ФІ́РСАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 26.4.1937, в. Забалоцце Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1960). Друкуецца з 1955. У паэт. кнігах «Бярозавы світанак» (1959), «Зялёнае рэха» (1963), «Гарыцвет» (1965), «Рабінавы пажар» (1966), «Сонечныя калодзежы» (1969), «Пачуццё Радзімы» (1971), «Спадчына» (1977), «Музыка душы» (1978), «Вачыма стагоддзя» (1982), «Зорная песня неба» (1985), «Айчына» (1988) і інш. тэмы любві да Радзімы і яе прыроды, творчасці і кахання. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, Ю.Свірка. Дзярж. прэмія Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЗА ГЛЕ́БАВАЯ,
машына для рыхлення і перамешвання глебы на глыбіню яе апрацоўкі (гл.Фрэзераванне глебы). Бываюць для суцэльнай апрацоўкі (балотныя, лясныя, палявыя), міжрадковай апрацоўкі (прапашныя, садовыя) і спецыяльныя.
Балотныя Ф.г. маюць спец.фрэзерны барабан для апрацоўкі асушаных зямель з купінамі і дзярнінай; лясныя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі глебы пад лясныя культуры; да спец. Ф.г. адносяць фрэзерныя каналаачышчальнікі. Рабочы орган Ф.г. — вярчальны барабан з прамымі або выгнутымі нажамі (зубамі), замацаванымі па акружнасці дыскаў; прывод — ад вала адбору магутнасці трактара. Глыбіня апрацоўкі да 25 см, прадукцыйнасць да 2 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬКАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ (ад грэч. chalkos медзь + ...філія),
хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў зямной кары (0,046% яе масы) і метэарытах пераважна ў форме сульфідаў (паводле класіфікацыі В.М.Гольдшміта). Складаюць пабочныя групы перыядычнай сістэмы элементаў. Да іх адносяцца 19 элементаў: cepa (S), медзь (Cu), цынк (Zn), галій (Ga), германій (Ge), мыш’як (As), селен (Se), серабро (Ag), кадмій (Cd), індый (In), волава (Sn), сурма (Sb), тэлур (Te), золата (Au), ртуць (Hg), талій (Tl), свінец (Pb), вісмут (Bi), палоній (Po). Маюць незавершаную знешнюю электронную абалонку і размяшчаюцца на ўчастках нарастання крывой атамных аб’ёмаў. Здольныя намнажацца ў пэўных умовах і ўтвараць рудныя радовішчы, пераважна гідратэрмальныя жыльныя; у асадкавых пародах — пластавыя рудныя паклады.
расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар.арт.СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1947). З 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірызмам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. З 1973 здымалася ў кіно: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэлефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква слязам не верыць», «Апошні ўцёк», «Маці Марыя» і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛАРЫ (Hillary) Эдмунд Персіваль (н. 20.7.1919, г. Окленд, Новая Зеландыя),
альпініст, палярнік, грамадскі дзеяч. У 1953 разам з Н.Тэнцынгам выканаў першаўзыходжанне на Джамалунгму. У 1955—58 кіраваў групай новазел. даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўд. полюса (1958). У 1960—61 узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага знаходжання на вял. вышынях; у 1967 зрабіў першаўзыходжанне на г. Гершэль (Антарктыда, выш. 3335 м); у 1977 у часе экспедыцыі па р. Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаецца арганізацыяй буд-ва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў, у т. л. на ўласныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРУХА́,
рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 57 км. Пл. вадазбору 525 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад пас. Альховае Добрушскага р-на, вусце за 4 км на З ад в. Церуха Гомельскага р-на. Цячэ па ўсх. ускраіне Гомельскага Палесся. Даліна пераважна выразная. Пойма двухбаковая (шыр. да 2 м), часткова асушаная. Рэчышча на вял. працягу каналізаванае (шыр. да 10 м). Берагі стромкія, выш. да 3 м. Замярзае ў канцы 2-й дэкады снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк меліярац. каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Церуха.
расійская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1969). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1953). З 1953 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета, з 1956 — Вял.т-ра ў Маскве, у 1989—91 рэпетытар у ім. Адна з вядучых трагедыйных актрыс класічнага балетнага т-ра 1960—70-х г.Яе выканальніцтва вызначалася маштабнасцю рухаў, высокім, моцным скачком. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Мехменэ-Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава), лэдзі Макбет («Макбет» К.Малчанава) і інш. Здымалася ў тэлебалетах і кінафільмах-балетах («Спартак», 1976) і інш. З 1991 за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫМЕРВА́ЛЬДСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1915,
міжнародная сацыяліст. канферэнцыя, што адбылася 5—8.9.1915 у пас. Цымервальд (Швейцарыя). 38 дэлегатаў з 11 еўрап. краін, у т. л. з Рас. імперыі. Большасць яе дэлегатаў складалі цэнтрысты, якім супрацьстаяла група інтэрнацыяналістаў — Цымервальдская левая. Асн. пытанне на канферэнцыі — барацьба пралетарыяту за мір ва ўмовах 1-й сусв. вайны. Прыняты Ц.к. кампрамісны маніфест адзначыў імперыяліст. характар вайны, а курс лідэраў Інтэрнацыянала 2-га на падтрымку рабочымі ваен. намаганняў сваіх урадаў заклеймаваў як здрадніцтва прынцыпам інтэрнацыяналізму. На Ц.к. ўтварылася т.зв. Цымервальдскае міжнар. аб’яднанне — блок рэв. сацыялістаў-інтэрнацыяналістаў з цэнтрыстамі, які афіцыйна распушчаны на 1-м кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыянала ў сак. 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАБЯРУ́К Алена Іванаўна (н. 11.11.1925, ст. Прыяміна Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1969). Скончыла БДУ (1951). Працавала настаўніцай, у 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекталогію, балта-слав. моўныя кантакты. Аўтар працы «Лічэбнік у беларускіх гаворках» (1977), сааўтар «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98; Дзярж. прэмія Беларусі 2000). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПА́ШКІ, клапы-чарапашкі,
шчытнікі-чарапашкі (Scutelleridae),
сямейства насякомых атр. паўцвердакрылых. Каля 600 відаў. Шкоднікі збожжавых культур, асабліва жыта і пшаніцы. Найб. вядомая шкодная чарапашка. На Беларусі 4 віды. Найб. пашыраны Ч. аўстрыйская (Eurygaster austriacus) і маўрская (E. maura).
Даўж. 3,5—13 мм. Цела пукатае, авальнае, зрэдку прадаўгаватае, брудна-жоўтае, бурае, чорнае, з мармуровым малюнкам. Пярэдняспінка хіцінізаваная, ззаду яе пукаты шчыток, укрывае большую ч. надкрылаў, нагадвае панцыр чарапах (адсюль назва). Лапкі 3-членікавыя, 2 пары крылаў. Ротавыя органы колюча-сысучыя Развіццё з няпоўным ператварэннем. Расліннаедныя. Зімуюць дарослыя асобіны, радзей лічынкі. Іл.гл. таксама да арт.Шкодная чарапашка.