніцы пры хваробе нырак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́НЕР (англ. scanner разгортвальная прылада),
электронная прылада, якая пераўтварае плоскі відарыс (тэкст, табліцу, чарцёж, фатаграфію ці інш.) у лічбавы код шляхам паслядоўнага прагляду (сканіравання) усіх пунктаў поля відарыса. Пры гэтым для кожнага пункта вымяраюцца яго яркасныя і колерныя характарыстыкі. Выкарыстоўваецца для ўводу інфармацыі ў ЭВМабо для перадачы яе па лініях факсімільнай сувязі.