візантыйскі храніст. Саноўнік пры двары імператара Аляксея I Камніна. Аўтар сусв.-гіст. хронікі ад «стварэння міру» да 1118 (пераказ ант. і сярэдневяковых аўтараў; звесткі па гісторыі Візантыі 11—12 ст.). Склаў каменціраваны зборнік кананічнага права, тлумачальны слоўнік; пісаў царк. вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛПА́ШНІКАЎ (Генадзь Аляксандравіч) (н. 5.8.1928, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1993). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1952). З 1967 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы паінж. геалогіі, геаэкалогіі, вывучэнні тэхнагенных працэсаў, методыцы геаэкалагічнага буйнамаштабнага картаграфавання небяспечных геал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІЯ,
1) у цывільным праве дагавор, паводле якога адзін бок (камісіянер) абавязваецца па даручэнні другога боку (камітэнта) здзяйсняць здзелкі ад свайго імя. Узаемаадносіны бакоў у дагаворы К., іх правы і абавязкі рэгламентуюцца цывільным заканадаўствам.
2) Выбраная ці назначаная група асоб, упаўнаважаная выконваць часовае ці пастаяннае даручэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕНЦЫ́ЙНЫЯ ЦЭ́НЫ,
у знешнім гандлі цэны на экспартуемую і імпартуемую прадукцыю (тавары і паслугі), якія ўстанаўліваюцца міжнар. дагаворамі і пагадненнямі на ўзроўні ўрадаў краін. У адпаведных канвенцыях па цэнах прадугледжваюцца таксама ўзаемныя правы і абавязкі дзяржаў у галіне цэнаўтварэння і ўзроўняў цэн на пэўныя віды прадукцыі, тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАКАРЭ́НТ (ад італьян. conto рахунак + corrente бягучы),
кантакарэнтны рахунак, адзіны бягучы і пазыковы рахунак, які адкрываецца банкам кліенту для захоўвання сродкаў і ажыццяўлення разлікаў. Па К. праходзяць пазыкі, што банк дае кліенту, і сродкі, якія паступаюць у банк ад кліентаў у выглядзе ўкладаў, вяртання пазык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕНГА́ГЕНСКІ МІР 1660.
Завяршыў дацка-швед. вайну 1658—60, у якой Швецыя пацярпела паражэнне. Падпісаны 27.5.1660 у г. Капенгаген. Паводле дагавора Даніі вернуты Тронхеймскі лен (у Нарвегіі) і в-аў Борнхальм, адменена (па патрабаванні саюзніцы Даніі Галандыі) забарона на плаванне ў Балтыйскім м. флатоў небалт. дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЗІЯ (ад лац. corradere скрэбці, саскрабаць),
механічнае дэнудацыйнае ўздзеянне на горныя пароды абломкавага матэрыялу (галька, валуны, пясок), які рухаецца вадою, лёдам, ветрам ці перамяшчаецца гравітацыйна па схілах. Пры К. абточваюцца, паліруюцца, высвідроўваюцца подсцільныя пароды, у выніку чаго на паверхні парод утвараюцца барозны, лагчыны і інш. паглыбленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІР (ад грэч. klēros жэрабя),
у хрысціянскай царкве сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў (святароў, епіскапаў) і царкоўнаслужыцеляў (псаломшчыкаў, дзякоў і інш.); тое, што і духавенства. У раннім хрысціянстве азначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якасці служыцеляў культу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Віктар Канстанцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1973), праф. (1993). Брат М.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1963). З 1965 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы паматэм. кібернетыцы і методыцы выкладання вышэйшай матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Лідзія Міхайлаўна) (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.