КОЛБ (Уладзімір Гаўрылавіч) (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.С.Камышнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕСЕНЬ (Віктар Пятровіч) (н. 10.10.1944, в. Пагарэлае Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1965). З 1974 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук.працы па ўдасканаленні тэхналогій павелічэння прадуктыўнасці свіней, уплыву тэхнал. фактараў на якасць свініны.
Тв.:
Влияние уровня сырого протеина и обменной энергии в комбикорме на качество туш и мяса свиней (разам з В.М.Галушка) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1994. Вып. 25;
Формирование мясной продуктивности у свиней с различной живой массой и толщиной шпика // Там жа. 1995. Вып. 26.
савецкі ўсходазнавец, заснавальнік сав. школы японазнаўства. Акад.АНСССР (1958), праф. (1926). Скончыў Пецярбургскі ун-т і Практычную ўсх. акадэмію (1912). У 1913—50 выкладаў у ВНУ Кіева, Арла, Ленінграда, Масквы, пазней працаваў у Ін-це ўсходазнаўства АНСССР. Асн.працы па літ.-знаўстве, мовазнаўстве, гісторыі і гісторыі культуры Кітая, Карэі, Японіі; перакладчык пісьмовых помнікаў гэтых краін на рус. мову. Даў аналіз заканамернасцей развіцця сусв. л-ры, агульных і своеасаблівых рыс гіст. развіцця краін Азіі і Еўропы. Быў членам гал. рэдакцыі «Сусветнай гісторыі» (т. 1—10, 1955—65), аўтар многіх яе раздзелаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Міхаіл Сямёнавіч) (н. 10.8. 1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1957 дырэктар школ у Дунілавіцкім і Кіраўскім р-нах, з 1965 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў БДУ. Працы па гісторыі Стараж. Грэцыі і рус.правасл. царквы. Адзін з аўтараў эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до н.э.Мн., 1975;
Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, X в. — 1917 г.Мн., 1984;
Русская православная церковь, 1917—1945 гг.Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́САЧКА (Пётр Альбінавіч) (н. 26.1. 1958, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1979). З 1991 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук.працы па вет. вірусалогіі і імуналогіі, выкарыстанні прадуктаў пчалярства ў жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, ахове рэдкіх відаў жывёл.
Тв.:
Распространение инфекционных и инвазионных заболеваний у беловежских зубров (у сааўт.) // Сохранение биологического разнообразия лесов Беловежской пущи. Каменюки, 1996;
Состояние иммунитета при вакцинации телят бивалентной вакциной против инфекционного ринотрахеита и вирусной диареи (у сааўт.) // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1998. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 7.9.1946, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Брат В.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1969). З 1987 у Ін-це АСК аграпрамысл. комплексу Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 у Н.-д.эканам. ін-це. Навук.працы па матэм. кібернетыцы. Распрацаваў метады рашэння праблем поліэдральнай камбінаторыкі трансп. задач і развіў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач шматкрытэрыяльнай дыскрэтнай аптымізацыі.
Тв.:
Многогранники. графы, оптимизация. М., 1981 (разам з У.А.Ямелічавым, М.М.Кавалёвым);
Полиэдральные аспекты многоиндексных транспортных задач с аксиальными суммами // Докл.АНСССР. 1990. Т. 315, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lie) Марыус Софус) (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899),
нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-т у Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук.працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэт. фізікі. У выніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БІ ((Libby) Уілард Фрэнк) (17.12.1908, г. Гранд-Валі, штат Каларада, ЗША — 9.9.1980),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1931), дзе і працаваў. З 1940 у Калумбійскім ун-це (з 1943 праф.), з 1945 у Ін-це ядз. даследаванняў (г. Чыкага), з 1959 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес), у 196276 дырэктар Ін-та геафізікі і фізікі планет. Асн.навук.працы па радыяхіміі, ядз. хіміі, касмахіміі. Удзельнічаў у распрацоўцы газадыфузійнага спосабу абагачэння прыроднага урану ізатопам 235U. Распрацаваў метад радыевугляроднага датавання (вызначэння ўзросту) у археалогіі, геалогіі, геафізіцы (1947). Нобелеўская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІН (Дзмітрый Рыгоравіч) (н. 7.3.1945, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механікі палімераў. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1992). Скончыў Гомельскі ун-т (1969), дзе і працуе з 1978 (з 1997 прарэктар). Навук.працы па ўзаемадзеянні палімераў з металамі, кіраванні адгезійнай трываласцю і стабільнасцю палімераў. Устанавіў з’яву пераносу металаў пры акісляльна-вулканізацыйных ператварэннях палімераў, распрацаваў новыя метады атрымання маш.-буд. матэрыялаў на аснове тэрмапластаў і эластамераў.
Тв.:
Математические методы решения физических задач. Мн., 1991 (у сааўт.);
Окисление и вулканизация каучуков и резин в контакте с металлами. Гомель, 1996 (разам з І.М.Елісеевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПМАН ((Lipmann) Фрыц Альберт) (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук.працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).