МІ́НСКІ ПАЛІГРАФІ́ЧНЫ КАМБІНА́Т, Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я.Коласа. Буд-ва пачата ў 1953 у Мінску. У 1956 выпусціў першую кнігу. З 1981 у складзе вытв.паліграф. аб’яднання імя Я.Коласа. Кааперуецца з Мінскай фабрыкай каляровага друку. Тыраж выпушчаных кніг і брашур больш за 30 млн.экз. (1997). Асн.прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
Да арт.Мінскі паліграфічны камбінат. Пераплётны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬСКІ КЕРАМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. ў 1929 як цагельны з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945, у 1968 рэканструяваны. У 1974—77 пабудаваны Обальскі з-д керамічных вырабаў і ў 1980 аб’яднаны з цагельным з-дам пад сучаснай назвай. Асн.прадукцыя (2000): цэгла керамічная вонкавая (фасадная), дэкар. аддзелачная, паўнацелая, пустацелая, гліняная для комінаў, камень керамічны, плітка тратуарная, тэнісіт, каміны, тонкая кераміка (вазы, сувеніры), бітум буд. і дарожны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ЗАВО́Д «АЎТАПРО́ВАД».
Створаны ў г.Шчучын у 1958 на базе фанернага з-да. У сярэдзіне 1960-х г. пабудаваны цэх кабелю далёкай сувязі. У канцы 1960-х г.з-д перапрафіляваны на выпуск мантажных правадоў. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн.прадукцыя (2003): правады (аўтатрактарныя нізкага напружання, мантажныя, мантажныя экраніраваныя, бытавыя, установачныя, для тэлеф. сувязі і інш.), кабелі (мантажныя мнагажыльныя, зварачныя, сілавыя напружаннем да 1000 В, кантрольныя, радыёчастотныя), шнуры арміраваныя, трубкі поліхлорвінілавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКРА́Н»,
навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства на Беларусі. Пабудавана ў 1974—76 у г. Барысаў Мінскай вобл. як прыладабудаўнічы з-д. У 1983 рэарганізавана ў ВА «Экран» (з Івацэвіцкім прыладабуд. з-дам). З 2000 сучасная назва. Асн.прадукцыя (2003): авіяпрылады для ваен. і грамадз. самалётаў і верталётаў; аўтатрактарнае электраабсталяванне; антыблакіравальныя сістэмы для велікагрузных аўтамабіляў, аўтобусаў і тралейбусаў; электрабыт. тэхніка (фены, прасы, дрылі, кухонныя машыны, міксеры і інш.). Мае вытв. стасункі з прадпрыемствамі Расіі, Украіны, Польшчы, Індыі, Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЛІЦЕ́ЙНЫ ЗАВО́Д «ЦЭНТРАЛІ́Т»,
буйнейшае на Беларусі прадпрыемства па вытв-сці адлівак з шэрага і высокатрывалага чыгуну. Дзейнічае з 1968. Меў цэх буйнога ліцця. У 1971 уведзены цэх сярэдняга, у 1976 — дробнага ліцця. Асн.Прадукцыя (1996): корпуснае і базавае чыгуннае ліццё для станка- і машынабудавання, карпусы калектараў, безупынналітыя загатоўкі з шэрага і высокатрывалага ліцця, карпусы гідраразмеркавальнікаў, цюбінгі для метрапалітэнаў, уліўніцы для разліву алюмініевых сплаваў і нікелю, тыглі, ціскі, зубчастыя колы і інш. Пастаўкі ў Расію, Польшчу, Іспанію, Венгрыю, Францыю, Славакію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРТЫМЕ́НТ (франц. assortiment),
аднародная прадукцыя (паслугі) па відах, гатунках, марках. Адрозніваюць асартымент групавы, відавы і ўнутрывідавы, ці разгорнуты. Групавы асартымент — пералік узбуйненых таварных груп, на якія падзяляецца ўся наменклатура тавараў нар. спажывання, што рэалізуюцца ў рознічным гандлі (напр., мяса і мясапрадукты, кандытарскія вырабы, тканіны, швейныя вырабы і гэтак далей). Відавы асартымент — падзел групавога асартыменту на віды (напр., групы тканін — на баваўняныя, шарсцяныя, шаўковыя, ільняныя і інш.). Унутрывідавы, ці разгорнуты, асартымент — разнавіднасць унутры асобнага віду тавараў (паводле мадэлі, колеру, фасону і інш. прыкмет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ БАВАЎНЯ́НАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1960—63 у г. Баранавічы як баваўняны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае ф-кі: 1-ю (працуе з 1963) і 2-ю (з 1965) прадзільныя, ткацкую (з 1966), аддзелачную (з 1969), мех. і ліцейную майстэрні. Працуе на прывазной бавоўне. Асн.прадукцыя (1995): пража для трыкат. вытв-сці, тканіны (паркаль, бязь, сацін, сукеначныя, адзежныя, тэхн.), вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хім. прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫВАНЫ́ БРЭ́СТА»,
адкрытае акцыянернае таварыства ў г. Брэст. Пачало дзейнічаць у 1960 як Брэсцкі дывановы камбінат. У 1970 на базе дывановага камбіната і Брэсцкай суконнай ф-кі створана дыванова-суконнае аб’яднанне. З 1984 дывановае вытв. аб’яднанне. З 1993 сучасная назва. У «Д.Б.» ўваходзяць прадзільная і ткацка-аддзелачная ф-кі. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Асн.прадукцыя (1997): апаратная пража розных відаў (чысташарсцяная, паў шарсцяная і інш.), жакардавыя дываны і дывановыя вырабы.
Да арт. «Дываны Брэста». Дыван «Беларусь». Мастак А.Гаўрыленка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁЗНЕНСКІ КАНСЕ́РВАВА-АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д Знаходзіцца ў г.п. Лёзна Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1952. У 1955 пушчаны агароднінасушыльны цэх, на базе якога ў 1958 наладжаны выпуск кансерваў. З 1966 кансервава-агароднінасушыльны камбінат. У 1971—75 пабудаваны корпус па вытв-сці бульбяной крупкі, механізаванае сховішча для агародніны, чыг. ветка. З 1976 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1999): пладова-агароднінныя кансервы, сушаныя агародніна і бульба, сухое бульбяное пюрэ, бульбяны прадукт абсмажаны «Арыгінальны», бульбяныя чыпсы, грыбы вешанка (свежыя, сушаныя, кансерваваныя), мінер. вада «Лётцы», напітак пладовы моцны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ДО́СЛЕДНЫ ЗАВО́Д «НЁМАН».
Створаны ў 1984 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як спец. канструктарскае тэхнал. бюро (СКТБ) з доследнай вытв-сцю «Нёман» НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1988 пачала працаваць першая чарга прадпрыемства, СКТБ рэарганізавана ў доследны з-д «Нёман» па зборцы, рэгуліроўцы і здачы доследных узораў спецтэхнікі. З 1993 галаўное прадпрыемства па асваенні і выпуску аўтобусаў маркі ЛіАЗ-5256. Асн.прадукцыя (1999): аўтобусы гарадскія і прыгарадныя вял. умяшчальнасці, газагарэлачныя блокі Л-1Н для газавых катлоў тыпу «Факел», тавары нар. спажывання.