БЕРАЗВЕ́ЦКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ, шталаг № 351. Створаны ням.-фаш. акупантамі ў вер. 1941 на тэр.б. базыльянскага манастыра ў в.Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае) Віцебскай вобл. для масавай загубы сав. ваеннапалонных. Вязняў трымалі ў абгароджаным калючым дротам лагеры (пл. каля 3 га) пад адкрытым небам. Зняволеныя гінулі ад непасільнай працы, голаду, холаду, хвароб, масавых расстрэлаў. З канца 1943 сюды прывозілі італьян. салдатаў і афіцэраў. Да ліп. 1944 у лагеры загублена больш за 27 тыс. ваеннапалонных. Ва ўрочышчы Барок, за 500 м ад б. лагера, на могілках сав. і італьян. ваеннапалонных (56 магіл) пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТЛО́, Бертэло (Berthelot) П’ер Эжэн Марселен (25.10.1827, Парыж — 18.3.1907), французскі хімік, дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сінтэтычнага кірунку арган. хіміі. Скончыў Парыжскі ун-т (1849). З 1859 праф. Вышэйшай фармацэўтычнай школы ў Парыжы, у 1864—1906 праф. Калеж дэ Франс. Навук.працы па арган. хіміі, хім. кінетыцы, тэрма- і аграхіміі, гісторыі хіміі. Сінтэзаваў арган. злучэнні розных класаў. Вынайшаў каларыметрычную бомбу, увёў паняцце экза- і эндатэрмічных рэакцый. У 1886—87 міністр асветы, у 1895 міністр замежных спраў Францыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики. Т. 1—2: Пер. с болг. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЕ́ШУ (Марыя Лук’янаўна) (н. 5.5.1934, с. Валанціраўка Сувораўскага р-на, Малдова),
малдаўская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1970). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1961), з 1980 выкладае ў ёй. З 1961 салістка Малд.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіо, 1967). Дзярж. прэмія Малдовы 1968, Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН (Юрый Аляксандравіч) (19.5.1901, г. Растоў, Расія — 4.5.1952),
савецкі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). З 1934 ва Усесаюзным геал. ін-це, з 1950 у Ленінградскім ун-це. Навук.працы па выяўленні заканамернасцяў размеркавання радовішчаў карысных выкапняў у зямной кары, па даследаванні ўмоў стварэння россыпных радовішчаў золата. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы мінерал білібініт і г. Білібіна.
Тв.:
Петрология Ыллымахского интрузива. М.; Л., 1947;
Основы геологии россыпей. 3 изд. М., 1956;
Металлогенические провинции и металлогенические эпохи. М., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРД ((Beard) Чарлз Остын) (27.11.1874, Найтстаўн, штат Індыяна, ЗША — 1.9.1948),
амерыканскі гісторык, адзін з заснавальнікаў эканам. кірунку ў гістарыяграфіі ЗША. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1904—17 — праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку і ун-та ў Балтымары. Адзін з заснавальнікаў новай школы сац. даследаванняў у Нью-Йорку (1919). З 1933 прэзідэнт Амер.гіст. асацыяцыі. Даследаваў уплыў эканомікі на развіццё грамадскіх ін-таў ЗША, ролю эканам. і сац. фактараў у гісторыі і інш.Асн.працы: «Эканамічнае тлумачэнне канстытуцыі ЗША» (1913), «Развіццё амерыканскай цывілізацыі» (т. 1—2, 1927, разам з М.Р.Бірд) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук.працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.
Тв.:
Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АНБССР, 1979. Т. 23, № 11;
Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.А.Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕ́ШЧЫК (Мікалай Паўлавіч) (н. 23.12.1930, г.п. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд-ва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі завочны індустрыяльны ін-т (1957). З 1957 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1988 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па рэалогіі, тэхнал. механіцы бетону, рэсурсазберагальных канструкцыйна-тэхнал. сістэмах збудаванняў, тэхналогіі аб’ёмна-блочнага домабудавання і ўзвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый.
Тв.:
Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з С.С.Атаевым);
Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и пресс-вакуум бетона. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́НЧЫКАЎ (Моталь Абелевіч) (25.3.1896, г. Краслава, Латвія — 11.11.1935),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэв. руху з 1912. З 1919 у Чырв. Арміі, нам.нач. палітаддзела 17-й дывізіі на Зах. фронце. З канца 1920 нам. наркома працыБССР. З ліст. 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага акр.к-та КПП. У 1922—28 зняволены ў турмах Польшчы. У 1928—35 чл. Бюро ЦККПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыятаЦККПЗБ, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII кангрэса Камінтэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙЗБЕРГ (Рома Яфімавіч) (н. 16.6.1933, г. Арцёмаўск Данецкай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінер.н. (1978), праф. (1990). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т (1956). З 1965 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1990 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Працы па класіфікацыі тэктанічных структур, геадынаміцы, тэктанічнай эвалюцыі зямной кары, тэктанічных крытэрыях размяшчэння карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Тектоника Белоруссии. Мн., 1976 (у сааўт.);
Палеотектоника Белоруссии. Мн., 1983 (у сааўт.);
Палеогеодинамические реконструкции платформенных бассейнов: Метод. аспекты. Мн., 1991 (у сааўт.);
Геодинамические обстановки неогея территории Беларуси // Літасфера. 1994. № І.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДАВА (Радаслава Мікалаеўна) (н. 11.2.1945, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1980). Дачка М.І.Аладава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1968). З 1971 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Навук.працы пераважна па пытаннях нац.муз. стылю.
Тв.:
Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы другой палавіны 50-х—60-х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1;
Белорусское симфоническое творчество // Межнациональные связи в советской музыкальной культуре. Л., 1987;
«Фольклорный» камерно-вокальный цикл в белорусской музыке 70-х гг. // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1988. Вып. 7;
Опера С.Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай // Там жа. 1994. Вып. 13.