ЦЫНЦА́ДЗЕ Сулхан Фёдаравіч (н. 23.8.1925, г. Горы, Грузія),
грузінскі кампазітар. Нар.арт. Грузіі (1961). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, кл. С.Казалупава; 1953, кл. С.Багатырова). З 1963 выкладае ў Тбіліскай кансерваторыі (у 1965—84 рэктар, з 1973 праф.). Зрабіў значны ўклад у развіццё груз. камерна-інстр. музыкі. Сярод твораў: оперы «Залатое руно» (1952), «Пустэльнік» (паст. 1972); балеты «Дэман» (паст. 1961), «Рыварэс» (паст. 1982); аперэты, араторыі, кантаты, 5 сімфоній (1952—85), канцэрты для інструментаў з аркестрам; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні; музыка для драм.т-ра і кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРА́ЕЎ Рувім Янкелевіч (13.9.1914, г. Марыупаль, Украіна — 5.8.1987),
бел. артыст оперы (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Вучыўся ў Бел.кансерваторыі (1937—41), скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1943). У 1945—70 саліст, адначасова з 1963 асістэнт рэжысёра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодаў прыгожым, рухомым голасам шырокага дыяпазону. Найб. ярка яго талент выявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Я.Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» А.Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» А.Барадзіна), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДАЎ Мікалай Ільіч (21.12.1890, С.-Пецярбург — 4.12.1972),
бел. кампазітар і педагог. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў С.-Пецярбургскую кансерваторыю экстэрнам (1910). Працаваў ва Усх.кансерваторыі (Казань), у Дзярж. ін-це муз. навукі (Масква). Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. З 1924 у Мінску. Адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Бел.муз. тэхнікума і кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар), удзельнічаў у стварэнні бел. кампазітарскай арганізацыі (1932). Рэдактар многіх муз. выданняў (у т. л. твораў М.Чуркіна, Р.Пукста), збіральнік і даследчык бел., марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору, аўтар апрацовак нар. песень. Творчасць адметная праграмнасцю, сімфанічнасцю мыслення, шырокім выкарыстаннем сродкаў поліфаніі, нац. характэрнасцю музыкі. Сваімі творамі 1920—30-х г. залажыў асновы такіх жанраў бел.прафес. музыкі, як кантата («10 год», 1927), вак.-сімф. паэма («Над ракою Арэсай» на вершы Я.Купалы, 1933), камерна-інстр. ансамбль (фп. квінтэт, 1925). Своеасаблівасцю жанравага вырашэння вылучаецца опера «Тарас на Парнасе» — «муз.-драм. жарт» (па матывах бел. ананімных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» і паэмы В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», 1927). Стварыў першыя ў бел. музыцы ўзоры драм. (2-я, 1930) і лірыка-псіхалагічнай (4-я і 5-я, 1954—56) сімфоніі.
Інш. тв.: опера «Андрэй Касценя» (1947, паст. 1970); кантата «Сорак год» (1956); 10 сімфоній (1921—71), сімфаньета (1936), сімф. паэма «З дзённіка партызана» і сімфонія-балада «У суровыя дні» (1942), 4 сюіты-фантазіі для сімф.арк., канцэртныя фантазіі для скрыпкі і флейты з арк.; камерныя ансамблі; санаты; зб. рамансаў на вершы А.Кальцова, Я.Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, Н.Гілевіча і інш.; хары, песні.
Літ.:
Кулешова Г.Г. Н.И.Аладов. Л., 1970;
Аладава Р.М. М.І.Аладаў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́ВА Алена Васілеўна (н. 7.7.1939, С.-Пецярбург),
руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салістка Вял.т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.:
Тимохин В.В. Е. Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988;
Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987.
