КАНДАГА́Р,
горад на Пд Афганістана, каля падножжа адгор’яў Зах. Гіндукуша. Адм. ц. правінцыі Кандагар. Паводле паданняў, заснаваны Аляксандрам Македонскім. 225 тыс. ж. (1989). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, садоўніцтва). Тэкст. ф-кі, фруктова-кансервавы з-д. Саматужныя рамёствы. Грабніца Ахмад-шаха Дурані і інш. арх. помнікі 18 ст.
т. 7, с. 577
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЬЯ (Konya),
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж. часоў (да н. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарны з-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).
т. 8, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ХАНАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1946—56. Утвораны 17.7.1924 у складзе Аршанскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр раёна — г.п. Коханава. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931. Адноўлены 9.9.1946 у Віцебскай вобл. Уключаў 11 сельсаветаў. К.р. скасаваны 17.12.1956, тэр. ўвайшла ў склад Талачынскага і Аршанскага р-наў.
т. 8, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЭ́НКА (Cuenca),
горад на Пд Эквадора, у міжгорнай даліне Андаў, на выш. 2600 м. Адм. ц. прав. Асуай. Засн. ў 1557. 196 тыс. ж. (1990). Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна на Панамерыканскай шашы. Прам-сць тэкст. і харчовая. Выраб на экспарт капелюшоў-панам. Ун-т. Акадэмія выяўл. мастацтваў. Арх. помнікі 16—17 ст.
т. 9, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКА́СІ (Likasi),
горад на ПдУ Дэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1917. Да 1966 наз. Жадавіль. 280 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Цэнтр здабычы і перапрацоўкі медна-кобальтавых руд горна-прамысл. раёна Шаба (вытв-сць электралітычнай медзі, кобальту, кобальтавых сплаваў). Прадпрыемствы хім. прам-сці, вытв-сць буд. матэрыялаў і жалезабетонных канструкцый. Мінералагічны музей.
т. 9, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.
т. 10, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯВА́РТАЎСК,
горад у Ханты-Мансійскай аўт. акр., цэнтр раёна, у Расіі. Горад з 1972. 236,1 тыс. ж. (1996). Порт на р. Об. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: здабыча нафты (Саматлорскае радовішча), нафтагазаперапр., лясная, буд. матэрыялаў, харчовая. У Н. — пачатак нафтаправодаў Саматлор—Альмецьеўск, Саматлор—Самара, Саматлор—Аляксандраўскае і інш. Музеі: краязнаўчы, сучаснага выяўл. мастацтва.
т. 11, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобл.
Прыстань на р. Самара (прыток р. Дняпро). Засн. ў 1650. 77 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. З-ды: трубны, жалезабетонных вырабаў і інш., хлебакамбінат, мэблевая, швейная ф-кі. Маст. музей нар. прыкладнога мастацтва. Рэшткі манастыра (17 ст.), драўляны Троіцкі сабор (18 ст., цяпер гіст.-краязнаўчы музей).
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940. Утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — в. Парэчча. Скасаваны 25.11.1940 у сувязі з перадачай часткі тэр. раёна з пераважна літоўскім насельніцтвам у Літоўскую ССР; 4 (Ліхачоўскі, Плябанішкаўскі, Парэцкі, Прывалкаўскі) сельсаветы перададзены ў Гродзенскі і 2 (Берштаўскі, Навагрудскі) сельсаветы ў Скідзельскі р-ны.
т. 12, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬТА (Salta),
горад на Пн Аргенціны. Адм. ц. прав. Сальта. Засн. ў 1582 іспанцамі. Каля 400 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, тытунь, рыс). Прам-сць: харчасмакавая, гал. чынам цукровая і тытунёвая; лёгкая, нафтаперапрацоўчая. 2 ун-ты. Арх. помнікі 17—18 ст. Паблізу здабыча баратаў.
т. 14, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)