шведскі спявак (лірыка-драм. тэнар); адзін з буйнейшых спевакоў 20 ст., прадстаўнік бельканта. Вучыўся ў бацькі — Давіда Б’ёрлінга (тэнар), у кансерваторыі (1928—30) і Каралеўскай опернай школе (1930—31) у Стакгольме. У 1930—38 саліст Шведскай каралеўскай оперы, з 1938 спяваў у т-ры «Метраполітэн-опера» і інш. т-рах Амерыкі і Еўропы. Сярод партый: Фларэстан («Фідэліо» Л.Бетховена), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Матс («Нявеста» Т.Рангстрэма), Марцін Скарп («Фаналь» К.Атэрберга). Выконваў швед.нар. песні і сольныя партыі ў араторыях пад кіраўніцтвам А.Тасканіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОН Анісім Міхайлавіч (1.9.1895, г. Новамаскоўск, Украіна — 2.2.1975),
дырыжор. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю па класах фп. (1916) і кампазіцыі (1918). Дырыжор т-раў оперы і балета ў Тбілісі, Баку, Харкаве, Кіеве, Ленінградзе. У 1926—56 працаваў у Муз. т-ры імя Неміровіча-Данчанкі ў Маскве, узначальваў оперны ансамбль Усесаюзнага радыё, Ансамбль сав. оперы Усерас.тэатр.т-ва. У 1944—48 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел.кансерваторыі. Муз. кіраўнік пастаноўкі бел. опер «Алеся» (1944) і «Міхась Падгорны» (1957) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947), а таксама опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946) і «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́КАЎ Сяргей Сяргеевіч (7.1.1891, г. Самара — 4.9.1968),
бел. кампазітар. Скончыў Аляксандраўскі ліцэй у С.Пецярбургу (1914). Музыцы вучыўся ў К.Ігумнава, А.Грачанінава, Ю.Энгеля. Працаваў у Полацку, Пскове, Самары, Харбіне, Шанхаі. З 1955 у Мінску, выкладаў у Сярэдняй спец.муз. школе пры Бел.кансерваторыі. У праграмных інстр. творах увасобіў карціны бел. прыроды і побыту, сюжэты і вобразы нац. л-ры: сімф. паэмы «У Тураўскай пушчы» паводле верша У.Дубоўкі і «Лясная казка» па матывах твораў Я.Коласа, канцэртная уверцюра «Сельскае свята» і балада для сімф. аркестра; фантазія для фп. з арк. «Над Нёманам», рамансы і хары на словы бел. паэтаў. З інш.тв.: кантата «Памяці Пушкіна»; сімфонія, канцэрт для фп. з арк., інстр. п’есы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУБА́НАВА Газіза Ахметаўна (н. 2.12.1927, урочышча Касуактам Акцюбінскай вобл., Казахстан),
казахскі кампазітар. Нар.арт. Казахстана (1973), нар.арг.СССР (1981). Скончыла Маск. кансерваторыю (1954, клас Ю.Шапорына). З 1966 выкладае ў Алма-Ацінскай кансерваторыі (з 1978 праф., у 1975—87 яе рэктар). Сярод твораў: оперы «Енлік і Кебек» (1975), «Дваццаць восем» (1981), «Курмангазы» (разам з бацькам А.Жубанавым, 1987), балет «Легенда пра белую птушку» (1966); араторыі «Зара над стэпам» (1960), «Аральская быль» (1978), «Пісьмо Таццяны» (1983), «Палюбі чалавек чалавека» (1988); кантаты; сімфоніі «Жыгер» (1973), «Востраў Жанчын» (1983), сімф. паэмы (1954, 1965); канцэрты для фп. (1986) і скрыпкі (1958) з арк.; камерна-інстр. творы; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Казахстана 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁВА Галіна Аляксандраўна (7.3.1932, г. Гарачы Ключ Краснадарскага краю, Расія — 8.1.1995),
расійская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт. Расіі (1967), нар.арт.СССР (1974). Скончыла Саратаўскую кансерваторыю (1958). Дэбютавала ў 1958 у Саратаўскім т-ры оперы і балета. З 1960 салістка Марыінскага т-ра. З 1971 выкладала ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (праф. з 1981). Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Анастасія («Пётр I» А.Пятрова). 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе маладых оперных спевакоў (Сафія, 1961), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў у Тулузе (Францыя, 1962). Дзярж. прэмія Расіі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЛЕ́Н (Coquelin),
Каклен-старэйшы Бенуа Канстан (23.1.1841, г. Булонь, Францыя — 27.1.1909), французскі акцёр і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі (1859—60). У 1860—92 (з перапынкам) у «Камеды Франсэз», адначасова ствараў уласныя трупы. З 1895 у т-ры «Рэнесанс», з 1897 узначальваў «Порт-Сен-Мартэн» у Парыжы. Творчасці ўласцівы высокая сцэн. культура, віртуознае валоданне мастацтвам моўнай характарыстыкі, майстэрства знешняга пераўвасаблення, вострая індывідуальнасць вобраза. Сярод лепшых роляў: Фігаро («Жаніцьба Фігаро», «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана); іграў у камедыях Мальера, рамант. п’есах, выконваў драм. ролі ў творах сучаснай яму драматургіі.
Тв.:
Рус.пер. — Искусство актера. Л.;
М., 1937.
Літ.:
История западноевропейского театра. Т. 5. М., 1970.